Кого любишь

Максим Троянович
Я не ведаў чаму сцюжа лезе ў грудзі,
Што ёй там адшукаць у разводдзі гадоў,
Я не ведаў чаму мы розныя людзі,
Калі ласціцца ў сэрцы юнацтва любоў?

У пустэльнай душы ек шукай вербалознік,
Не зімой, не вясною там іх не чутно,
Дагарэць, далюбіць, нават высніцца позна,
Бы дажджамі пастукае мне ў вакно.

Пахне мёдам з праталін вясны чарнавокіх,
Каласуе зайдросна гадоў глыбіня,
Усё нясуць бліскавіцы ад гоняў шырокіх -
“Каго любіш заўсёды ў душы, бы радня”.