ab7 Паэтычныя фразы 855 двухрадко е

Anatoly Bolutenko
6001     ЖЫЦЬ СУЧАСНЫМ

Не трэба горка плакаць аб мiнулым,
Лепш цалавацца горача цяпер.


6002     ЛЕПШ МIЛАВАЦЦА

Сказаць не удаецца горкiх слоў,
Калi рот затуляюць пацалункам.


6003     СПЯШАЦЦА

Пазнаць больш трэба i зрабiць,
Пакуль з iмпэтам сэрца б'ецца.


6004     ЗЕНIТ

Спяшацца трэба, ўжо зенiт,
I пойдзе сонейка на захад.


6005     ВОДАР САДУ

Пакуль яшчэ цвiце вясновы сад,
Своечасова трэба нюхаць водар.


6006     МЕЦЬ ВЫЙСЦЕ

Не трэба заганяць у кут сябе,
За саламiнку каб пасля хапацца.


6007     ПРЫЗНАЦЬ ВIНУ

Галоў меч вiнаватых не сячэ,
Таму баяцца не патрэбна зброi.


6008     ДАКЛАДНА ВЕДАЦЬ

Заходзiць небяспечна у ваду,
Бо можа апынуцца дно дрыгвою.


6009     ГАЛОЎНАЕ

Няз'едзены абед – i не бяды,
Бяда, калi праспанае каханне.


6010     МОЦ ЧАСУ

Сiлком падлеглых можна прымушаць,
Але нiкому час не падуладны.


6011     УЗНЁСЛЫЯ МАРЫ

Няхай не будзе нават i стаўка,
Ды ў марах добра мець ветразь пунсовы.


6012     ХЦIВЫ ПОЗIРК

Я позiркам цябе люблю,
Ў жаданнi ты не можаш мне адмовiць.


6013     ПУСТЫННАЯ ДУША

Засохне без дажджу зямля,
Душа пустыняй стане без кахання.


6014     СЛУШНЫ ВЫБАР

Мо лепш малога i рабога мець,
Чым быць адной, бо харашун адмовiў?


6015     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

За цудоўны яблык залацiсты
Падзяка шчырая не бачным караням.


6016     НЕЗАСЛУЖАНАЯ СЛАВА

Як люстэрка, можа быць гладзь славы,
Ды яе знiшчае ветрык малы.


6019     НУЛЯВЫ ВЫНIК

На жаль, ты пакахала жураўля,
Ды страцiла i сцiплую сiнiцу.


6020     ГОНАР МОЦНЫХ

Да долу гнецца хай трава,
Нiколi дуб не стане на каленi.


6021     ТРЭБА ПРАЦЯГ

Паставiць кропку немагчыма,
Як сказ не скончаны яшчэ.


6024     ВЫДАТКI АМАТАРАЎ КРАСЫ

Калючая заўсёды прыгажосць,
Трываць патрэбна, калi вабяць ружы.


6025     ЗIГЗАГI ДОЛI

Калi сканчаецца дарога,
Сцяжынкай прыйдзецца iсцi.


6029     ЖАДАННЕ АДНАЎЛЕННЯ

Даўно ачахлая душа
Ўсё роўна свой прамень чакае.


6030     ПАМЫЛКА

Iшла ў квiтучыя вясновыя сады,
Як аглянулась – апынулась ў цёрне.


6031     ВЕДАЦЬ ЗМЕСТ

Эпiлог можна ў кнiзе прачытаць,
Але i зместу прапускаць не варта.


6032     САЛОДКIЯ ЦЯЖКАСЦI

Пад'ёмнiк на вяршыню завязе,
Ды пешкi пакарыць яе прывабна.


6034     ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?

Народ без мовы – птушка без крыла.
Мо паляцiм цi вечна поўзацць будзем?


6035     ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ

Блакiт вачэй – нiбы нябёсы ў студнi,
Але у ёй амаль няма вады.


6036     БАЯЦЦА ЦIХIХ

Зусiм нiкому гром не шкодзiць,
Хоць вельмi грозны гул яго.


6037     ВЫНIК НЕАБАЧЛIВАСЦI

Здалёк здавалася шаўковаю трава,
Але у ёй схавалася каменне.


6038     ПАДМАННЫ ВЫГЛЯД

Аднолькава заўжды люстэка вод:
Цi мелiна ляжыць пад iм, цi бездань?


6039     НЕ ПУСТОЕ СЛОВА

Як сталь, магутным можа слова стаць,
Калi яго пацвердзiць здатна справа.


6040     ЛЁС I КАХАННЕ

Бяда, як рэйкi разбягуцца, цягнiку,
Бяда каханню, як разбеглiсь лёсы.


6041     КРАСА МIНАЕ

I ружы з часам адцвiтуць,
Ды будуць дапякаць калючкi.


6042     САПРАЎДНАСЦЬ У КАРЭННЯХ

Не зведаеш, цi добры баравiк,
Пакуль яшчэ не бачна зрэзу корню.


6045     КIРУНАК ЖЫЦЦЯ

Каханне – лепшы компас у жыццi,
Бо нельга без яго знайсцi кiрунак.


6046     ЖЫЦЬ СЁННЯ

Расце раслiна i цвiце,
Хоць восень ўшчэнт яе знiшчае.


6047     ЦУД ЖАДАННЯ

Шлях да мэты – дзiвосны вабны цуд,
Бо можна толькi ўнiз iсцi з вяршынi.


6048     ЦУДОЎНЫ СПАКОЙ

Раку бясконца хвалявалi хвалi,
А ёй да твару лепш люстэрка вод.


6049     ЛЕТНIЯ ДАРЫ

Вясной ад цвету асалода знiкла ўраз,
Ды ўлетку вiшнi вабныя саспелi.


6050     УРАЖАННЕ

Здаецца, сам прывабны выбраў шлях,
Яго ж упарта вызначае доля.


6051     ТРЫМАЦЬ МАЦНЕЙ

Лёс кожнаму адрэзаў шчасця скiбу,
Але не кожны утрымаў яе.


6053     ПЫТАННЕ

Я радасць п'ю з глыбiнь тваiх крынiц,
Цi будуць жвава бiць яны заўсёды?


6054     ПАКУЛЬ ГАРЫЦЬ

У халады спяшацца трэба грэцца,
Пакуль не згасла вогнiшча зусiм.


6055     УСПАМIН

Не дае спакою папялiшча,
Бо верадзiць велiччу былой.


6057     ПЯШЧОТНАЯ АБЯЦАНКА

Душа – падлётак, што не выляцеў з гнязда,
Я цеплынёй сваёй яе сагрэю.


6059     РАСЧАРАВАННЕ ФIНIШУ

Што лепш: калi рака ўцякае ў мора
Або бяжыць ў мядовых берагах?


6060     НЕ ЗДАРЫЛАСЬ

Сляды ў душы пакiнула i знiкла,
А я чакаў, што сцежку пракладзеш.


6061     КОЖНАМУ – СВАЁ

Калi магутныя ёсць крылы,
Становiцца звычайнай вышыня.


6063     ЛЁГКАЯ НЕВЯДОМАСЦЬ

Заўжды прасцей па плынi плысцi,
Ды не пазнаць, куды яна нясе.


6064     ЗАЎЖДЫ З КАЛЮЧКАМI

Каханне – цуд дзiвосны ружы,
Але калючкi драпаюць праз час.


6065     МОЦ ВIРУ

Калi закружыць моцны вiр,
Страчаецца свабодны рух па плынi.


6066     ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ

Сцяжынак многа i дарог,
Як выбраць тую, што вядзе да шчасця?


6067     БЕЗАБАРОННАЯ

Зусiм невiнаватая трава,
Што топчуць менавiта яе ногi.


6068     ВЫДАТКI ВЫШЫНI

Заўжды сам камень коцiцца з гары,
А на гару яго занесцi трэба.


6069     ТРЫМАЦЬ НАЯЎНАЕ

Што маеш, лепей трэба зберагаць,
Бо страцiш – будзеш жабраком адвечным.


6070     НАДЗЕЙНАЯ АПОРА

Як пад нагамi вельмi моцны дол,
То можна часам паглядзець ў нябёсы.


6071     КАБ ПАЧУЦЬ

Журчыць у цiшу i маленечкi ручай,
У буру нават гучны спеў не чутны.


6072     ПАДМУРАК

Няшчасце зрэдку без падмурку можа быць:
На шчасцi учыняецца няшчасце.


6073     ПАКУТЫ ДУШЫ

Самотная душа – як раненая птушка,
Час трэба ёй, каб рану загаiць.


6077     НЕБЯСПЕКА

Ў каханнi ўсе – канатаходцы:
Яго знiшчае памылковы крок.


6078     РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ

Спявае вельмi сцiпла скрыпка шчасця,
Ды грукае, як гром, набат бяды.


6079     РАДАСЦЬ ПРАЦЭСУ

Хоць вабiць, як вясна, жаданы фiнiш,
Дабег, нарэшце. Ну, а што далей?


6082     ВЯРТАННЕ ЦЯПЛА

Калi ў душы намерз таўшчэзны лёд,
Цяпла шмат трэба, зноў каб адагрэцца.


6085     РОЗНЫЯ ГУСТЫ

Мiлей бярэзiнка з лiстотай залатою
Або вечназялёная сасна?


6090     СКАРАСПЕЛАЕ КАХАННЕ

Занадта хутка кветкi адцвiлi,
I скончылiся ягадкi кахання.


6091     ЦЕРАЗ КРАЙ

Шмат кропель, ды апошняя – прыкметней,
Бо цераз край напоўнiць кубак i душу.


6092     РАДАСЦЬ I ТУГА

Чаму пагодная чароўная вясна
I сумная, з дажджом i слотай, восень?


6093     ВЫЗНАЧАНЫ ШЛЯХ

Бясконцую сцяжынку лепей мець,
Чым выйсцi па шашы на раздарожжа.


6095     КРЫЛЫ КАХАННЯ

Душа лятаць у змозе ў вышынi,
Калi каханне ёй падорыць крылы.


6096     ЧЫСТАЕ КАХАННЕ

Чысцей няма, напэўна, i крынiц:
Чысцейшае каханне без адказу.


6097     ЗВЫШМАГУТНАСЦЬ

Колькi сiл патрэбна мець душы,
Каб стойка пераносiць адзiноту?


6099     ЗДРАДА

Бяжыць сцяжыначка кахання,
Пакуль не стрэнецца шаша.


6100     ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ

Хвалюе рэальнасць, ды думкi мiлуюць,
Спакой для душы даражэй.


6101     ПРЫЗЕМЛЕНАСЦЬ

Душа – як быццам птушка ў клетцы,
Ўзлятае меней, чым на крок.


6102     ГАЛОЎНЫ РУХАВIК

Пачуццяў шмат i добрых, i благiх,
Ды светам рухае каханне.


6103     УЛАДА НАД БУДУЧЫНЯЙ

Засмяецца душа цi заплача,
Ўсё залежыць цяпер ад цябе.


6104     ПРЫГАЖОСЦЬ I КАРЫСНАСЦЬ

Бягуць аблокi – як карцiнкi,
Ды толькi хмара дасць дажджу.


6105     ЧАРЫ ПОЗIРКУ

Твой позiрк моцны, як ланцуг,
Схапiў i адпускаць не хоча.


6106     ЗАБЛУКАЛА

Заходзiла ў сунiчны бор,
Ды апынулася у нетрах.


6107     ПЯШЧОТНАСЦЬ

Хоць камень мохам абрастае,
Ды лепей лашчыцца мурог.


6108     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

Тады пазнаеш нораў рэчкi,
Як зведаеш яе выток.


6109     ВЫБАР ЗРОБЛЕНЫ

Зусiм другая можа лепш дарога,
Але яна вядзе у iншы бок.


6110     ДАЛЁКАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

Здалёк i вогнiшча – як казка,
Ды дакрануцца нельга да агню.


6111     СIЛА ЛЁСУ

Хоць клiчуць зоры, вабiць Месяц,
Але не адарвацца ад Зямлi.


6112     ВАБНЫ СПАКОЙ

Прыемней плысцi па спакойнай плынi,
Бяда прыйдзе, калi закруцiць вiр.


6113     ЦЯЖКI ПАЧАТАК

Заўсёды цяжкi толькi першы крок,
Пасля з слядоў i сцежка пракладзецца.


6114     УМОВА ПОСПЕХУ

Каб назбiраць сунiц паўнюткi збан,
Шукаць патрэбна лепшую палянку.


6115     СТРАЧАНАЕ

Калi адрэзаная скiба,
Нiяк не здатны бохан цэлым стаць.


6116     АДНОЛЬКАВАСЦЬ

Адкуль бы бегчы не пачаў ручай,
Абавязкова дабяжыць да мора.


6117     ВЫДАТКI IСНАГА

Душу i позiрк вабiць прыгажосць,
А колькi ёсць вакол непрыгажосцi.


6119     БЯЗВЫХАДНАСЦЬ

Душа – як птушка, ёй палёту трэба,
Ды моцна замiнаюць ланцугi.


6120     УСЁ ПРАХОДЗIЦЬ

Як нават доўгi час чарнеюць хмары,
Калiсьцi сонейка парадуе цяплом.


6121     УСМЕШКI ЛЁСУ

Занадта чорны небасхiл ўначы,
Хоць дзе-нiдзе, ды ярка ззяюць зоркi.


6122     ЛЕПШАЕ ПРЫЙДЗЕ

Хай хвалi уздымаюцца высока,
Трываць патрэбна, лягуць яны ў штыль.


6123     ДАРЭМНАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ

Далiна ўлетку зайздрыла гары:
Вяршыня восенню пакрылася снягамi.


6124     НЕ Ў ТЫМ СУТНАСЦЬ

Хутка адгучала медзь аркестра:
Свята не ўтрымалася ў душы.


6125     МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА

Гудуць бясконца правады,
Ды iх нiхто не слухае нiколi.


6126     КЕПСКI ВЫНIК

Калi стары занадта слабы конь,
Зусiм не вiнаватая дарога.


6127     ЗМЕНА СУТНАСЦI

I цень быць можа да спадобы,
Як спёка не дае дыхнуць.


6128     ШУКАЦЬ У САБЕ

Свой кожны сам руйнуе лёс,
Ды не жадае праўду бачыць.


6129     ВIРТУАЛЬНАЯ ВОЛЯ

Душа, як птушка, вольная заўжды,
Ды кайданы трымаюць моцна цела.


