Яворина

Татьяна Котельникова 3
Музыка  Степан Гига
Стихи   Степан Галабарда

     Явор

   (Белый клен)
    
(перевод с украинского на белорусский)
   
     Яварына

Я на свеце пражыў
нібы сполах зары
на свiтаннi,

нібы крык жураўля,
нібы кропля
азёрных крынiц.

Я не верыў нiколi,
што блiзка мой дзень развiтання,

i ў ахвярным агнi 
маё сэрца ў попел згарыць.

На магiле маёй
пасадзiце, сябры, яварыну.

I  не плачце па мне,
там па мне зарыдае радня.

Я любiў вас усіх,
толькi больш я любiў Украину.

То Радзiма мая -
i як родная мацi мая!

Я так шчодра кахаў,
Я так верыў у зоры i вочы.

I душою сваёю
я вас, як умеў, прычашчаў.

А, вiдаць, прыгажэй
мне жыццё
сам Гасподзь
напрарочыў.

I ўзяў да сябе,
каб у райскiм я садзе спяваў.

Хай душа пераселiцца
у  дзiўны той рай    паднябесны,

там, дзе воiнаў 
ужо незлічона такіх,
як i я.

Толькi вось не патрэбны
такой асалоды блажэнствы,

калi мне не ўсміхнецца
дачушка-сiротка мая.

У далёкіх  сусветах
раптоўна ўсё я пакіну.

I  вярнуся да хаты.
I зноў, як раней, па вясне

Ветрам я палячу над табою,
Мая Украіна,

кабы зноўку ўбачыць цябе.
I суцешыцца мне.