Чорным дымам успамiны

Ивета Витко
Чорным дымам успаміны –
Па зіме саракавіны.
Сэрцу цяжка, яно коле
І марудзіць пульс ад болю.

Думкі душаць галаву,
Вецер тузае траву,
Рвецца прэч, бы той ізгой,
Чорны дым нясе з сабой.

Разам з дымам думкi лёгка
Вецер здуе нетаропка.
Рытм вясны падхопіць сэрца:
Гучна, радасна заб’ецца.

Зелянеюць луг і поле,
Поўна свету наваколле.
Вольна дыхае зямля,
Ажываю з ёй і я.