Дзе ты мая зорачка

Владимир Кушарев-Вода
Пахлі хвоі і елкі. Раслі папараці, якія тут добра пабуйнелі падыйшла і крапіва, больш горкіх траў.
   Дзесьці недалёка гаманела рэчка. Бегалі маленькія кузуркі.
Нават на дрэвах адбівалася ззяне вады. Часам вада дапамагае паглыбіцца ў сябе ў думкі, але гэта як блуканне ў пячорах, як добра парос іншы бераг, ён так буяў, што неважно было што пазарасло, мабыць тут было сонца і ўся сіла пайшла ў сцябліны. Алесь не быў такі гаваркі,  але яму былі патрэбны гэтыя часіны, дзе з'яўлялася натхненне, дзе ён мог свабодна без прыпынкаў адчуваць сябе. Не то е каб у яго была збалелая душа, але тут ён сябе адчуваў цэласнай істотай.
  Ён сядзеў на паваленым дрэве, якое ўпала ад старыны, якая жывапісна лягла каля гэтага возерца. Часам былі чутны галасы, ішлі рэдкія праходцы. Дастаў буцерброд і з'еў. Выпіў гарбаты. Адчуў зноўку сілы ісці куды - небудзь. Куды вочы глядзяць. Часам ён апынаўся ў незнаёмым месце, але зноў знаходзіў шлях, бо прыкмячаў яго. Неўзабаве павярнуўся, бо пачало халадаць.
   Ў небе ўзышлі зоры. Маленькія, але шмат.. Ён ляжаў, потым ўзняўся, і як быццам у ім шапатала. Дзе ты мая зорачка. Як быццам адна з іх падміргнула яму.