6130     МУДРАСЦЬ

Лепш прамаўчаць, як гаўкае сабака,
Каб iншыя не падымалi гвалт.


6131     ШЛЯХ ЛЁСАЎ

Нiбы насенне дзьмухаўца,
Ляцяць i лёсы шляхам невядомым.


6132     АГОНЬ ДУШЫ

Агонь пяшчотнага кахання
I ў сцюжу змерзнуць не дае.


6133     СТРАТА ЎЗНЁСЛАГА

Душа – разладжаная скрыпка,
Як абыякавасць запоўнiла яе.


6134     РАДАСЦЬ IМКНЕННЯ

Прыемны, хаця цяжкi шлях к мэце,
Горш нiкуды ўжо болей не спяшацца.


6135     АГIДНАСЦЬ ПРЫМУСУ

На выгляд ў пляшцы воцат – як вада,
Бяда прыйдзе, як пiць яго прымусяць.


6136     СТРАЧАНАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

Няўдалы i гаротны лёс жанчын,
Калi каханне затуляла вочы.


6139     СТАЛАСЦЬ

Хоць хораша спяваюць салаўi,
Ды толькi вераб'i вакол узiмку.


6140     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

Як стогне лес – не мёд i полю,
Хай лепей сцiшацца вятры.


6141     ПРЫЕМНАЕ

Як вабiць водар лiпавай прысады,
Хоць робiш круг, ёй хоча прайсцiсь.


6142     РОЗНЫЯ ВЫНIКI

На мяккiх душах застаецца след,
Няма слядоў, калi душа – як камень.


6143     ПЕРАСЫЧАНАСЦЬ

I любае абрыдлым можа стаць,
Як спажываць яго ўвесь час праз меру.


6144     ЛАГIЧНАЯ СУВЯЗЬ

Калi ў чым-небудзь быў пачатак,
Абавязкова знойдзецца канец.


6145     УЛАСНIК

Неўрадлiвае хай поле,
Ды яно заўжды маё.


6146     ПАВАГА IНШЫХ

Не трэба каламуцiць ручая:
Нiжэй па плынi хтосьцi мае смагу.


6147     НЕБЯСПЕКА РОСТУ

Маленькая таполя – як анёл,
А вырасце, i стане небяспечнай.


6148     ЧАРОЎНЫ СВЕТ

Чаруе прыгажосцю свет
I вабiць сваёй дзiўнай таямнiцай.


6149     МЭТАНАКIРАВАНАСЦЬ

Хто рухацца ў сапраўднасцi жадае,
Той не баiць казкi пра хаду.


6150     ПРАДВЫЗНАЧЭННЕ

Прырода вымагае пэўных дзей,
I падмануць яе нiколi немагчыма.


6151     ЗАКОН ЖЫЦЦЯ

Падаюць дрэвы старыя,
Месца каб даць маладым.


6152     ПАСПЕШНАЯ АДМОВА

Каханне шчодра кожнага кране,
Але яго мы самi абмiнаем.


6153     МОЦ ПЯШЧОТНАСЦI

Не заўжды магутнасць ёсць у сiлы,
Часам i ў пяшчотнасцi яна.


6154     РАЗДВОЕНАСЦЬ

Хоць грэе, нiбы сонейка, агонь,
Ды ён адначасова спапяляе.


6155     СПАНТАННАСЦЬ

Свавольнiк лёс не слухае мяне,
То кiне ў вiр, то панясе па плынi.


6156     ВIДАВОЧНЫ ВЫНIК

Як назбiралась шмат страшэнных хмар,
Абавязкова будзе навальнiца.


6157     ПАДЛЕГЛАСЦЬ

Кахаю, па слядах тваiх iду,
Ты пакахаеш, i за мною пойдзеш.


6158     ЦЕПЛЫНЯ ПАЧАТКУ

Вясна кахання цёплая заўжды,
Халодным стаць у змозе нават лета.


6159     ПУСТАЯ СПРАВА

Прасiць не трэба што-небудзь нiколi
У тых, што, безумоўна, не дадуць.


6161     ЗАЛОГ КАНЦА

Хай зроблены пакуль што першы крок,
Але калiсьцi скончыцца дарога.


6163     МАГЧЫМАСЦI

Словы здатны мёд ў душу пакласцi,
Або ўзвесцi мiж людзьмi магутны мур.


6166     СЦЕЖКА КАХАННЯ

Ласкавы позiрк пракладае сцежку,
Па ёй каханне бегла каб ў душу.


6167     ЦЯЖКI ВЫБАР

Ў клубок пераплялiся ўсе сцяжынкi:
Якой iсцi, не ведаю сама.


6168     АБВЕСНЫ ЛАД

Жыццёвы шлях праходзiць па пустыне,
А бегчы мог заўжды сярод прысад.


6169     НЯПРОСТЫ АДКАЗ

Што лепей: кепскае каханне
Цi адзiноты горкi смак?


6170     ЖАДАНАЯ ЦIШЫНЯ

Чутлiвая душа падобна скрыпцы:
Яе не чутна, калi вые джаз.


6172     ЭКСТРЭМАЛЬНЫЯ ЎМОВЫ

Здараецца, што i глыток вады,
Каштоўней, чым усё багацце свету.


6173     РОЗНЫЯ ШЛЯХI

Ў жыццi бываюць розныя шляхi:
Ў тупік вядзе адзiн, ў абшар – другi.


6174     ЦЯЖКI ЧАС

Калi пачнецца грукат грому,
Душа перажывае стому.


6175     АДНАСТАЙНАСЦЬ

Бясконца як адно i тое,
Аскома з'явiцца праз час.


6176     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

Траве не толькi трэба ззянне сонца,
Ёй неабходны хмары i дажджы.


6177     ДАЛЕЙ – ГОРАЙ

Калi разбеглiся шляхi,
Час павялiчвае адлегласць памiж iмi.


6178     ЧЫСТЫ БРУД

Занадта брудна можна наслядзiць
I вельмi чыстымi нагамi.


6179     ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ

Як вугаль, чорная зямля,
Ды родзiць хлеб падобна снегу – белы.


6180     ХУТКАБЕЖНАСЦЬ

Краса падобна кветцы ружы:
Падорыць радасць – знiкне назаўжды.


6181     НАТХНЕННЕ

I цяжкая дарога будзе лёгкай,
Як побач чутны пошчак салаўя.


6184     АБАЧЛIВАСЦЬ

Ў рачулку з глейкiм дном лепш не заходзiць:
Абавязкова пойдзе каламуць.


6185     МIРАЖ

Iмкненне генералам стаць – пустое,
Не трэба столькi генералаў, як салдат.


6186     КЛIЧА МЭТА

Калi наперадзе мэта,
Жыццёвы шлях заўжды лягчэйшы.


6187     ВАБНЫ ЧАС

Спадае хутка яблынь цвет,
Спяшацца трэба зведаць асалоду.


6188     НАДЗЕЙНАСЦЬ

Ў каханнi вельмi важны парытэт,
Бяда, калi знiкае раўнавага.


6189     ПРАЗОРЛIВЫ ПОЗIРК

Глядзi уважлiва на свет,
Абавязкова ўбачыш Бога.


6190     ПАРАЗУМЕННЕ

Як крочаць па дарозе двое,
Адзiн павiнен кiраваць.


6191     РАДАСЦЬ МРОI

У мрой заўжды пунсовы колер,
Хоць чорна-шэрае жыццё.


6192     ЭРЗАЦ

Хай мроi сэрца саграваюць,
Як iншага няма цяпла.


6193     ВЫНIК

Устойлiвы заўсёды стан,
Калi надзейная апора.


6195     НА ВЫБАР

Мо лепш ружовы мець падман,
Чым надта чорную сапраўднасць?


6196     МОЦНЫЯ СРОДКI

Ад шчодрай ласкi i пяшчоты
Мякчэе сэрца i душа.


6197     ЛЕПШ

Лепш на замку трымаць язык,
Чым сеяць iм насенне крыўды.


6198     ЗОРНАЕ ЖАДАННЕ

Хацелась лёс прыдбаць мне стромкi:
Душу гнятуць яго абломкi.


6199     ЖАНОЧЫ БОЛЬ

Быць кiнутай – найгошая абраза
З усiх магчымых кпiнаў i абраз.


6200     СВАБОДА ВЫБАРУ

Спяваць асанну – самы горшы лёс,
Якi быць толькi можа у паэта.


6202     ЛЕПШ МЯККАСЦЬ

Прыемна крочыць па траве,
Бо жорстка пад нагамi на асфальце.


6203     БЕРАГЧЫ ДУШУ

Любому воргану нанесцi лёгка траўму,
Але найбольш ранiмая – душа.


6205     СIЛА СЛАБАСЦI

Ласкавасць ў голасе мацней,
Чым сiлай цi пагрозай прымушэнне.


6206     СХАВАНЫЯ ВАДЫ

Хай рэчка будзе вельмi паўнаводнай,
Ды мелiна ўсё роўна дзесьцi ёсць.


6207     НАДЗЕЯ

Хай мочыць дождж,
Ёсць сонейка i ветрык.


6208     ДОБРЫ ПАЧАТАК

Абмыўся ранак чыстаю расой,
Каб дзень мог ззяць цудоўнаю красой.


6209     НЕБЯСПЕЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

Хоць шкодзiць зрок элекразварка,
Прыемна паглядзець на прыгажосць.


6210     РОЗНЫЯ РЫСЫ

Наперадзе нахабства месца мае,
А сцiпласць прытулiлася ў канцы.


6211     ГАЛОЎНАЕ

Ручай вясновы хоць вялiкi,
Ды знiкне, бо вытока не прыдбаў.


6212     ВЯСНОВАЯ ПАМЫЛКА

I цёрн цвiце падобна слiве,
Ды вельмi даўкi смак пладоў.


6213     РОЗНЫЯ ШЛЯХI

Трывожны ўзнёслы шлях наперад,
Спакойны i засмучаны – назад.


6214     ПЫХА

Грымяць страшэнна перуны,
Ды дождж з нябёс iдзе зусiм звычайны.


6215     НЕЎТАЙМАВАНАСЦЬ

Хоць нельга неабсяжнасць ахапiць,
Iмкнуцца трэба абдымаць бясконца.


6216     СIЛА НА СIЛУ

Калi нагрэеш дастаткова,
Падатлiвай становiцца i сталь.


6217     ВЫБРАЦЬ ГАЛОЎНАЕ

Хай грузкi бераг у ракi,
Ды вабiць плынь магутнай сiлай.


6218     ВАДЫ Ў ЖАДАНЫМ

Заўжды ў вятры шумяць лясы,
Не па душы – не трэба ў лес заходзiць.


6219     СКАРЫСТАЦЬ ШАНЦ

Пакуль бяжыць ручай вясновы,
Патрэбна чэрпаць ў iм ваду.


6221     НЕ ЗАЎЖДЫ РАМАН

Знаёмства – непрачытаны раман,
Пачнеш чытаць, i выявiцца драма.


6222     АДЗНАКА

Як з кроны дрэва першы лiст упаў,
Свой першы крок ужо зрабiла восень.


6223     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

Капаць глыбока трэба студню,
Каб была чыстаю вада.


6224     ПУСТЫЯ НАМАГАННI

Свiнню хоць кожны дзень руплiва мыць,
Яна нiколi не мiнае гразi.


6225     ВАБНАСЦЬ ПРЫГАЖОСЦI

На коранi зжаўцелую траву
I вострая каса касiць не хоча.


6226     IСТОТНАЯ ЯКАСЦЬ

Каб ў рэчцы была чыстаю вада,
Дно рэчышча павiнна быць з пясочку.


6227     СВАЕ

Змяя змяю нiколi не чапае,
Бо кожная атруты досыць мае.


6229     IМКНЕННЕ ДА ЛЕПШАГА

Выпяраджае мроя яву,
Яна – бясконцая мэта.


6230     ЖАХЛIВЫ СТАН

Адны – як хлеб надзённы для другiх,
Прыгожы свет, але занадта жорскi.


6232     ПРОЦIЛЕГЛАСЦI ЗМЫКАЮЦЦА

Мець хочацца што-небудзь, як няма,
Калi праз меру ёсць, то зноў нядобра.


6233     СПРАВА НЕ Ў КРАСЕ

Кветкi непаметныя пшанiцы,
А якi з яе цудоўны хлеб!


6334     НЕПРАЎДЗIВАСЦЬ

Прыгожым мыльны быў пузыр,
Ды нельга да яго крануцца.


6235     ПАМЫЛКА

Цудоўна ззяла, як вясёлка,
Аптычны чараваў падман.


6236     АБМЕЖАВАНАСЦЬ

Ключ быў на iншыя падобны,
Ды адчыняў адзiн замок.


6237     УЗНЁСЛАСЦЬ

Грэе добра вогнiшча агонь,
Ды агонь душы выдатна грэе.


6238     НЕПIСЬМЕННАСЦЬ

Жыццё дае ўсё новыя урокi,
Хоць вучышся упарта ўсё жыццё.


6239     ЦУД УЯЎЛЕННЯ

Мроi – нiбы цудоўная казка,
Адпачынак даюць ад пакут.


6240     ЧЫСЦIНЯ СЦIПЛАСЦI

Хоць маленькая рачулка,
Ды ў ёй чыстая вада.


6241     СКРЫТНАСЦЬ

Смак яблыка на выгляд не пазнаць,
Пакуль не возьмеш i не паспрабуеш.


6242     РОЗНЫЯ ЛЁСЫ

Не ўсе шляхi вядуць на магiстраль,
Сканчаецца iх частка тупiкамi.


6243     БЕЗ ПАМЫЛАК

Мець трэба вытрымку у справах,
Чакаць упарта лепшы шанс.


6244     ЖЫЦЬ СУЧАСНЫМ

Лепш сёння к вабнаму iмкнуцца,
Бо заўтра можа не настаць.


6245     КАШТОЎНАСЦЬ

Што цяжэй ўсяго ў жыццi даецца,
Значна болей цэнiцца заўжды.


6246     АГУЛЬНАЕ ПАДАБЕНСТВА

Аднолькавы для ўсiх заўсёды фiнiш,
Хоць розныя жыццёвыя шляхi.


6247     ЗМЕНА СТАНУ

Як доўга грэць, заўжды кiпiць вада,
Як дапякаць – i душы закiпаюць.


6248     ЛЕПШ БЯСПЕЧНАСЦЬ

Для многiх – ружы па душы,
Але ж рамонкi – без калючак.


