Ганначка

Леонид Пранчак
ГАННАЧКА
леанід ПРАНЧАК

Шэпча лісцем голлейка.
Днём не нашапталася.
Стомленае сонейка
За гару схавалася.
Вечар шэрай птушкаю
Кружыць над чарэшняю.
Позні ветрык гушкае
Воблака над сцежкаю.

Ночанька туманная,
Рэчанька халодная,
Я іду да Ганначкі
Цераз брод.
Ганна, мая Ганначка,
Мілая і родная,
Мне тваё каханнейка –
Дзікі мёд.

Ліст да ліста горнецца,
Бэз звісае гронкамі.
Купал неба зорыцца
Кветкамі рамонкамі.
Ні стагоў, ні кладачкі.
Трыснягі высокія.
Вусны любай Ганначкі,
Самыя салодкія.

Ночанька туманная,
Рэчанька халодная,
Я іду да Ганначкі
Цераз брод.
Ганна, мая Ганначка,
Мілая і родная,
Мне тваё каханнейка –
Дзікі мёд.

10.10.2023