Сэнс

Елена Болотова Шанькова
Гасі святло. Запалівай газ.
Усё стагоддзе – дэкаданс.
«Лёгкія-лёгкія» N.R.M.

Змяняць жыццё
На новы лёс,
Ці ў небыццё –
І да нябёс.

У вочы снег,
У сэрца – боль.
І гэты грэх
Перад сабой.

У далонях крыж,
Душа крычыць.
І ты стаіш,
А час бяжыць.

Мінаюць дні,
А снег ідзе.
Былі агні –
Цяпер нідзе.

Ты страціў сэнс,
Згубіў сябе.
І гіне фэст
У барацьбе.

Гараць масты,
Зямля дрыжыць…
Праходзіш ты –
А час – стаіць.

Мінск, 21.03.03г.