6249     НЯЎВАЖЛIВАСЦЬ

Цудоўны i дзiвосны свет,
Але красу не кожны бачыць.


6250     САКРЭТНЫ СОН

Такое часам вабнае прыснiцца,
Што стане нават больш, чым таямнiца.


6251     ЗАЎЖДЫ ВЯСЁЛКА

Хай кепска будзе ўсё на самай справе,
Але выдатна зiхацiць ў уяве.


6252     ГОДНАСЦЬ

Хто ведае сабе цану
Не гне каленi i спiну.


6253     ЗIГЗАГI ЛЁСУ

Не вельмi яркiм быў усход,
Святлом затое ззяе захад.


6254     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

Калi таптаная дарога,
На ёй не вырастуць грыбы.


6256     НАДЗЕЯ

Не бяды, што вiшня адцвiла,
Цвет яшчэ другой вясною будзе.


6257     УПЭЎНЕНАСЦЬ

Свежы вецер трэба, без сумнення,
Калi ў добрым стане ветразi.


6258     МУДРЫ ПАДЫХОД

Хай побач няма мора цi ракi,
Ўсё роўна трэба плаваць навучыцца.


6259     СВАБОДА ПРЫЙДЗЕ

Якой бы не была свякруха,
Яна на шмат гадоў старэй.


6260     ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?

Што лепей: бура або цiша?
Б'е хваля бераг, часам лiжа.


6261     ВОРАГ

Малым або вялiкiм будзе шчасце –
Яго руйнуюць языком.


6262     ДАРУНКI ЛЁСУ

Што лепш: вясновыя пралескi
Цi ў кветках ўвосень верасы?


6263     БЫЦЬ ГАТОВЫМ

Не будзе роўнай, як страла, дарога,
Ўсё роўна зробiць лёс круты зiгзаг.


6264     КВОЛАСЦЬ ЖЫВОГА

I сталь карозiя руйнуе,
Не можа быць адвечнай плоць.


6265     ДАСТАТКОВАСЦЬ

Для шчасця патрабуецца не шмат,
А толькi, каб кахаў жаданы.


6266     ПЛЁТКI

Са шчасця лепшыя сукi
Заўжды ссякаюць языкi.


6267     ВАБНАЯ ПЕРШАСНАСЦЬ

Сяброўства паўтарыцца i любоў,
Ды копiя не лепш арыгiналу.


6268     АСЦЯРОЖНАСЦЬ

Як ў рэчцы круцяць моцныя вiры,
Лепш у яе нiколi не заходзiць.


6269     ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ

Калi навокал жвава ходзяць хмары,
Шукаць прытулак трэба ад дажджу.


6270     БЕЗ РОСПАЧЫ

Няхай сканчаецца дарога,
Пачатак iншай я знайду.


6271     ВЫМУШАНАСЦЬ

Як есцi хочацца даўно,
I жытнi хлеб не горай, чым пшанiчны.


6272     РОЗНЫЯ МАРЫ

Аб вышынi хай марыць журавель,
Больш сцiплай мару трэба мець сiнiцы.


6273     ГОРДАСЦЬ

Нiчога – значна лепш,
Чым вельмi мала.


6274     СВОЙ ЧАС

Нiколi ўдзень не выпадзе раса,
Яна заўжды бывае толькi ранкам.


6275     ДАКЛАДНЫ РАЗЛIК

Не след далёка заплываць,
Як на зваротны шлях не хопiць сiлы.


6276     ПЛАНКА ГОДНАСЦI

Як першы раз табе заплацяць,
Такая i твая цана.


6277     ДАПАМОГА

Ад спёкi вельмi шмат травы
Адзiнае ў цянi схавае дрэва.


6278     НЕПАТРАБАВАЛЬНАСЦЬ

Калi не вельмi прыглядацца,
I знiчка можа зоркай здацца.


6279     ПОКЛIЧ МЭТЫ

Цудоўна вабiць i чаруе шлях,
Звычайным стане, калi ззаду фiнiш.


6280     КАНЧАТКОВЫ ВЫНIК

Не кветкi, а саспелыя плады
Смак iсны выявяць заўжды.


6281     ПУСТАСЛОЎЕ

Агонь гарыць не ад прыгожых слоў,
Але шугае, як падкiнуць дроў.


6282     ЖЫЦЦЁВЫ ВОПЫТ

Лепш ведаць iсцiны старыя,
Чым выдумляць заўжды свае.


6283     НАСУПЕРАК

Калi на ланцугу сабака,
Ёй збегчы хочацца з двара.


6284     НЕ СПЯШАЦЦА

Калi ў зямлю насенне кiнуў,
Чакай цярплiва ураджай.


6285     НЕ ЎТАIЦЬ

Калi хадзiць на дыбачках заўжды,
Ўсё роўна пакiдаюцца сляды.


6286     УЗНЁСЛАСЦЬ

Калi пяе ад радасцi душа,
Не здатна настрой сапсаваць iмжа.


6287     УЗДЫМ ДУШЫ

Адчуць сябе каб вельмi маладым,
Душу разварушыць павiнен ўздым.


6288     НЕ ПА ЗУБАХ

Цудоўны яблык ў вершалiне,
Але не дацягнуцца да яго.


6289     УПАРТАСЦЬ

Хаця дакладна сведчыць факт,
Ды цяжка з праўдай пагадзiцца.


6290     ЖАДАНЫ МIРАЖ

Найлепшае бясконца вабiць,
Ды не хапае яго ўсiм.


6291     ВЫМУШАНАСЦЬ

Хай нават цёплая вада,
Ды ўтаймаваць ёй можна смагу.


6292     СТАЛЫ СПАКОЙ

Спакой ва ўсiм лепш мець заўжды,
Ад хвалявання – шмат бяды.


6293     КЕПСКI ВЫБАР

У нетры завяла дарога,
Бо нельга выбiраць з нiчога.


6294     ВIНАВАЦIЦЬ СЯБЕ

Калi зрабiў памылак воз,
Не трэба скардзiцца на лёс.


6295     ВАБНЫ ЎСПАМIН

Увесну быў прыгожым сад,
Ды час не коцiцца назад.


6296     НЕЖАДАНЫ ДАДАТАК

Нiхто не марыць аб калючках,
Iх ружа прынясе з сабой.


6297     ВЫСОКIЯ IМКНЕННI

Круты лепш да вяршынi шлях,
Чым надта роўны па далiне.


6298     СТАЛАЕ НАТХНЕННЕ

Нiколi не сканчаецца дарога,
Як хобi – хуткая хада.


6299     БАРАЦЬБIТЫ

Абараняць каб гонар сцяга,
Патрэбна сiла i адвага.


6300     ВАБНАСЦЬ ЧУЖОГА

Гляджу праз плот – саспела вiшня,
I хочацца яе паспрабаваць.


6301     СIНУСОIДЫ ЛЁСУ

Жыццёвы шлях – як райскi сад,
Падчас – бязводная пустыня.


6302     ЛЕПШ ПАВОЛI

Як будзе надта ўзлёт круты,
Магчыма з штопару не выйсцi.


6303     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

Няхай вядзе цудоўны шлях наперад,
Быць трэба пільным, каб не трапіць ў нерат.


6304     НЕБЯСПЕЧНАЯ КРАСА

Усе прыгожыя грыбы,
Але не кожны можна з'есцi.


6305     БЫЛАЯ МОЦ

Хоць моцна полымя шугае,
Згарае вогнiшча да тла.


6306     ВЫДАТКI ПРЫЕМНАСЦI

Хаця калючыя шыпулькi,
Цудоўны водар у смалы.


6307     ЧОРНЫЯ ДУШЫ

Чарнобыль цел стварыў чарнобыль,
Чарнобыль душ iдзе даўно.


6308     ЖАДАНАЯ ЦЕМРА

Ноч цемрай прыкрывае вады,
Таму для многiх люба ноч.


6314     НЕЧАКАНАСЦЬ

Здараецца, што добрыя шляхi
Ў мясцiны кепскiя прыводзяць.


6315     СПАДЧЫННАСЦЬ

Калючы цёрн нiяк не ў змозе
Красуню-слiву нарадзiць.


6316     БЯСПЕКА РАБОЎ

Заўжды лаяльная трава:
Скамячыцца, ды выправiцца ў змозе.


6317     УПЭЎНЕНАСЦЬ

Калi абутак адмысловы,
Ступiць не страшна на змяю.


6318     НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ

Заўсёды хвалi бераг б'юць,
Iх лёс такi, iнакшага не будзе.


6319     СВОЕЧАСОВАСЦЬ

Як ў час не зрэзаць баравiк,
На коранi счарнее без карысцi.


6320     ШКОДА АД МАЛОГА

Хоць лыжка дзёгцю ў бочцы мёду,
Ды шмат агiды i смуроду.


6321     АДНОСНАСЦЬ

Тады бяжыць павольней час,
Як ёсць заўжды яго запас.


6322     ГОРДАСЦЬ

Таго, хто не згiнае галаву,
Таптаць не будуць, як траву.


6324     ПАДВОЙНАЯ БЕЗПАДСТАЎНАСЦЬ

Хаця шыпчына i не ружа,
Ды больш калючак у яе.


6325     ПАДМАНЛIВАСЦЬ

Здалёк – як шаўкавiстая трава,
А зблiзку цяжка выбраць сабе месца.


6326     ПЕРШАСНАСЦЬ

Хто першы быў для сэрца дарагiм,
Не ў змозе стаць ужо нiяк другiм.


6327     КАРЫСНАСЦЬ РУХУ

Дзе плынь бяжыць,
Не будзе тванi.


6328     КАМПРАМIС

Схiляць магчыма галаву,
Калi каханне вымагае.


6329     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

Як брудны ў будучыню шлях,
То марна iм да шчасця крочыць.


6330     СЛОДЫЧ

Сэрца ад пяшчоты слодыч адчувае,
Скончыцца цукерка, што яго чакае?


6331     НЕЧАКАНАСЦЬ

Хацеў знайсцi пад сонцам месца,
Ды трапiў ў надта чорны цень.


6332     ГРУНТОЎНАСЦЬ

Лепей раз пракласцi кладку,
Чым заўжды шукаць абход.


6333     КОЖНАМУ – СВАЁ

Заўжды мацней казырны туз,
Ды болей сцiпласцi ў шасцёркi.


6334     НЕАБХОДНАСЦЬ

Як вельмi моцна мучыць смага,
З балота будзеш пiць ваду.


6337     СКАРАСПЕЛАСЦЬ

Як яблык унутры грызе чарвяк,
То ён заўжды саспець хутчэй iмкнецца.


6338     ЧАРНАТА

Ад сонейка стаць скура можа чорнай.
А што у змозе пачарнiць душу?


6339     ПЕРААЦЭНКА

Вачыма хутка робiцца усё,
Так жвава працаваць не ў стане рукi.


6340     ПАКУТЫ ДУШЫ

Калi душа стамiлася ад ран,
I летам ляжа восеньскi туман.


6342     СЛОДЫЧ

Хай сняцца хоць зрэдку салодкiя сны.
Мо яву сабой падсалодзяць яны?


6343     ПРЫЕМНЫЯ ЦЯЖКАСЦI

Заўжды не вельмi лёгкi выбар,
Ды горш, як выбару няма.


6344     ГАНЕБНЫ БРУД

Ад бруду звонку адмывацца можна.
А як адмыцца ад яго ўнутры?


6346     НЕЧАКАНАСЦЬ ЛЁСУ

Як роўны шлях наперадзе – ўсё ясна,
Ды невядома, што хавае паварот.


6347     СВОЕЧАСОВАСЦЬ

Прыгожы яблык быў чырванашчокi,
Ды час прыйшоў – упаў з галiнкi ў бруд.


6348     СУМНЫ ВЫНIК

Заўжды маланка здейснiць свой удар,
Калi душа счарнелая ад хмар.


6349     РОЗНЫ ГУСТ

Кагосьцi вабiць хлеба луста,
А зайца – морква i капуста.


6350     НЕЦЯРПЛIВАСЦЬ

Масток к каханаму шукала,
Не дачакалась – ўброд пайшла.


6351     СПАЗНЕННЕ

Калi шугае полымя пажару,
Агонь ужо вадою не залiць.


6352     ЛЕТУЦЕННАЕ ШЧАСЦЕ

Хоць сцiпласць – рыса найвышэйшай пробы,
Ды шчасце сцiплым цяжка здабываць.


6353     ПАЛЫМЯНАЕ КАХАННЕ

Душа палае ад кахання,
Яно падобна на гульню з агнём.


6354     РАЎНАВАГА

Таму кацiцца здатна кола,
Што спiцы роўныя усе.


6355     АДНОСНАСЦЬ

Гара высокая заўжды,
Як назiраць яе з далiны.


6356      СЛАБАСЦЬ МОЦНЫХ

I дубу цяжка утрымацца,
Калi вада падмые каранi.


6357     ВАБНАСЦЬ

Калi жардзiну выбiраюць,
Крывое дрэва не ссякуць.


6358     ВОЛЯ

Заўжды ў нябёсы птушачка ляцiць,
Калi ёй клетку адчыняюць.


6359     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

Заўжды паснедаць лепей зранку,
Бо познiм можа быць абед.


6360     САКРЭТ ПРЫГАЖОСЦI

Усмешка упрыгожыць сцiплы твар,
Красуню хмурнасць робiць непрыгожай.


6361     НЕ АДСТАВАЦЬ

Бяжыць даволi хутка час,
Каб радасць мець, патрэбна бегчы разам.


6362     ЛЁГКI ЗДАБЫТАК

Каб бачыць прыгажосць цудоўных зорак,
Падняць патрэбна толькi галаву.


6365     ВАБНАСЦЬ

Краса кiдаецца у вочы,
I кожны да яе ахвочы.


6366     ПАДМАНЛIВАСЦЬ

Хоць свецiць сонейка ласкава,
Але у змозе абпячы.


6367     ЗДАВОЛЕНАСЦЬ МАЛЫМ

Калi навокал толькi цемра,
То як дарунак – i адзiн прамень.


6368     НЕЦЯРПЕННЕ

Спелы колас не чакае:
Зерне кiдае на дол.


6369     НЯСТРЫМАНАСЦЬ

Маланка быць не можа таямнiцай:
Абавязкова выдасць гром.


6370     ВЫМУШАНАСЦЬ

Заўжды абставiны мацней,
Яны – як рэчышча для плынi.


6371     ПРАЗМЕРНАСЦЬ

Выходзiць рэчка з берагоў,
Як пройдзе вельмi шмат снягоў.


