Грунтоунай сталасцi дарога...

Юрий Боровицкий
***
Грунтоўнай сталасці дарога -
Мая шчаслівая пара.
Сустрэну ранне ля парога,
Сустрэне раніцу гара
Мая зялёная за хатай.
Грунтоўнай сталасці пара
Ці будзе на радкі багатай,
Як над гарой - вясны зара
Світальная?.. Мая дарога
Вядзе па сталасці пары.
Зара світання над парогам,
Мне ні аб чым не гавары!

24. 04. 2024 г.