Матулiн наказ

Воронова Лилия
Матуля мне наказ давала,
Жыццё пражыць не поле перайсці.
Як бы ў жыцці не шанцавала,
Запомні  адкуль і хто бацькі ?

Жыцця дарога ніткай уецца,
Не раз заблытаецца клубок.
Бывае лёс так пасмяецца,
Паветра б роднага глыток.

Пакінуўшы сваю Радзіму,
Не раз успомніш ты яе.
Перабярэш усю даўніну,
Дзе моцна сэрцайка пяе.

Неверагодная калісь  істота,
З душою нема закрычыць.
Ты памятай, што толькі золата,
Заўжды  і ў попеле гарыць.

І не кляні свайго ты лёсу,
А толькі  небу шлі паклон.
Што атрыманыя ўрокі,
Гэта ж уздым, жыцця закон.
14.04.2024г.