Усмешка...

Бринг Бай Зе Винд
Я ведаю лекі ад грубага слова,
Ад думак маркотных, ад страху і стрэсу,
Ад кроку спантаннага, выпадку злога —
Надзейны ахоўнік маіх інтарэсаў.

Бясцэнна ў праяве дабром рэчаісным —
Дарма аддаваць не шкада абсалютна.
Я з ёй адчуваю сябе аптымістам
У месцы шумлівым і вельмі шматлюдным.

Мой твар упрыгожыць заўжды без люстэрка,
Пакіне настрой і прыемнасць у рэштку,
І шчасцем у душы закрасуе, як кветка,
Звычайнае з цудаў — ад сэрца ўсмешка.