6372     ВЫДАТКI СПАКОЮ

Хоць цiша i дае спакой заўсёды,
Але напяць не здатна ветразi.


6373     ФАТАЛЬНАЯ ПАМЫЛКА

Адзiн не ў тым напрмку крок
Дае на ўсё жыццё урок.


6374     САМАЗАСПАКОЕНАСЦЬ

Ствараюць сабе часам мiражы,
Яны – бальзам пакрыўджанай душы.


6375     ДВАIСТАСЦЬ

Не толькi вабiць лес красой,
А нетрамi упарта страшыць.


6376     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

Не будзе крышталёвай плынь,
Калi выток яе ў балоце.


6377     ЗАЛАТАЯ КРЫНIЦА

Зямля, як вугаль, чорная заўжды,
А колас нараджае залаты.


6378     НЕ СТРАЧАЦЬ ПIЛЬНАСЦЬ

Імгнення хопіць, каб упасцi,
А падымацца трэба доўгі час.


6379     МАГУТНАСЦЬ СЛОВА

Адно прыветлiвае слова
Змянiць у змозе ўсё жыццё.


6380     РОЗНЫ МЕНТАЛIТЭТ

Аб чым бярозе хочацца шумець,
Не ў стане дуб магутны зразумець.


6381     ПОКЛIЧ

Як сонечны зайчык, усмешка
Паклiкала ў сонечны край.


6382     СЛУШНЫ ВЫБАР

Хай зрэжа лепей любая пiла,
Бо горай будзе, як ссячэ сякера.


6384     РЭАЛЬНАСЦЬ

Усiм прыемней водар ружы,
Ды хтосьцi нюхае палын.


6385     РОЗНЫ СТАН

Змяняецца душа заўжды, як луг:
То ў кветках ззяе, то бялее снегам.


6386     РАТУНАК

Каханне лёс напоўнiла журбой,
Хачу ляцець, хмурыначка, з табой.


6387     БЕССЭНСОЎНАСЦЬ

Калi знiшчае сiлы барацьба,
То пiррава чакае перамога.


6388     ЗМЕНЛIВАСЦЬ

Ласкава ветрык песцiць скуру,
Ды вецер з ног збiвае здуру.


6389     ДАСТАТКОВАСЦЬ

I камень кроплямi заплача,
Калi праз меру награваць.


6390     ЗМЕНЫ

Праз час цудоўная уцеха
Ў душы гучыць, як ў лесе рэха.


6391     СУМНЫ ВЫНIК

Калi крутыя берагi,
Не вырвацца на волю плынi.


6393     ВЫБАР ЛЁСУ

Грымяць па рэйках цягнiкi.
Як зведаць, сесцi на якi?


6394     ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ

Ласкавы будзе лёс цi грубы?
Да шчасця пойдзе цi да згубы?


6395     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

На выгляд тоесныя ўсе, як спарышы,
Ды свет асобны ў кожнага ў душы.


6396     ЖАДАННЕ

Калi ў душы не ззяе сонца,
Хай месяц крышку дасць святла.


6397     ТАКАЯ IСНАСЦЬ

Вярблюд зусiм не вiнаваты,
Што нарадзiўся ён гарбаты.


6398     НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА

Не металiчны нерв, на жаль,
I ў струнах лопаецца сталь.


6399     ПРЫЕМНЫЯ ПАКУТЫ

Пакуты ад кахання лепей мець,
Чым радасць ад удалай вельмi помсты.


6400     ВЫНIК СТАНУ

Адно i тое ж рэчыва – вада,
Ды хмары чорныя, а белыя аблокi.


6401     НАДЗЕЙНАСЦЬ

Хаця нябёсы i люблю,
Але трымаюсь за зямлю.


6402     МАРНАСЦЬ

Не утрымаць у прыгаршчы вады:
Яна ўсё роўна шлях на волю знойдзе.


6403     УПЛЫЎ АБСТАВIН

Гуллiвы настрой – не заўжды,
Той зразумее, хто ў жалобе.


6404     ПЫТАННЕ

Вянок вянчальны лепей ўсiх вянкоў.
Але чаму ён вельмi хутка вяне?


6405     НЕВЯДОМАСЦЬ

Аб мiнулым розныя ёсць згадкi,
Вабяць, што засталiсь, як загадкi.


6406     ЗБЕРАГАЦЬ ЛЮБАЕ

Ключа няма – не да чаго замок,
Таму страчаць не трэба любы ключык.


6407     ПЯШЧОТНАСЦЬ АДНОСIН

Касцёр пагас. Каб разгарэлiсь галавешкi,
Патрэбен вецер, а не дождж.


6408     АСАБIСТЫ ВОПЫТ

Не зразумець тэарэтычна адзiноту,
Яе патрэбна паспытаць.


6409     ЖАДАННЕ

Твае вочы – як валошкi ў жыце,
Ў iх сiнiм моры прагну патануць.


6410     ГАТОЎНАСЦЬ

Калi не разгуляўся апетыт,
Сядаць за стол абедзены не трэба.


6411     ЗАНАДТА

Чакалi надта сонечныя днi,
Але ад сонейка хаваюцца ў цянi.


6412     ПРЫКМЕТА

Адной гара нiколi не бывае:
За ёй заўсёды цягнецца ланцуг.


6414     ЦУДОЎНЫ ВЫНIК

I вельмi скрыўленыя сцежкi
Падчас прыводзяць да мэты.


6415     СКАРАЦЕЧНАСЦЬ ЧАСУ

Радуйся цёпламу лету,
Хутка настане зiма.


6416     ЦЯЖКАЕ ЗАДАННЕ

Каханне зберагаць цяжэй,
Чым лес i поле пераходзiць.


6417     НЯМА МЯЖЫ

Адкрытая кнiга жыцця,
Чытай яе, колькi магчыма.


6418     ЦАНА ЖАРТАЎ

Падчас зусiм пустыя жарты
Болей глыбокiх думак варты.


6419     СПАЗНЕННЕ

Прайшлi сунiцы i чарнiцы,
Iсцi ў лес трэба па грыбы.


6420     ШЧАСЛIЎЦЫ

Для ўсiх не хопiць прыгажосцi,
Але яе прыдбае хтосьцi.


6421     МАРНАЯ НАДЗЕЯ

Спакой жаданы толькi снiцца:
Грымiць навокал навальнiца.


6422     СПАГАДА

Калi знiшчае лёс суровы,
Пяшчотныя па густу словы.


6423     СВОЕЧАСОВАСЦЬ

Заўжды патрэбна смажыць рыбу,
Пакуль што свежая яна.


6424     ДВА БАКI МЕДАЛЯ

Штыль вабiць цiшынёй цудоўнай,
Ды абвiсаюць ветразi.


6425     НЕСПАДЗЯВАНАСЦЬ

Ручай бег жвава i не думаў,
Што рэчка хутка паглыне.


6426     ПЭЎНАСЦЬ

Лёс невядомы у драбнiчках,
Ў галоўным – ўсiм вядомы лёс.


6427     ЗОРНАЯ ХВАРОБА

На пiк нялёгка падымацца,
Яшчэ цяжэй на iм трымацца.


6428     СПАКОЙ

Калi зусiм зляцець з нябёс,
Прывабней значна стане лёс.


6429     БАРАЦЬБА

Хаця цудоўна зоркi ззяюць,
Iх гасiць сонейка святло.


6430     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

Хоць добра працавала барана,
Аддаць галоўны гонар трэба плугу.


6431     НАДЗЕЙНАЯ АПОРА

Лягчэй тады удары лёсу,
Калi iх ёсць чым сустракаць.


6432     ЛЕТУЦЕННЕ

У мроях – ранняя вясна,
Ў сапраўднасцi зiма кладзецца.


6433     СВЕТАЧ НАДЗЕI

Цяплом паходня не сагрэе,
Ды шлях пакажа да цяпла.


6434     РАДАСЦЬ АД БЯДЫ

Калi б не жвавы нацiск ветру,
Не чулi б, як гамонiць гай.


6435     ПРЫВАБНАЯ ЦЯЖКАСЦЬ

Каханне – вельмi цяжкi груз,
Ды кожны хоча яго несцi.


6436     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

Шчадроты каб не дала неба,
То ссохла б поўнасцю зямля.


6437     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

Цяплом павеяла ў душы,
Ды хутка прагараць лаўжы.


6438     АБАЧЛIВАСЦЬ

Не трэба хутка разганяцца:
Шлях можа крута павярнуць.


6439     КРОХКАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

Цудоўны вельмi кубак з шкла,
Ды можа ў друзачкi разбiцца.


6440     ТУПIК

Не здатны выпраўляць памылкi лёс,
Як назбiраўся iх вялiкi стос.


6441     УДАР ЛЁСУ

Спявала б аб шчасцi бяроза,
Ды сук ёй зламаў ураган.


6442     НЕБЯСПЕКА

Паветраны прыгожы шарык,
Калючкi знiшчылi яго.


6443     АДПАВЕДНАСЦЬ

Як пара запрагаецца у воз,
Адзін яго не ў змозе нават зрушыць.


6444     БУРЧЛIВАСЦЬ

Гудуць заўсёды правады,
Як нават i няма бяды.


6445     БЕЗНАДЗЕЙНАСЦЬ

Хацела б ў вырай паляцець,
Ды шлях дагэтуль невядомы.


6446     ПРАГА ДЗЕI

Цудоўна адчуваць спакой,
Але прыемней думак рой.


6447     АСЦЯРОЖНАСЦЬ

Каб не спаткалась небяспека,
Змагацца лепш не з дрэвам, а з травой.


6448     ПАВОЛЬНАСЦЬ

Не заўжды ў жыццi спяшацца трэба,
Бо iснуе шлях на эшафот.


6449     РАЗГУБЛЕНАСЦЬ

Хаця прайшла пара завей,
Як праз сумёты рухацца далей?


6450     УМОВА ШЧАСЦЯ

Каб шчасце адчуваць штодня,
Патрэбна толькi дабрыня.


6452     ГОРКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

Хачу людзей ўсiх добрымi лiчыць,
Але рэальнасць не дае падставы.


6457     ЖАДАННЕ ШЧАСЦЯ

Зрэдку свецiць месячык мiж хмар,
Лепей, каб заўсёды ззяла сонца.


6458     ВЫВАД

Калi баiцца чалавек,
То ёсць чаго яму баяцца.


6459     ЗАПАСЛIВАСЦЬ

Суквецце лепш адзiнай кветкi,
Заўжды надзейны ёсць рэзерв.


6460     НАВУКА ЖЫЦЦЯ

Ненадзейны сябар небяспечны,
Ён – як лодка з вельмi слабым дном.


6461     ШАНЦ

Лёс заўжды дае шырокi выбар,
Трэба навучыцца выбiраць.


6462     МЯЖА

Толькi раз адзiн страчаюць гонар,
Пасля больш яго ужо няма.


6463     ПРЫЕМНАСЦЬ

Цудоўна, што iснуе мох,
Не будзе голым нават камень.


6464     СВАВОЛЬНЫ ЛЁС

Лёс – як баксёр, калi жадае,
То б'е бязлiтасна заўжды.


6465     БЕССЭНСОЎНАСЦЬ

Метафара прыгожая, як цуд,
Але зусiм бязглуздая, як мара.


6467     СВАЯ ВIНА

Каханыя не вiнаваты,
Што не змаглi iх утрымаць.


6468     ЗАЛОГ ПОСПЕХУ

Асенняга не будзе ураджаю,
Як не пасеяна вясной.


6470     ВУЧЫЦЬ ЧАС

Калi сканчаецца урок,
Яшчэ не будзе поўных ведаў.


6471     ЦЯЖКI ПОШУК

Ва ўсiм ёсць зерне залатое,
Ды толькi як яго знайсцi?


6472     ДОБРЫ ПАДМУРАК

Каб стала нiва залатой,
Абавязкова трэба гной.


6473     ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ

Ляцяць, як птушкi, хутка думкi,
Паўзе павольна справа, як чарвяк.


6474     ДУРАСЦЬ

Навошта сеяць столькi многа,
Што нельга ураджай сабраць?


6478     ВАБНАЯ НЕДАСТУПНАСЦЬ

У рэчкi вельмi стромкi бераг,
Вады ёсць шмат, ды як папiць?


6479     НЯЗБЫТНАЕ ЖАДАННЕ

Вабяць яблыкi за плотам:
Дацягнуцца не магу.


6480     ПРАГА ЖАДАННЯ

Ў каханнi часам – як у моры без пiтва:
Вады ёсць шмат, але знiшчае смага.


6481     ВАБНЫ ПАЖАР

Знiшчаюць, як полымя, страсцi,
Ды вельмi прыемна гарэць.


6482     ЛЕПШ НЯСПАННЕ

Турботы даюць хваляванне,
Ды горш, як заснула душа.


6483     АДНАСТАЙНАСЦЬ

I зайцу абрыдне капуста,
Як морквы нi кроплi няма.


6484     ВАДЫ ВАБНАГА

Прыемна вельмi быць у лесе,
Але не бачна паднябессе.


6485     ПАКУЛЬ ГАРЫЦЬ

Амаль што свечка дагарэла,
Але пакуль дае святло.


6486     РАЗДАРОЖЖА

Няшчасце, калi мроя i рэальнасць
Абралi сабе розныя шляхi.


6487     АСАБIСТАЕ I АГУЛЬНАЕ

Тады шчаслiвым можа быць народ,
Як шчасце усмiхаецца жанчынам.


6488     ПАРАЖЭННЕ

Не дала плён за шчасце барацьба,
Цяпер гняце душэўная журба.


6489     ПЕРААЦЭНКА МАГЧЫМАСЦЕЙ

Ў юнацтве сабе рыцараў стваралi,
Ды мроi ў гразь жыццёвую упалi.


6493     ВАЖКАЯ ПРЫЧЫНА

Дуб упадзе, як пад касой трава,
Як абсячы яму карэнне.


6505     ЛЕПШЫ ВЫБАР

Не заўжды па густу перамога,
Часам вабiць у палон дарога.


6506     АДНАВЕКТАРНАСЦЬ

Калi глядзець упарта ў корань,
Не бачна шатаў прыгажосць.


6510     ПАДМАН ЗРОКУ

Заўжды прыгожы лес здалёк:
Не бачна пнёў i буралому.


6511     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

Калi б не шчодрыя дажджы,
I рэкi хутка абмялелi


6512     БЕЗ ЗАЙЗДРАСЦI

Крот пад зямлёй жыве заўжды,
I, тым не меней, ён шчаслiвы.


