Я не буду табе прысягаць

Ивета Витко
Я не буду табе прысягаць,
Бо прысягі каханкаў - гэта пустое.
Па жыцці сумесна нам шыбаваць,
А яно, мой любы, - даўгое.

Словы можна бясконца кідаць
На алтар сляпога кахання,
Толькі з іх ні даць і ні ўзяць
Ні табе, ні мне сілкавання.

Нашы лёсы зышліся ў адзін,
Мы наперад як пара пакрочым.
Калі стаў ты каханым маім,
Я свае на твае памяняла вочы.

Бачу ясна цябе, бы сябе,
Боль твой чую ўласным болем.
Веру: у самай цяжкой бядзе
Выстаяць разам здолеем!

Словы лёгка ў прысягу сабраць.
Прынцып збору мне добра вядомы,
Але я не буду табе прысягаць:
У жыцці ўчынкі важней за словы.