Каханне i радзiма

Леонид Пранчак
КАХАННЕ І РАДЗІМА
леанід ПРАНЧАК

Цяпер я разумею: дастаткова
Было убачыць толькі твой пагляд,
Каб я забыў усе, што ведаў, словы
І за табой пайшоў у лістапад.

Усё даволі проста: немагчыма
На свеце жыць без гэтай прастаты.
Вялікі сэнс – Каханне і Радзіма
Няпоўны без маленечкага – Ты!

Люблю цябе.Табе адной адданы.
Цвітуць цюльпаны пасярод зімы…
Світае ноч ад позіркаў каханых.
Ёсць ты, ёсць я, і, можа, будзе – мы!

Пачатак шляху, радасць і трымценне,
Калі надзеі поўняць сэнсам лёс.
Тваё каханне, як дабраслаўленне
Высокіх і зажураных нябёс.

Ці мог бы я пражыць на гэтым свеце
Без жарсці палкай, мілай пекнаты,
Без цеплыні, што дораць сэрцу дзеці,
Якіх мне нарадзіла ў ласцы ты?

Напэўна, не. Не здолеў бы ніколі.
А калі б змог, то ў смутку б кепска жыў.
Бо мне няма інакшае патолі,
Акрома той, калі цябе любіў!

04.04.2022