Крык

Татьяна Цыркунова
Крык глыбокі, гучны, трубны...
Без яго няма атак.
Крык цягучы, нібы згуба,
Без яго тут аніяк.

Крык прарэзлівы, шалёны,
Гэтак камандзір крычыць.
Даў прыказ ён батальёну,
Час, каб ўсіх пералічыць.

Крык абудзіць, ён надрыўны,
Камандзір не ашалеў.
Нас штурхае да прарыву,
Сам наперадзе, як леў.

Крык яго навек запомніў,
Ён даўно жыве са мной.
Камандзіру вечны помнік –
Крык за чорнаю сцяной.

Сярод ночы я прачнуся,
Чую галасісты крык.
Моцна целам здрыгануся –
Падаецца: львіны рык...