6513     ВЯЛIКАЯ КАШТОЎНАСЦЬ

Прыемней зведаць боль пакут,
Чым кiнуць ўласны гонар ў бруд.


6514     АБ'ЯДНАННЕ

Хоць невялiкая рачулка,
Ды амаль разам берагi.


6515     РАЗ'ЯДНАННЕ

Агульная плынь у шырокай ракi,
Ды розныя вельмi яе берагi.


6516     У ЧАС

Як не сабраць духмяныя сунiцы,
Яны згнiюць сярод iглiцы.


6518     НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА

Калi сканчаецца цярпенне,
Ў душы вiруе раздражненне.


6519     ПЭЎНА

Цi можна крочыць ў правiльным напрамку,
Як з iншымi шагаеш не ў нагу?


6520     САПРАЎДНАСЦЬ

Сяброў шукаюць моцных i багатых,
Няма з кiм кволым або бедным сябраваць.


6521     НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ

Шлях выбiраў, каб крочыць ў рай,
А ён вядзе упарта ў пекла.


6522     ВАБНАЯ МРОЯ

Лiст клёну зжоўклы бачыў сны:
Падобным стаў шыпулькам у сасны.


6523     ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ

Хай хваляванне зменiцца трывогай,
Бо горай крочыць абыякавай дарогай.


6524     СПАКОЙ

Ад настальгii каб не мець пакут,
Не трэба пакiдаць свой родны кут.


6525     РАДАСЦЬ РУХУ

Зацвiце вялiкая вада,
Як зусiм яе пазбавiць плынi.


6526     БЕЗ ВОЛI

Нават сабака на кароткiм ланцугу
Нiкчэмнасць адчувае i тугу.


6527     НЕАБХОДНЫ ЎЗРОВЕНЬ

Паводка будзе, калi бераг нiзкi,
Трымаць высока трэба гонар свой.


6528     МАРНАЕ ШЧАСЦЕ

Кiпела вiшня белым цветам,
Ды карты зблытаў ёй мароз.


6529     УЦЕХА

Не трэба слёзы лiць ад крыўды,
Для слёз яшчэ абраза ёсць.


6530     ПАДАРАК ЛЁСУ

Прыемна, як нiчога не чакаў,
А лашчыць сэрца вабная пяшчота.


6531     АШУКАНСТВА

Вады прыхаваць магчыма
Толькi на кароткi час.


6532     НЕМIНУЧАСЦЬ

Хоць шыю гусь занадта выгiнае,
Ў гусятнiцу ўсё роўна пападае.


6533     ПАМЫЛКА

Заўжды здаецца: новая дарога
Не мае нi калдобiн, анi ям.


6534     ПЛАТА ЗА ТУРБОТУ

Каб пiць чысцюткую ваду,
Патрэбна даглядаць крынiцу.


6535     НЕДАСТУПНАСЦЬ

Святлом цудоўным вабяць зоркi,
Ды iх нiколi не прыдбаць.


6536     АДПАВЕДНАСЦЬ

Не толькi рай, iснуе пекла,
Таму павiнны быць грахi.


6537     УЛАСЦIВАСЦЬ

Мужчына – нiбы электрон:
Iмкнецца на часовую арбiту.


6538     УСЁ МIНАЕ

Няхай iдзе калючы снег,
Цяплом пацягне, ён растане.


6539     ВЫНIК

Хвалебныя паслухаць можна словы,
Ды лепш на справы паглядзець.


6540     МАРНАЕ СПАДЗЯВАННЕ

Хоць вельмi ярка зорка ззяе,
Ды здатна вогнiшча сагрэць.


6541     АСНОВА

Хоць безлiч кветак, шмат нектару,
Ды толькi пчолы створаць мёд.


6542     АСЦЯРОЖНАСЦЬ

I добрая сабака мае iклы,
Не трэба ёй занадта давяраць.


6543     ЗМЕНЫ

Ласкавае маленькае цяля,
Але з яго бык вырастае грозны.


6544     ПАГРОЗА

Здалёк – звычайная зялёная трава,
Але пячэцца моцна крапiва.


6545     ПАДМАННАЯ ВАБНАСЦЬ

Мох на дрыгве – як аксамiт,
Адведаць яго клiчуць журавiны.


6546     РОЗНАЕ ПРЫЗНАЧЭННЕ

Ад позiрку хавае прыгажосць,
Але ад жаху беражэ адзенне.


6547     ВЕРАГОДНАСЦЬ

Не заўсёды будзе рэшка,
Бо у лёса ёсць арол.


6548     НЕБЯСПЕЧНАЯ ВЫШЫНЯ

Сядзець пад дрэвам больш бяспечна,
На дрэве горш, бо крыл няма.


6549     ВЫМУШАНАСЦЬ

Цудоўны кволы цень кустоў,
Калi няма навокал дрэва.


6550     ПРЫЕМНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

Хоць сагравацца хораша цяплом,
Ды робяць фортачкi для свежага паветра.


6551     НЕДАСТАТКОВАСЦЬ

Пунсовыя у марах ветразi,
Каб рухацца, патрэбен свежы вецер.


6552     ПРАЦЯГ ПАЧАТКУ

Ў жыццi, як ў шахматах: i мiтэльшпiль, i эндшпiль
Заўжды такi, якi абраў дэбют.


6553     ВАЖНАЕ ПЫТАННЕ

Вядзе да шчасця прыгажосць на твары,
Цi добры нораў i краса душы?


6554     САДРУЖНАСЦЬ

Каб не гнулась ад ветру бяроза,
Побач дуб быць павiнен заўжды.


6555     ДАБРОТЫ ЧАСУ

Бура у бярозы сук зламала,
Час трэба рану зацягнуць карой.


6556     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

Каб цень прыемны мець у спёку,
Патрэбна дрэва пасадзiць.


6557     ПАДАБЕНСТВА

Ў грамадстве – як на курасаднi:
На нiжнiх падае памёт.


6558     НЯСТРЫМНАЕ IМКНЕННЕ

Стамiцца ў любай справе могуць рукi,
Але нястомная душа.


6559     МАРНАЕ ЖАДАННЕ

I нават кволая травiнка
Iмкнецца дуба пакахаць.


6560     АДНОЛЬКАВЫ ФIНIШ

Ўсiх робiць роўнымi агонь:
Не разглядзець, дзе попел дуба, дзе асiны.


6561     АДЗIНСТВА

Асобна кожны – для бяды,
Для шчасця – разам дождж i спёка.


6562     НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС

Любоў трымае моцна, як ланцуг,
Але, на жаль, карозiя iснуе.


6563     СХАВАНАЯ СУТНАСЦЬ

Пад фарбай iснасцi не бачна,
Стаць значным здатна, што нязначна.


6564     РОЗНЫЯ ГУСТЫ

Хто ходзiць бiтаю дарогай,
Камусьцi неруш па душы.


6565     РАЗБУРАНАЕ АДЗIНСТВА

Два берагi прыгожых мае рэчка,
Як плынь, адзiнства раздзяляе спрэчка.


6566     ПРЫРОДУ НЕ ПАДМАНIШ

Ў красунi сэрца – як замок,
Ды к кожнаму замку iснуе ключык.


6567     БАБIНА ЛЕТА

Вясна абдзялiла  магутным крылом,
Хай восень сагрэе апошнiм цяплом.


6568     ГАЛОЎНАЯ ЎМОВА

Ў каханнi вабiць прыгажосць,
Ды шчасце можа даць надзейнасць.


6569     НЯЗГАСНАЕ ЖАДАННЕ

Колькi ў клетцы птушку не трымай,
Ёй бясконца хочацца на волю.


6570     ЦЯЖКI ЧАС

Душу няшчасную пячы
Бяда стараецца ўначы.


6571     СТАРАЯ КАЛЯIНА

Калi знаёмая мясцовасць,
Без компаса не заблукаць.


6572     НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС

I каменне разбурае час,
Нiдзе няма жаданага ратунку.


6573     ЦЯЖКАСЦI АДНОСIН

Напятыя, як шкура барабана,
Не могуць нервы, нiбы скрыпка, пець.


6574     БЯДА АД ШЧАСЦЯ

Шмат прычын iснуе для няшчасця,
I каханне часам сярод iх.


6575     СЛУШНЫ ПРАГНОЗ

Кладзецца на зямлю туман,
Напэўна, хутка будзе восень.


6576     ЧАКАНЫ ВЫНIК

Калi счарнелi вельмi хмары,
Абавязкова будзе дождж.


6577     НЕПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

Знiшчае спёка, нiшчыць смага,
Крынiчаньку шукаюць, каб папiць.


6578     ПАГРОЗА

Калi дажджы iдуць праз меру,
Паводка можа пагражаць.


6579     ПАДМАННАСЦЬ

Шырокай можа быць, як мора, плынь,
Ды глыбiня ў ёй – курам па калена.


6580     СПАДЧЫННАСЦЬ

Элiтнае калi спiлуюць дрэва,
Магутны застаецца пень.


6581     ЗНАДВОРНАЕ I ЎНУТРАНАЕ

У яблыкаў хоць вабны выгляд,
Але важлiвей значна смак.


6582     СВЕТАПОГЛЯД

Гляджу на свет адкрытымi вачыма,
Ружовых акуляраў не цярплю.


6583     БЕЗВЫХАДНАСЦЬ

Як збродлiвы занадта кот,
Яму даруюць i махлярства.


6584     НЕПАСРЭДНАСЦЬ

Асёл быў не такi дурны,
Але ён хiтрыкаў не ведаў.


6585     УПЛЫЎ СТАНУ

Калi няшчадна палiць сонца,
Крынiчнай стане i балотная вада.


6586     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

Зайздроснае занадта вока
I мары здатна ўзняць высока.


6587     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

Як робiш справу пад прымусам,
Непаслухмяная рука.


6588     НЕПАЗБЕЖНЫЯ ВАДЫ

I у вялiкай прызнанай ракi
Плынь часам разразаюць астраўкi.


6589     ПРЫЦЯГАЛЬНАСЦЬ

Калi прывабны агарод,
Не дапаможа нават плот.


6590     НЯЎЗГОДНЕНАСЦЬ

Кароткi, нiбы хвост у зайца, дзень,
Ды шэраг спраў даўжэй, чым хвост лiсiцы.


6591     БЕЛАЕ I ШЭРАЕ

На дзве паловы дзелiцца жыццё:
На свята да вяселля i на буднi.


6592     ХIСТКАСЦЬ

Занадта лёгкi тапалiны пух,
Таму яго разносiць слабы ветрык.


6593     УМОВА

Каб быў дастатак рамантычных мар,
Мець трэба для фантазii абшар.


6594     НЕЧАКАНАСЦЬ

Здараецца, што i каваны конь
На роўным месцы можа спатыкнуцца.


6595     УПАРТАСЦЬ

Як вельмi наравiсты конь,
Не дапаможа нават пуга.


6596     ШЧОДРАЯ РУКА

Даваць заўсёды лепей, чым прасiць,
Таму, як змога ёсць, заўжды давайце.


6597     НЕВЫКАНАЛЬНАЯ ПАРАДА

Абраза значна меншай стане,
Як на яе не даць адказ.


6598     ЧАС ЛЕЧЫЦЬ

I бiтая занадта сцежка
Травою здатна зарасцi.


6599     ШЧАСЦЕ

Прыемна жыць, калi салодкi ранак,
Такi, як вечар ўчора быў.


6600     ПЛЫНЬ ЖЫЦЦЯ

Час прыйдзе – покаюць пупышкi,
Нiчым iх рух не утрымаць.


6601     У ЧАС

Вясна бывае раз ў жыццi,
Паспець патрэбна адцвiсцi.


6602     ПАМЫЛКА

Чакала дождж – здарыўся град,
Але шляхоў няма назад.


6603     ЦЯЖКIЯ СТРАТЫ

З каханым спрэчка – як нажы,
Што крояць лепшы скарб душы.


6604     ВАБНАЯ СЦIПЛАСЦЬ

Часам лепей месячная ноч,
Чым дажджлiвы цёмны дзень пахмурны.


6605     ЦЯЖКАСЦI

Ў адносiнах бязрадасная слота
Душу ператварае у балота.


6606     ДАНАСЦЬ

Як ранак мудрасцi не даў,
Вячэрняю парой не дачакацца.


6607     АДКАЗ

Нiколi дуб нiкога не чапаў,
Ды аж гудзе, калi пачнецца вецер.


6608     ПАДМАННЫ ВЫГЛЯД

Хоць шэры i маленькi салавей,
Але спявае значна лепш, чым певень.


6609     ЗОРНАЯ ХВАРОБА

Зоркi з пыхай глядзяць на Зямлю.
Мо яны яе нават не бачаць?


6610     УМОВА ШЧАСЦЯ

Як адзiмуе рунь шчаслiва,
То будзе залатая нiва.


6612     ПЕРАБОР

Калi салодкага занадта,
То вельмi горкiм будзе смак.


6613     НАСТОЙЛIВАСЦЬ

Траву каса бязлiтасна сячэ,
Яна маўчыць, але расце яшчэ.


6614     РЭАКЦЫЯ

Як плёскаюць ў душу хлуслiвы бруд,
Яна ў знямозе цяжкай ад пакут.


6615     КРОХКАЕ ШЧАСЦЕ

Якiм бы дзень не быў працяглы,
Ўсё роўна наступае ноч.


6616     ПРЫГНЁТ

Як стане лёд на вадаёме,
Не здатны вецер хваль падняць.


6617     ПРАГА ЖЫЦЦЯ

Жывое прагна хоча жыць:
Аблюбавала дах бярозка.


6618     ГРОЗНЫ ВЫГЛЯД

Здалёк грымелi перуны,
Але бяскрыўдныя яны.


6619     СТАЛАЯ КРАСА

Заўжды прыгожыя сасновыя лясы,
Спякотным летам i халоднаю зiмою.


6620     СIНЕКУРА

Глядзелi колы з зайздрасцю на вось:
Рух мае, ды не трэба ёй круцiцца.


6621     ВАБНАЯ ЛIСЛIВАСЦЬ

Стаў важаком магутны леў,
Iмкнуўся чуць асанны спеў.


6622     ДРАМА

Калi каханне не прыйшло,
Жыццё становiцца нiкчэмным.


6624     МОЦНЫ ЎПЛЫЎ

Цуд стварыць у змозе прыгажосць:
Распасцерцi крылы для палёту.


