У тваiм была я садзе ружай

Ивета Витко
У тваім была я садзе ружай,
Ды зрабіў ты з саду агарод:
Завіхаўся каля градак  дужа
У надзеі на ўраджайны год.

Ты садзіў з азартам памідоры,
Песціў перцы, бульбу, агуркі
І лічыў шэдэўрамі ўзоры,
Што ў зямлі зрабілі чарвякі.

Хоць было з табой мне слаўна,
Ды між градак ружа не расце,
Вось таму вітаю сонца спраўна
Я ў іншым садзе па вясне.