Ноч

Елена Болотова Шанькова
Не хапае святла.
Вецер недзе памёр.
Па дарозе пайшла
Без праменняў, без зор.

Дрэвы грозна маўчаць.
Шэпт ідзе з-пад зямлі.
Ты не можаш крычаць,
Як яны не маглі.

Ты не бачыш іх рук
І халодных вачэй.
Але кожны іх рух
Нібы кліча: «Хутчэй!»

Дапамогі няма.
Калі хочаш – дрыжы.
Вінавата сама,
Што жыла без душы.

Ногі прэч не ідуць,
Ты не чуеш сябе…
І яны забяруць
Гэтай ноччу цябе.

Мінск, 21.03.03г.