смак кавы

Ярослав Кеда
смак кавы, кафля, круасан -
натхненне.
жадаю пах чуць у валасах
сумнення,
жыццё, у iм брак як быццам
стылю.
а потым момант - казка сніцца
замест былі.
кода - пара нот на скрыпцы
як прасiлi:
трымаць руку у руцэ. дзiвiцца.
рабiць,
кахаць i
часам чылiць.