***

Валерий Познякевич
На ўзараным полі паперы
прарастаюць новыя вершы.
Беларусь, сустракай вясну!
Удыхай яе смачны водар,
і спяшайся спазнаць пяшчоту
хараства непаўторных песень,
што ў адноўленых гнёздах сваіх
кожны ранак спяваюць птушкі.

04.04.2024.