6625     НЕЗАДАВОЛЕНАСЦЬ

Так не бывае, каб усё было,
Для шчасця чаго-небудзь не хапае.


6626     ПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ

Шчасце – калi выканалiсь мары,
Нават таямнiчых мар няма.


6627     ПРАМЕНЬ НАДЗЕI

Старанна сетку тчэ павук:
Пакуль жыве – жыве надзея.


6628     НЕСУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ

Знаходiць нельга з дурнем скарб:
У вынiку багата страцiш.


6629     IМКНЕННЕ

Заўсёды вабiць, што смачней,
Калi язык не страцiў смаку.


6630     КОЖНАМУ – СВАЁ

Не здатны слон ў аблокi узлятаць,
Не след яму аб крылах нават марыць.


6631     СКАРЫСТАЦЦА ДАРАМ

Калi даны прыродай крылы,
То трэба к сонейку лятаць.


6632     ВЕРА Ў ЛЕПШАЕ

Гняце хай ноч i дождж, i вецер,
Ды сонечны i цiхi прыйдзе дзень.


6633     СЛУШНЫ ВЫБАР

Без ветру не след ставiць ветразi,
Упарта трэба налягаць на вёслы.


6634     ЖОРСТКАСЦЬ

Жывое трэба паважаць:
Ў букеце хутка звянуць кветкi.


6635     ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ

Адзiнкам ўцешна дрэва пасадзiць,
Але бяздушна большасць iх ламае.


6636      ДАКЛАДНЫ ПАДЫХОД

Бездапаможны грубасць або сiла,
Вядзе пяшчота шляхам перамог.


6637     АНТЫПОДЫ

Як брытва, вострая каса,
Але ў траве схаваўся камень.


6638     НЕВЯДОМА

Рашэнне час прыйшоў прымаць,
Спяшацца трэба цi чакаць?


6639     ПА МАГЧЫМАСЦI

Зiмой пайсцi не здатны вабны дождж,
Таму заўсёды хмары сыплюць снегам.


6640     ВЫПАДКОВАСЦЬ

I нават вопытны баксёр
Папасцi можа у накаут.


6641     СТРАЧАНЫ ШАНЦ

Прыгажосць – як моцная гармата,
Ды асечку капсуль можа даць.


6642     ВАБНАЯ ВIРТУАЛЬНАСЦЬ

Вакол хай мароз са снягамi,
Ды ў мроях – рамонкавы луг.


6643     НЕ МIТУСIЦЦА

Калi пачаўся моцны лiвень,
Намокнеш, бегчы цi стаяць.


6645     НЯШЧАСНАЯ

Не шанцуе чаромхi заўжды,
Бо квiтнее ў чаромхавы холад.


6646     ТУГА АДЗIНОТЫ

У лузе вырасла самотная бяроза,
Прывольна, ды ёй хочацца у лес.


6647     ЖОРСТКАСЦЬ ПРЫГАЖУНI

Прыгожая маланка – як краса,
Знiшчае жорстка, як траву каса.


6648     ВАБНЫ КIРУНАК

Не замiнаў каб вецер руху,
Старацца трэба, каб напяў ветразь.


6649     ЦЯЖКI ВЫБАР

Калi адзiны шлях прамы – ўсё ясна,
А як на ростанях напрамак выбiраць?


6650     РАШУЧЫЯ ЗМЕНЫ

Смурод працяглага застою
Толькi свежы вецер разнясе.


6651     АДНОСНАСЦЬ

Гара заўжды малой здаецца,
Як ззаду да вяршынi шлях.


6652     ПАМЯЦЬ

I праз шмат гадоў старыя пнi
Нагадаюць аб былым магутным лесе.


6653     ТОЛЬКI АДЗIНСТВА

Калi матыў падобны плеснi,
З прыгожых слоў не будзе песнi.


6654     ЗАБЫЦЦЁ

Хоць здатны памяць зберагаць крыжы,
Але яны не вечныя таксама.


6655     НЕБЯСПЕЧНЫ ФОРС

Квiтнее верас позна нездарма,
Каб бачылi: не страшная зiма.


6656     НЯЗВАНАЯ

Бяду нiколi не чакаюць,
Бо ў марах толькi шчасця цуд.


6657     СПРАВА ПА ДУШЫ

Калi прыемная ёсць справа,
I настрой ёсць, i жыць цiкава.


6658     МАГУТНЫ ПАТРОН

Як моцныя у дрэва каранi,
Страшэнны ураган яму не шкодзiць.


6660     УМЕННЕ СЛУХАЦЬ

Ў любой размове лепшая украса –
Кароткая, як хвост у зайца, фраза.


6662     IДЭАЛ

Не шкодзiць выбiраць бясконца,
Ды плямы мае нават сонца.


6663     НЕ ТУДЫ

Да шчасця не знаходзяцца шляхi,
Ды безлiч iх чамусьцi да тугi.


6664     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

Якi выток – такая будзе плынь,
Яе нiяк ужо не перайначыць.


6665     МЕЦЬ МУДРАСЦЬ

Не кожны год прыносiць сад плады,
Таму ссякаць бяздумна дрэў не трэба.


6666     МЁД ЦI АТРУТА?

Адносiны даюць багата бруду:
Нам пiць бы мёд, мы ж часам пьем атруту.


6667     РОЗНЫЯ ЯКАСЦI

Спаталiць вада у змозе смагу,
I яна ж у стане утапiць.


6668     БЫЦЬ ВЫШЭЙ

Не трэба трымаць крыўды на свiнню:
Ў яе заўсёды недахоп культуры.


6669     СПАРЫШЫ

Спрачалiся сякера i пiла,
Хто лепш, але яны абое – каты.


6670     НЕВЯДОМАСЦЬ

Багата ранак абяцае,
А што запрапануе дзень?


6671     ВЫЗНАЧАНАСЦЬ

Да магiлы вядзе кожны крок,
Не пакрочыш назад або ўбок.


6672     НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ

Калi бясконца лашчыць слава,
Здаецца прорваю канава.


6673     ТЭАРЭТЫКI

Ўсе выяўляюць мужнасць i адвагу,
Пакуль не трэба галаву пакласць на плаху.


6674     ВАБНАСЦЬ ШЛЯХУ

Цi след iмкнуцца да мэты,
Калi вядома, што яна не пакарыцца?


6675     УЦЕХА

Не страшна, калi цяжкае жыццё,
Бо значна горш зрабiць яго кароткiм.


6676     СПАКОЙ

Хоць беднае жыццё, ды моцны сон
Цудоўны, як вясёлка на паўнеба.


6677     ВЯСНОВАЕ СПАДЗЯВАННЕ

Хоць ўвосень даўкi цёрн, няедкi,
Але вясной якiя кветкi!


6678     ЗВЫЧКА

Не клiча у палёт свабода,
Як крылы сцялi у народа.


6679     ЛАГОДНАЯ РАЎНАВАГА

Заўсёды клiнам выбiваюць клiн,
Лепш без клiноў пяшчоту мець i згоду.


6680     ВЫПРАБАВАННЕ

Хоць бура робiць безлiч шкоды,
Ды ўрокi якасцi дае.


6681     МЯЖА ЦЯРПЛIВАСЦI

Не супынiць нiколi кола,
Калi пакоцiцца з гары.


6682     АСНОВА ЖЫЦЦЯ

Ёсць шмат iмкненняў i патрэб,
Ды найпатрэбней толькi хлеб.


6683     СПРЫЯЛЬНЫ ЎПЛЫЎ

Калi няма навокал прыгажосцi,
Душа нiяк не здатна добрай стаць.


6684     ПАГАНЫ ЎПЛЫЎ

Зiхацiць на сонцы аблачына,
Ды яна чарнее сярод хмар.


6685     РАБЫ ПАЧУЦЦЯ

I гордых, непрыступных, як скала,
Каханне стаць прымусiць на каленi.


6686     ВАРОЖАЯ IСЦIНА

Люстэрка вiнавацiць звыклi,
Бо яно праўдзiвае заўжды.


6687     ПРАВА НА АБАРОНУ

Як вiнавацiць за укус змяю,
Калi ёй моцна хвост прыцiснеш ботам?


6688     РАШУЧАСЦЬ

Змяя не частавала каб атрутай,
Ёй трэба наступаць на галаву.


6689     ЗМАГАЦЦА З ПРЫЧЫНАЙ

Каб не мець тугi пачварнай,
Трэба вынiшчаць выток.


6690     ТРАГIЧНЫ ВЫБАР

Як памылiцца грамада,
Чакае чорная бяда.


6691     ЖЫЦЦЁВЫЯ СЦЯЖЫНКI

На шлях не ўсе вядуць сцяжынкi,
Шмат да балота iх бяжыць.


6692     АПТЫЧНЫ ПАДМАН

Часам нельга давяраць вачам,
Бо нават бачнае не бачна.


6693     РАЗНАСТАЙНЫЯ МАГЧЫМАСЦI

Агонь сагрэе, зварыць ежу,
Ды спапялiць ўсё здатны ўшчэнт.


6694     ВАБНАЯ НАВIЗНА

Калi у лесе – вабiць луг,
А ў лузе лес здаецца цудам.


6695     ЦУДОЎНАЕ АДЗIНСТВА

Як страчаны маленькi ключ,
Замок вялiкi без патрэбы.


6696     ГОРКI ВЫНIК

Калi згiбацца цэлы час,
Ад стомы можна i зламацца.


6697     ТУРБАВАННЕ МОЦНЫХ

Сцiскаць спружыну не патрэбна,
Бо небяспечны дасць адказ.


6698     НЕДАСТАТКОВАСЦЬ

Не дазволiць зносiн кладка,
Як высокая вада.


6699     ЗГУБНАЯ ЗАЛЕЖНАСЦЬ

Калi знаходзiцца кумiр,
Закруцiць небяспечны вiр.


6700     БЕСКАРЫСНЫЯ НАМАГАННI

Не ўтрымаць у рэшаце вады,
Не стрымаць iмкненне закаханых.


6701     СЛУШНАЯ ЎМОВА

Хаця iдзеш iмклiва ўперад,
Назад патрэбна добра помніць шлях.


6702     ПАДМАННАЯ ВАБНАСЦЬ

Ярчэй iх чырвань, чым сунiцы,
Ды кiслы смак у журавiн.


6703     ПАМЫЛКОВАЕ ЎРАЖАННЕ

Здавалась: рэчка па калена,
Ды пад вадою безлiч ям.


6704     СТРАТА РЭАЛЬНАСЦI

Калi салодкага празмерна,
Гарчынкай аддае яно.


6705     ДУРАСЦЬ

Не утрымаць запрудай плынь:
Вада падымецца да краю.


6706     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

Падняцца на гару – паўсправы,
А як з яе пасля сысцi?


6707     ПЕРААЦЭНКА МАГЧЫМАСЦЕЙ

Iмкнецца беспадстаўна у палёт,
Ды мець не здатны хоць якiя крылы.


6709     НЯШЧАСНАЕ СЭРЦА

Трывожыць сэрца будуць раны,
Калi ў каханнi лёс паганы.


6710     ПРАФАНАЦЫЯ

Саням калёсы дакаралi,
Што iм патрэбна колы мець.


6711     НЕАДПАВЕДНАСЦЬ

Шампанскае страчае смак,
Як пiць яго звычайнай шклянкай.


6712     БЯСПЕКА

Прыемна хутка набiраць разгон,
Важлiвей ведаць шлях для тармажэння.


6714     ПАЖАДАННЕ

Мой любы, мiлы сэрцу край!
Хай хоць ўначы табе заззяюць зоры.


6715     ЛIСЛIВАЯ НАХАБНАСЦЬ

Казаў прад норкай кот, каб чула мышка:
«Мне вельмi шэры колер па душы».


6716     АБЫЯКАВАСЦЬ

Глухая грамада, як цёмны лес:
Пiлуюць дрэва, а другiм – ўсё роўна.


6719     НЕСПАДЗЯВАНАСЦЬ

Чырвоны яблык здзiваваны:
Кавун чырвоны унутры.


6721     ЦУД РАНКУ

Зара, як казку, прыгажосць
Раскiдаць здатна у нябёсах.


6722     ЗНАХОДКА

Як позiрк з позiркам сальюцца,
Не трэба больш нiякiх слоў.


6724     НАДЗЕЙНАСЦЬ

Быць слова можа мяккае, як вата,
А трэба, каб было цвярдзей, чым сталь.


6729     БОЛЬ АБРАЗЫ

Бываюць словы горш нажа:
Ад цяжкiх ран балiць душа.


6730     ВАБНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

Безлiч колераў мае вясёлка,
Да жалобнага, к шчасцю, няма.


6731     РОЗНЫ ВЫБАР

Лепш сустрэча або развiтанне?
Ўсё залежыць дзе, з кiм i калi.


6732     УСЁ ПРАХОДЗIЦЬ

Кацiла рэчка мора слёз,
Пакуль скаваў яе мароз.


6733     БЫСТРАЦЕЧНАСЦЬ

Iмгненна днi гартае календар,
Кладзе маршчыны i тугу на твар.


6734     РАДАСНЫ ЧАС

Сонечны зайчык жыцця
Знiкне, як сонейка зайдзе.


6735     ГАЛОЎНАЯ МЭТА

К сабе мець лiтасцi не трэба,
Каб выбраць ўвесь рэсурс жыцця.


6738     МIНУЛАЕ

Знiкае хутка бляск вачэй,
Калi няма былых начэй.


6739     ПРАЎДА ЖЫЦЦЯ

Заўжды iснуюць антыподы,
Таму шмат спрэчак, мала згоды.


6740     ВАБНАЕ

Таго стрыгуць, хто мае воўну,
Зайздросцiў кабану баран.


6741     НА БЕРАГ ШЧАСЦЯ

Палаюць на рабiнах гронкi,
Iду, хоць лёд не рэчцы тонкi.


6742     БЕЗ ПАДМУРКУ

Хаця няма зусiм падстаў,
Ды ўпарта вабiць п'едэстал.


6743     КЕПСКI ЎПЛЫЎ

Бяруць хусiм нягожыя урокi
Ад чорных хмар бялюткiя аблокi.


6744     СКРЫТНАСЦЬ

Калi на рэчцы рабiзна,
Не бачна нi травы, нi дна.


6745     ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ

Зусiм маленечкi выток
Магутнай стаць у змозе рэчкай.


6746     АСНОВЫ МАГУТНАСЦI

Была каб моцнаю рака,
Ёй мець патрэбна шмат прытокаў.


