Кожная сустрэча

Владимир Кушарев-Вода
Алесь развітаўся з Абеляй і Райнісам, і пайшоў пешшу, добра што ветрык быў лёгкі і не халодны. Ён крыху калыхаў сям - там лісты зялёных травін і сцяблін, купчастых кустоў. Яму было неяк не па сабе, але
і раптам весела на душы, што ён не адзін.
     Хоць і Райніс прапанаваў падвезці дадому, але яму хацелася прайсціся уздыхнуць, нешта пераварыць, ў сваёй галаве. Бо кожная сустрэча, ўносіць свае знакі прыпынку ў душу. Ен не хацеў і напрашвацца на гэтыя госці. Але Райніс нейкі быў акрылены,
што той згадзіўся. Жонка яго здавалася, наадварот стрыманай да
немагчымасці і поўнай такту. Але ж гэта са стараны Алеся, ен таксама не любіў паказваць сябе, ды ўжо не дзеці каб гойсаць. Больш ўжо свае бяруць рэчы, прыстрасць...
   Ішлі дамы, доўгія квадратныя будынку, вочы то цямнелі то зноўку станавіліся празрыстымі. Потым пайшлі свае хатв, дзесьці чутна было як брэшуць сабакі.
  Вось ен знаемы лясок, крыху сцямнелы, са стромкімі зяленымі і хвоямі і елкамі, з вільгаццю і свежасцю, Алесь нібыто прадыхнуў
адчуваючы, мабыць блізкасць сваёй мясціны і роднай хаты.
   Не было жвавага Райніса, які ці то імкнуўся ў сябры, ці то проста так хацеў разважыцца. Дзе нідзе гарэла святло, дзе здавалася за вокнамі быў дабрабыт... БыЎ ўжо вечар наступала прахалода, у цемрадзі знікла адметнасць той ці іншай хаты.