Будучыня

Василий Азоронок
(на белорусском языке)

Дзяўчынка смяецца –
Аж рот да вушэй,
Глядзіш, і здаецца:
Яна ўсіх вышэй!

Ня грэх памаліцца-
Багіня высот!
Адкрыты, крынічны –
Да ўсіх нас зварот.

Дзяцінства – прывольнасць,
Цяпло і святло,
Са скарбам ваколіц
Прыродных майстроў.

Жыццё – паслядоўнасць,
Радзімая кроў,
Бязмерная колькасць
Надзей, пачуццёў.


…Дзяўчынка смяецца -
Хвалебны настрой!
І хочацца верыць
У праведны строй.

Паверыць у казку,
Што свет наш – жывы,
Што поўныя ласак
Ўсе людзі зямлі.


Здымак Уладзіміра Шушкевіча.


16.03/24