6747     ГРУНТОЎНЫ ПОШУК

Заўсёды iсцiна адна,
Калi пакорпацца да дна.


6748     СХАВАНАЯ IСЦIНА

Заўжды знаходзiцца прычына,
Ды вiнавата не яна.


6749     ЗЛАЧЫННАЯ МЯККАСЦЬ

Як дараваць заўжды грахi,
Яны абаваязкова паўтарацца.


6750     ПЕРАБОР

Бяда, што скончылась дарога,
Ды не дасягнута мэта.


6760     БЕСПАДСТАЎНАСЦЬ

Дрыжыць асiна лiсцем ўсё жыццё,
Але ссякаюць дуб або бярозу.


6761     ШЧАСЦЕ

Хай вельмi крыўдным будзе дзень,
Галоўнае, каб быў пяшчотным вечар.


6763     МАРНАЕ СПАДЗЯВАННЕ

Надзея часам радасць не прыносiць,
А дорыць сэрцу толькi горкi сум.


6764     РЭАЛЬНАСЦЬ

З нябёс заўжды чакаем манны,
Але дае яе зямля.


6765     РАШУЧАСЦЬ

Не змог бы плуг араць выдатна,
Калi б баяўся зруйнаваць нарог.


6766     МАРНАЕ СПАДЗЯВАННЕ

Новыя, як лялька, чаравiкi,
Але нацiраюць мазалi.


6767     ГАТОЎНАСЦЬ

Калi чакаеш небяспеку,
Бяспечней значна будзе шлях.


6768     НА АДЛЕГЛАСЦI

Як жыць далёка ад свякрухi,
Мацней любоў, бо меней скрухi.


6769     ГРУНТОЎНАСЦЬ

Краса – абгортка для кахання,
Але каштоўней ў кнiзе змест.


6770     ПРЫХАВАНЫ ВЫБУХ

I на цiхай спакойнай рацэ
Бушуе вясною паводка.


6771     АГУЛЬНЫ ШЛЯХ

I для вельмi хiтрай рыбкi
Ёсць дасведчаны рыбак.


6772     ЦЯЖКI ВЫБАР

Сцяжынак шмат, ды дзе твая,
Каб не зайсцi падчас у пекла?


6773     АДПЛАТА

Добры ураджай дасць цалiна,
Хаця ўзнiмаць яе нялёгка.


6774     УВАЖЛIВАСЦЬ

Заблытацца магчыма ў двух саснах,
Калi глядзець бясконца у нябёсы.


6775     АГУЛЬНЫ ВЫНIК

Магутныя, як волаты, дубы
Сканчаюць свой жыццёвы шлях калiсьцi.


6776     МУДРАСЦЬ ПРЫРОДЫ

Галоўны ўклад зрабiлi птушкi,
Каб лётаў ў небе самалёт.


6777     МАРЫ I ЖЫЦЦЁ

У марах – сiнявокая красуня,
Але няма на ўсiх такiх красунь.


6778     ВЫДАТКI КАРЫСНАСЦI

Хай вецер к долу вецце гне,
Але прыносiць дажджавыя хмары.


6779     ТАЯМНIЦЫ ПРЫГАЖОСЦI

Балота – нiбы луг здалёк,
Ў iм небяспечны кожны крок.


6780     ВЫСОКАЯ ГОДНАСЦЬ

З натхненнем назiраю хрызантэмы:
Яны пад снег квiтучымi iдуць.


6781     ВЯСТУН БЯДЫ

Не зазвонiць аб шчасцi набат,
Ён заўсёды вяшчае аб горы.


6782     ЛЕПШ ПАМЯРКОЎНАСЦЬ

У лёсе небяспечныя заўсёды
Крутыя вельмi павароты.


6783     ПОКЛIЧ ПРЫРОДЫ

Як спапяляюць моцна страсцi,
Ўсё роўна прыйдзецца упасцi.


6784     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

Хоць кажуць, што губа не дура,
Належыць выбар языку.


6785     ВЫДАТКI БЕРАЖЛIВАСЦI

Не трэба зберагаць хвiлiнку,
Бо можна страцiць шмат гадзiн.


6786     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

У кожнага каштоўнасцi свае,
Агульнымi зрабiць iх немагчыма.


6787     СВАЯ ФIЛАСОФIЯ

Цанiць патрэбна думкi iншых,
Ды жыць лепш розумам сваiм.


6788     ТОЛЬКI НАПЕРАД

Гiсторыi вечнае кола
Круцiць немагчыма назад.


6789     ПРОЗА ЖЫЦЦЯ

Пяшчотным пальчыкам падчас
За бруд прыходзiцца кранацца.


6790     СУМНЫ ВЫНIК

Як непадзельнае дзялiць,
Яно заўсёды сапсуецца.


6791     СВАВОЛЬСТВА ЧАСУ

Трымаць каханне здатна, як ланцуг,
Але праз час метал iржа з'ядае.


6792     ШЛЯХ ДА IДЭАЛУ

Заўжды, каб лепшае знайсцi,
Рабiць патрэбна толькi спробы.


6793     ЖЫЦЦЁВЫЯ ШЛЯХI

У долi шлях заўжды iмглiсты,
Хоць ў марах – зырка-прамянiсты.


6796     СЛАБАЕ СУЦЯШЭННЕ

Цудоўныя, як казка, дынi,
Але далёка Бухара.


6797     МУДРАСЦЬ

Радавацца трэба i малому,
Бо большага, магчыма, не здабыць.


6798     ЗВЫЧКА

Ад злодзея не абаронiць плот,
Калi зладзейства не ганьбiць народ.


6799     IНШАЯ СУТНАСЦЬ

I лужына крынiцай можа быць,
Як ў спёку надта хочацца папiць.


6800     МАРНАЯ НАДЗЕЯ

Не дапаможа нават свежы вецер,
Як драныя занадта ветразi.


6801     ЗМЕНЫ ГУСТУ

Абрыдне з часам i блакiт,
Зноў вабяць белыя аблокi.


6802     ЛЕПШЫ ВЫНIК

Хоць зоркi ўласным зiхацяць святлом,
Лепш свецiць месяц адбiццём ад сонца.


6803     АСЦЯРОЖНАСЦЬ

Не пераходзiць лепш там рэчку ўброд,
Дзе дно дакладна не знаёма.


6804     БЕЛАЕ I ЧОРНАЕ

Не толькi лёс знаходкi здатны даць,
Ён вымагае часам несцi страты.


6805     БЕСКАРЫСНАСЦЬ

Калi цябе не заўважаюць,
Нагадваць не патрэбна аб сабе.


6806     АГУЛЬНЫ ЛЁС

Сплятуцца лёсы, нiбы каранi,
Не раз'яднацца iм ужо без болю.


6807     ВЯСНОВАЯ НАДЗЕЯ

Дуб запытаўся у сасны:
«Што ты чакаеш ад вясны?»


6808     МIНУЛАЕ

Каханне знiкла, толькi рэха
Яшчэ лунае, як уцеха.


6809     ЛЕПШ ГАЛАВОЙ

Ад працы будуць мазалi,
Калi рабiць яе рукамi.


6810     ШКАДА

Парой у птушкi не хапае сiл,
Данеслi крылы каб яе у вырай.


6811     ТРЫВОЖНЫ СПАКОЙ

Пад лёдам сом прыдбаў спакой,
Ды кiслароду не хапала.


6812     РАДАСЦЬ ПЕРАМОГI

I цяжкая дарога стане лёгкай,
Як мроя здзейснiцца ў канцы.


6813     СЛУШНЫ ПАДЫХОД

Лепш небяспеку абысцi,
Чым выпрабоўваць лёс на моцнасць.


6814     ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ

Летуценне не дасць асалоды для цела,
Ды ўзносiць ў нябёсы душу.


6815     IМГНЕННЕ ШЧАСЦЯ

Калi няма святла ад сонца,
Хай месяц часам дасць яго.


6816     ЧЫСТАЯ ДУША

Пускаць ў душу не трэба бруд,
Каб не цярпець ёй ад пакут.


6817     НЕВЯДОМАЯ БУДУЧЫНЯ

Плыве па хвалях карабель кахання,
Цi не патопiць яго люты шторм?


6818     НАДЗЕЙНАЯ СХОВАНКА

I кепскае надвор'е не зашкодзiць,
Як ёсць прытулак для душы.


6819     БЯСПЕЧНЫ ШЛЯХ

Як мудрасцi не хопiць, лёс
Упасцi пад адхон у змозе.


6820     ПАРАДА

Каханне можна утрымаць
Не дапяканнем, а каханнем.


6824     НЕ СХАВАЦЦА

Як замятаць сляды мятлою,
Ўсё роўна застаецца след.


6825     ЗАГАРТАВАНАСЦЬ

Горка, як спаткалася няўдача,
Ведаць трэба – не апошняя яна.


6826     СТАЛЫ ВЫБАР

Шмат вельмi розных кветак ёсць,
Ды вабiць толькi водар ружы.


6827     УКОЛЫ ЛЁСУ

Не плач, што адляцелi жураўлi,
Вяртацца трэба iм абавязкова.


6828     ШЧАСЛIВЫ ВЫПАДАК

I нават залатая рыбка
Калiсьцi ў сетку пападзе.


6829     РАЗГУБЛЕНАСЦЬ

Не будзе шпак спяваць рулады,
Калi займуць шпакоўню вераб'i.


6830     НЕСПАДЗЯВАНАСЦI ЛЁСУ

I жвавы, нiбы ртуць, ручай
Калiсьцi можа перасохнуць.


6831     МАРНАСЦЬ

Галiнкi страчаныя дрэва шкадавала,
Ды пiлаваць ужо пачалi ствол.


6832     ПРЫЗНАЧЭННЕ

Без руплiвай мужчынскай рукi
Засумуе зямля i жанчына.


6833     РАТАЎНIЧЫЯ ВАДЫ

Няма чаго сасне крывой журыцца,
Прамую выбяруць сякера i пiла.


6834     УЗАЕМНАСЦЬ

Хаця пчала i забярэ нектар,
Яго карысна аддаваць для кветкi.


6835     СТАЛАСЦЬ

Заўжды салёна-горкi пот,
Бо ён не здатны быць салодкiм.


6836     САПРАЎДНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

Твар аздабляе макiяж,
Ды вабiць значна больш усмешка.


6837     УЗНЁСЛАСЦЬ ДУШЫ

Заўсёды кладзецца пад ногi дарога,
Калi у палёце душа.


6838     ВАДЫ АД ГОДНАСЦI

Безабаронны – як дзiця,
Бо, нiбы волат, моцнае сумленне.


6839     КОЖНАМУ – СВАЁ

У птушак – поўная свабода,
Ды розныя iм месцы па душы.


6840     ШЧАСЛIВЫ ВЫПАДАК

I новая падкова у каня
Камусьцi адрываецца на шчасце.


6841     ЗНОЎ РЭАЛЬНАСЦЬ

Малы назойлiвы камар,
Ды можа знiшчыць велiч мар.


6842     ПАМЯРКОЎНАСЦЬ

Хоць на кароткiм ланцугу,
Ды ў будцы з поўнай мiскай ежы.


6843     АБМЯЖАВАНАСЦЬ

Шмат вельмi вабнага вакол,
Ды абхапiць не хопiць рук i часу.


6844     ПАКОРНАСЦЬ I АДВАГА

Кладзецца у пракос трава,
Але з касой не згодны камень.


6845     У МЕРУ

I лес ад ветру зашумiць,
Яму ласкавы ветрык да спадобы.


6846     ВАБНЫ ВЫНIК

Калi ёсць моц у плынi ручая,
Вада на дне каменьчыкi варушыць.


6847     МОЦ ГАРМОНАЎ

Ад кахання няма паратунку,
Моцнай плынi нiчым не стрымаць.


6852     СХАВАНАЯ ЯКАСЦЬ

Хоць белая кара бярозы,
Ды дзёгаць робiцца з яе.


6853     НЯСТРЫМНАЯ СIЛА

I моцны дуб у два абхваты
Не устаiць перад пiлой.


6854     БЛIЗКАЯ СВАБОДА

Не здатны утрымаць ланцуг,
Калi зусiм згнiе ашыйнiк.


6855     ДАРЭМНАЕ СПАДЗЯВАННЕ

Калi жыве у марах журавель,
Не утрымаць ў руках сiнiцу.


6856     ВАБНЫ ЧАС

Iскрыцца, нiбы сонейка, раса,
Ды цуд згасае, як нацягнуць хмары.


6857     МОЦНАЯ АБАРОНА

Магутнасць ўсёй жаночай зброi
Бярэ не кожнага ў палон.


6858     КЕПСКАЯ ЧАСОВАСЦЬ

Як шлях на час паходня асвятляе,
То потым горш у цемразi iсцi.


6859     РОЗНЫЯ ЛЁСЫ

Хоць свецiць сонейка для ўсiх,
Сагрэць душу не ў змозе кожны.


6860     УПЭЎНЕНАСЦЬ

Мароз не вельмi дакучае,
Як ў хаце добра грэе печ.


6861     ЖОРСТКАСЦЬ

Калоссе залатой пшанiцы
Без жалю жорстка рэжа серп.


6862     ВЫНIК НЕДАХОПУ

I соль здавацца будзе мёдам,
Яе як доўга не было.


6863     УЛАСНЫ ВЫБАР

Што лепш: ратуючы падман
Цi праўда з горкiх цяжкiх ран?


6864     ГОРА АД РОЗУМУ

Варон нiхто не памячае,
Лябёдка коле вочы ўсiм.


6865     ПРАКТЫЧНАСЦЬ

Калi няма у рэчцы рыбы,
Не трэба вуды закiдаць.


6866     ВЫКРУНТАСЫ ЛЁСУ

Хацела слухаць салаўя,
Ды ён ў суседнi лес падаўся.


6867     БОЛЬ ДУШЫ

Ад спёкi трэскае зямля,
Што ж адбываецца у душах?


6868     ПРОЦIЛЕГЛЫ ВЫНIК

Калi салодкае заўжды,
Яно здаецца горш бяды.


6869     ПЕРАШКОДА ШЧАСЦЮ

Прахалоду не дасць свежы вецер,
Калі сметнiк ў яго на шляху.


6870     ФАНТАЗIЯ

Блакiтная няхай папесцiць мара,
Калi жыццё – пакутлiвая кара.


6871     ПАДМАН ЗРОКУ

Калi душы бясконца любы,
Не памячаюць безлiч вад.


