Пагляд тваiх вачэй

Валерий Познякевич
Пагляд тваіх вачэй
Заранкаю ўстае
І дорыць для душы
Пачуццяў ноты.
Калі ты не са мной --
Мне сонца не стае,
А дзень малюе
Колер адзіноты.

Прыпеў:
Абуджаны табою, нібы днём,
Я п'ю нагбом мелодыю кахання.
Мы ёю нашых дзетак назавём,
Каб іх душа ляцела да світання.

Няхай жыццё бруіць,
Квітнее лёсу сад --
Пачуццяў нашых ніць
Не абарвецца.
Сягоння я табе
Пра сэрца не сказаў,
Бо ты прыпала кветкаю да сэрца.

Прыпеў:
Абуджаны табою, нібы днём,
Я п'ю нагбом мелодыю кахання.
Мы ёю нашых дзетак назавём,
Каб іх душа ляцела да світання.

Маёй надзеі сон
Узняўся над зямлёй.
Ён паімчаў туды,
Дзе ёсьць каханне.
Там сэрцы ва ўнісон
Матыў спяваюць свой
І маюць на дваіх адно дыханне.

ПРЫПЕЎ:
Абуджаны табою, нібы днём,
Я п'ю нагбом мелодыю кахання.
Мы ёю нашых дзетак назавём,
Каб іх душа ляцела да світання.

10.03.2024.