Тайны веры

Максим Троянович
Што раней я не змог, мо пазней не змагу,
Як надыйдзе ліхая завея,
Перад працай і клопатам век у даўгу,
Калі вусцішна – шэпча надзея.

Ужо не вельмі сядзіцца ў падоўжаны дзень,
Прашумелі дажджы, пацішэлі,
Не аднойчы губляў я крыніцы надзей,
Мо з таго мае скроні сівелі.

Не гушчэй малако даліваць у ваду,
Калі з мёдам, то цукар не хваляць.
Што раней я не змог, тое заўтра знайду,
У хаце з печкай цяплей, калі паляць.