6872     ЗМЕНЛIВАСЦЬ ЛЁСУ

Вiр здатны зацягнуць на дно,
Як нават можаш добра плаваць.


6873     НЯПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ

Хай часам вочы выядае дым,
Ды грэе добра вогнiшча ўсё роўна.


6874     БЕЗДАПАМОЖНАСЦЬ

Калi iдзе шалёны лiвень,
Не дапаможа парасон.


6875     ГОРКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

Не дапамогуць акуляры,
Калi няма на што глядзець.


6876     ШЛЯХ У НIКУДЫ

Не заўсёды ёсць канец дарогi:
Ад пачатку шлях iшоў ў тупiк.


6877     МАСТАК

Як мае музыкант вялiкi талент,
Сыграе добра на адной струне.


6878     МАСКIРОЎКА

Пад белым, нiбы снег, адзеннем
Быць можа чорная душа.


6879     НЕЧАКАНАСЦЬ

На чыстай, нiбы белы снег, дарозе
Упасцi можна ў надта чорны бруд.


6880     НАДЗЕЯ

I самыя глухiя нетры
Бяспечны маюць выхад не адзiн.


6881     УСЁ НАПЕРАДЗЕ

Калi на яблынi зялёны яблык ёсць,
Чырвоным стане ўвосень i духмяным.


6882     ПОШУК ЛЕПШАГА

На месцы камень абрастае,
Але на iм малы i ссохлы мох.


6883     НЕАБХОДНАСЦЬ

У кожнай птушкi ёсць сваё гняздо,
Iначай дзе ёй высядзець яечкi?


6884     ПЕРАД БУРАЙ

Працяглая цiша заўсёды
Трывогу пасее ў душы.


6885     ЖЫЦЦЁВЫ ВАКЗАЛ

Заўжды лепш ехаць ў першым цягнiку,
Другога можна i не дачакацца.


6886     НАСТОЙЛIВАСЦЬ

Каб шчасце заблукаць было не ў змозе,
Патрэбна цэлы час яго гукаць.


6887     АБАЧЛIВАСЦЬ

Калi благое дно у лодкi,
Спускаць яе не трэба на ваду.


6888     УЛАСНЫ ВАБАР

Калi зайшоў ў сасновы лес,
Iглiца будзе пад нагамi.


6889     АБЫСЦI БОКАМ

Змяя не джалiць без прычыны,
Не трэба ёй даваць падстаў.


6890     ЖОРСТКАСЦЬ I ЛАГОДНАСЦЬ

I ў мароз здараецца адлiга,
Толькi на кроткi вельмi час.


6891     КРАСА I БОЛЬ

Не бывае ружы без калючак:
За прыгожосць патрэбна заплацiць.


6892     УЛАСНЫ ВОПЫТ

Каб шчасце годна ацанiць,
I смак няшчасця трэба ведаць.


6893     АГУЛЬНАЯ ГРЭШНАСЦЬ

I нават чыстая паверхня
Амаль нябачны мае пыл.


6894     НАДЗЕЙНАЯ ПРАВЕРКА

Як чырвань шчокi залiвае,
Жыве сумленне у душы.


6895     ЗНОЎ ПРАСЁЛАК

Заўжды клубiцца слупам пыл,
Як магiстраль ў жыццi згубiў.


6896      РАЗЫХОДЖАННЕ

Не заўжды духмяны водар
Вызначае добры смак.


6897     СПАЗНЕЛЫ СПАКОЙ

Пранеслась злая бура над сасной,
Зламала ствол. К чаму цяпер спакой?


6898     ПЕРШАПАЧАТАК

Пракласцi цяжка першы след,
Пасля iдзе шлях, як па маслу.


6899     УСЁ МIНАЕ

I ў вясновай моцнай плынi
З часам скончыцца вада.


6900     ПАЖАР

Агонь кахання лёгка запалiць,
А пагасiць яго не вельмi проста.


6901     ПАДСТАВА ДЛЯ ПАЛЁТУ

Душа ўзлятаць, як птушка, ў змозе,
Калi галiнка ёсць, дзе адпачыць.


6902     СПАДЧЫННАСЦЬ

Вожыка не трэба вiнавацiць,
Што ён коле, як яго пагладзiць.


6905     ЦУДОЎНАЕ ЖАДАННЕ

I спёка дакучае, i мароз,
Сярэдзiну знайсцi як залатую?


6909     УМОВА

Грыб не вырастае на асфальце,
Трэба, хаця кволы, але лес.


6912     ШКОДА ВЕДАЎ

Мо лепш не ведаць вельмi шмат,
Не адчувалась каб пакута?


6913     ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ

Калi прыходзiш на вакзал,
То трэба на цягнiк садзiцца.


6914     НЕ ЎСЁ СТРАЧАНА

I ў вялiкай кучы гноя
Знойдзеш зерне залатое.


6915     НЕПАМЕТНАЕ МIНУЛАЕ

Калi наступiш на мазоль,
Ўсю дабрыню знiшчае боль.


6916     ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ

Не здатны хто здаволiцца малым,
Нiколi не здаволiцца вялiкiм.


6917     ПАДМАННАЯ ВЕЛIЧ

Хоць ўсiх вышэй растуць таполi,
Ды не цанiлi iх нiколi.


6918     РАТУНАК

Як часам лёс вывальвае ў гразi,
Пунсовыя ратуюць ветразi.


6919     НЕВЯДОМА ДЗЕ

Дзесьцi шчасце заблукала,
Што шчаслiвых вельмi мала.


6922     ПРЫЧЫНА

З'яўляецца заўжды расчараванне,
Калi знiкае, як мiраж, каханне.


6924     НЕ СПАЗНIЦЦА

Калi бярэш занадта познi старт,
На фiнiшы не будзе перамогi.


6925     НЕПАМЕТНЫ БОЛЬ

Гудзе магутны вецер,
Ў пакутах б'ецца вецце.


6926     ВЫМУШАНАСЦЬ

Як скончылась духмяная сунiца,
I журавiна кiслая згадзiцца.


6927     ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ

На выгляд вельмi добрая сцяжынка
Завесцi ў нетры здатна спакваля.


6928     ЖАДАННЕ

Бялюткiя пялёсткi кветак яблынь
Няхай сумёты намятуць ў маёй душы.


6929     НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС

Хай днi збягаюць казачна iмклiва,
Але чаму такiя хуткiя гады?


6930     АНТЫПРЫРОДНАСЦЬ

Не выйдзе на шчаслiвы шлях народ,
Як для яго элiту прызначаюць.


6931     ДАСТАТКОВАСЦЬ

Не трэба цяжкi камень, каб ударыць,
Засыпле вочы дробненькi пясок.


6932     НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ

Куст ружы там расцi не змог,
Дзе пышна рос i цвёў быльнёг.


6933     ПРАМАЯ ЗАЛЕЖНАСЦЬ

Толькi ўгноеная глеба
Даць ў змозе ўдосталь хлеба.


6934     НЯЗВЕДАНАЕ

Рашучы ў невядомасць крок
Заўжды карысны дасць урок.


6935     НЕБЯСПЕКА

Бясконцыя сур'ёзныя пагрозы,
Што рознымi шляхамi пойдуць лёсы.


6936     ВАДЫ ПРЫГАЖОСЦI

У сонечны i цёплы дзень
Ёсць чорны i халодны цень.


6937     ХIТРЫКI ЧАСУ

Красу, найлепшую з украс,
Руйнуе i знiшчае час.


6939     МОЦНЫХ НЕ ЧАПАЮЦЬ

Безабаронная трава,
Атрутай джалiць крапiва.


6945     ВЯСНОВЫ СУМ

Сок з-пад кары бяжыць, як кроплi слёз,
Вясновы час нялёгкi для бяроз.


6946     ЖЫЦЦЁВЫ ВОПЫТ

Хто не зведаў суровасцi лёсу,
Той не ведае нораў жыцця.


6947     ВАБНАСЦЬ ВЕЧАРА

Магчыма, што мудрэйшым будзе ранак,
Ды вечар дае радасць i спакой.


6948     ПАЧАЦЬ З СЯБЕ

Спачатку навучы сваiх сыноў,
А потым зробiш i маiм заўвагу.


6949     РАМАНТЫКА ДУШЫ

Магчыма адчуваць ў душы палёт,
Як прыгажосць навокал здатны бачыць.


6950     ПАМЫЛКI ШЛЯХЕТНАСЦI

Нема чорная крычыць на белым кропка,
На чорным непаметна чарнаты.


6951     ЦЯЖКАЯ НЕЧАКАНАСЦЬ

Хай дрэва лепей упадзе у буру,
Чым знянацку ў ясны цiхi дзень.


6952     КРОХКАЯ ДУША

Нязносны боль душэўных ран,
Iм загаiцца вельмi цяжка.


6953     ЖАРТЫ ШЧАСЦЯ

Не вельмi трэба верыць шчасцю,
Падманным можа быць яно.


6954     ЗНIЖЭННЕ ЎЗРОЎНЮ

Як смага дапякае цэлы час,
Не да таго, каб адшукаць крынiцу.


6955     ПРЫЗЕМЛЕНАСЦЬ

Не кожнаму па сiлах вышыня,
Таму iдуць далiнаю штодня.


6956     ЗРАЗУМЕЛАЯ НАВУКА

Заўсёды вучыць лепш бiзун,
Чым ўзнёслае настаўнiцкае слова.


6960     ВЫРАТАВАЛЬНЫ АГОНЬ

Агонь кахання як яшчэ не згас,
I горыч лёсу падсалодзiць час.


6961     СЛУШНЫ ВЫБАР

Iсцi лепш сцежкай непаметнай да мэты,
Чым магiстраллю, але ў бок зваротны.


6962     БЕСКАРЫСНАСЦЬ

Узор i прыклад не навучаць,
Калi сумленне моцна спiць.


6963     ТРАГIЧНАЯ ПАМЫЛКА

Не заўжды там iсцiна ляжыць,
Дзе яе шукаць жадае большасць.


6964     НЕ IНАЧАЙ

Спрадвек ручай не бег на горку,
I далей вечна будзе так.


6965     ВЫДАТНЫ ВЫНIК

Зямля там здатна маннай з неба пасыпацца,
Дзе ўкладзены ў яе i пот, i праца.


6966     ЖЫЦЦЁДАЮЧАЯ КРЫНIЦА

Хаця славуты працаю нарог,
Прыбытак ўсё ж стварае толькi Бог.


6967     ПРАЯВА ПРЫГАЖОСЦI

Прыгажосць – як сонейка на небе:
Ззяе, як на твары хмар няма.


6968     ДАНАСЦЬ

I любыя сэрцу дарогi
Сканчацца павiнны праз час.


6969     ЦУДОЎНЫ ВЫПАДАК

Як снег, бялюткi саду цвет
Хоць зрэдку, ды ўпрыгожыць свет.


6970     ПАДАБЕНСТВА

Душа – як з'явы у прыроды:
I цiша ў ёй, i ураган.


6971     САСТУПІЦЬ МОЦНЫМ

Арліца-восень крылы распасцерла,
Пара у вырай лету-лебедзю ляцець.


6973     ПРЫЕМНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

Калi б аблокаў не было i хмар,
Абрыдла б нават сонца сваiм ззяннем.


6974     МУДРАСЦЬ

Як ведаеш: на фiнiш не дайсцi,
Не трэба нават i на старт выходзiць.


6975     РАННЯЕ ЗГАСАННЕ

Жыццё – як свечка на вятры:
Не заўжды дашчэнту дагарае.


6976     ЧАСОВАСЦЬ

Бяжыць ў паводку шмат вады,
Яна праз час сыдзе заўжды.


6979     ПРЫМАЦЬ ТАКIМ

Несправядлiва жорсткi свет,
Але такiм ён створан Богам.


6980     МОЦНЫ БАРАЦЬБIТ

Засумаваў па дзейнасцi шчупак:
Карась падрос i перастаў баяцца.


6981     IЛЮЗIЯ

У мроях – пахкiя сунiцы,
На справе – смак ад журавiн.


6982     УСМЕШКА ЛЁСУ

Хаця лёс суровы i грозны,
Ды часам ўсмiхнецца i ён.


6983     РУЙНАВАННЕ

I камнi здатны знiшчыць час,
Таму знiкаюць i пачуццi.


6984     ДАБРЫНЯ

Ад добрых слоў – мужней мужчына,
Жанчына – значна прыгажэй.


6985     ПА КАЛЯIНЕ

Хоць хуткiя, як стрэлы, цягнiкi,
Ды рэйкi iх пазбавiлi свабоды.


6986     АБМЕЖАВАННЕ

Хачу заўсёды быць самiм сабой,
Ды iншым мой iмпэт не да спадобы.


6987     ПАКУТНIЦА

Безабаронная прырода,
Калi нахабны чалавек.


6988     СУМНЫ ВЫНIК

Шмат хвалявання i журбы
Ў душы ад цяжкай барацьбы.


6990     БЕЗ ПРАЦЯГУ

Хоць i прайшоў пушысты першы снег,
Дыван бялюткi ляжа не заўсёды.


6991     СХАВАНЫЯ ЯКАСЦI

I на шэрым небе знiчка
Пакiдае зыркi след.


6992     СТАЛАЕ ЖАДАННЕ

Прыгожы бераг у ракi,
Але бясконца хочацца на iншы.


6993     ЖАДАНЫ СПАКОЙ

Лепш, чым песцiць кволую надзею,
Спакойна без надзеi жыць.


6994     ВЫНIК

Калi сальюцца дзве ракi,
Два лiшнiх будуць берагi.


6995     РОЗНЫ ФIНIШ

Калi прайшоў шлях да канца,
I асалода ёсць, i смутак.


6996     НЯЯСНАСЦЬ

Жыццё бяжыць, як з кроснаў палатно,
Цi будзе белым цэлы час яно?


6997     НЕЧАКАНАСЦЬ

Ў жыццi нiколi не чакаеш драму,
Як на шляху, заўжды раўнюткiм, яму.


6998     ЭРЗАЦ

I штучных кветак шмат прыгожых,
Ды не ляцiць на iх пчала.


6999     МУЖНАСЦЬ

I доўгi шлях сканчаецца, але,
Калi хапiла сiл трываць нягоды.


7000     СВАБОДА ВЫБАРУ

Ёсць для людзей у Бога розныя шляхi,
Прайшоў адзiн – Ён дасць ўзамен другi.

12.06–31.07.2001