***

Валерий Познякевич
Калі знічтожыць дрэвы -- знікне рэха!
А разам з ім загіне і душа.
Мы не патрэбны станем сценам, стрэхам --
Жыццё без рэха -- споведзь без крыжа.

Хіба ж пачуеш рэха ў падзямеллі? --
Няма там птушак і  нябёс няма.
Калі зямной мы радасці не мелі --
Лічы -- жыццё патрацілі дарма.

Дзеля чаго яно  даецца людзям?
Якая вера беражэ народ?
Калі ёсьць рэха -- край шчаслівы будзе,
А калі будзе  -- не загіне род!

Я чуў, што рэха мову зберагае:
Перадае гучанне яе слоў
Крыніцы, што цячэ, бруіць ля гаю
І свеціцца ад клёкату буслоў.

О, рэха-рэха, дай жа ўсім надзеі!
Вярні спадзеў у сэрцы і дамы.
З табою мы ўсе радасці падзелім
І шлях да волі выберам прамы.

27.03.2020 -- 27.03.2024.