ab3. 10 Падабенства фауны флоры 62 вершы

Anatoly Bolutenko
3038     БЛЯСК БРЫЛЬЯНТАЎ

На ружы, як брыльянт, раса,
Пялёсткi – нiбы заранiца,
Цудоўная яе краса,
Час пройдзе, i бяда здарыцца.

У свежай ружы ёсць цана,
Ды вельмi хутка ружа звяне,
Як пройдзе, нiбы дым, вясна,
На ружу ўжо нiхто не гляне.

Калi мiне цудоўны час,
Зрываць не стане ружу хтосьцi,
Бо бляск брыльянтаў цалкам згас,
Ўсё прыгажэй у маладосцi.

1.03.1999


3053     ШТОРМЫ I ШТЫЛI

На моры штыль, блакiт, зефiр
Не здатны аблачынкi зрушыць,
Пануе злагада i мiр,
I ратаваць не трэба душы.

Як мора чорнае ад хмар,
I шторм ўгару кiдае хвалi,
Стрымаць нялёгка iх удар,
Каб душы ў вiры не знiкалi.

Ў жыццёвым моры шмат бяды
У буру штормы нарабiлi,
Блакiту хочацца заўжды,
Ў душы былi каб толькi штылi.

11.03.1999


3056     АСЕННI СУМ

Квiтнее цёрн падобна кветкам слiвы,
Хто зблытае – пазнае шмат бяды,
Прыгожы белы цвет i сэрцу мiлы,
Ды даўкiя i кволыя плады.

Але, калi вясновае каханне
Ўбiрае белай кiпенню сады,
То не хапае сiлы для чакання,
Як слiва, цёрн здаецца малады.

Пазней спаткае горкi час расплаты,
Цёрн вяжа рот i коле без прычын,
Вясною усмiхалiся дзяўчаты,
Увосень сум нястрымны у жанчын.

20.03.1999


3059     АДЗIНЫ РАЗ

Хай грунт – суглiнак цяжкi i пясок,
I сонейка яго, як печ, сагрэла,
Пад ценем каб зазелянеў лужок,
То вырасцiць на iм патрэбна дрэва.

Угнойваць трэба грунт i палiваць,
Каб адхiлiць смяротную нагоду,
Iначай дрэва прыйдзецца саджаць
Увосень i вясною год ад году.

Абрыдне з часам зноўку пачынаць,
Адразу лепш аддаць сваю турботу,
Таксама лепш адзiны раз кахаць,
I зберагаць юнацкую пяшчоту.

21.03.1999


3113     ЗIМА СКАНЧАЕЦЦА

Прапахла ўсё вакол вясною,
Бо свежы ветрык пах прынёс,
Была зiма занадта злою,
Ды час прайшоў яе пагроз.

Вясной ламаецца на крыгi
Зiмовы самы тоўсты лёд,
Прыходзiць вабны час адлiгi,
Мiнае цяжкi час нягод.

Няхай мароз яшчэ злуецца,
Ды смутку на душы няма,
Бо хутка сонца усмiхнецца,
Заўжды сканчаецца зiма.

17.04.1999


3166     СЛОДЫЧ МЁДУ

Прайшоў час снегавых чорных хмар,
Такi стан выклiкала маркота,
Цяпер ў сэрцы пачаўся пажар,
I прыемнасць даруе спякота.

Ў халады цяжка сэрцу чакаць,
Бо душа пакрываецца лёдам,
Ды, калi прыйдзе час пакахаць,
Ўсё здаецца ўжо лiпеньскiм мёдам.

За цудоўны i казачны дар
Шчыра дзякаваць трэба прыроду,
Бо запальвае ў душах пажар
I для цела дае слодыч мёду.

7.05.1999


3168     ДЗIЎНЫ СВЕТ

Дзiўны свет! Пагляджу – не магу наглядзецца,
Нiбы мёд, прыгажосць яго кубкамi п'ю,
Ад красы ў цяжкi час душа можа сагрэцца,
I таму я прыроду аддана люблю.

Люблю лесу прастору i плынь цiхай рэчкi,
Смак цудоўны халоднай крынiчнай вады,
Ды згарае жыццё, як васковыя свечкi,
Час прымусiць пакiнуць яго назаўжды.

Зашумяць, як раней, над зямлёю бярозы,
Прамень сонца аблокi пяшчотай кране,
I заззяюць брыльянтам ранковыя росы,
Ды на свеце тады ўжо не будзе мяне.

7.05.1999


3174     СМАК МЁДУ

Салодкая, як мёд, малiна,
Але згнiе праз нейкi час,
Кiслей, чым воцат, журавiна,
Ды не псуецца яна ўраз.

Малiну хто благую любiць?
Зусiм  няма такiх людзей,
А журавiны час не згубiць,
Яны стаць здатны саладзей.

Занадта палкае каханне
Не ў змозе слодыч зберагаць,
А журавiнам збераганне
Праз час смак мёду здольна даць.

8.05.1999


3201     НЕ ТРЭБА БУРЫ

Такi вятрышча, што пачаўся стрэс,
Ад схованкi вятроў сарвалась вечка,
I зашумеў, як злая жонка, лес,
Разбiла ўраз сваё люстэрка рэчка.

Бо дзьме ужо магутны ураган,
I б'юцца ў бераг ў лiхаманцы хвалi,
Напэўна, яшчэ зранку быў падман,
Калi яны люстэрка утваралi.

Пападалi пад нацiскам дубы,
Спраўляе вецер iм цяпер хаўтуры,
Прыйшоў ў душу час смутку i журбы,
Хачу спакою, мне не трэба буры.

27.05.1999


3203     КРАНЕ ДУШУ

Вабяць восенi, зiмы i леты,
Ды ў душы ёсць такая струна,
Што кранаць вельмi любяць паэты:
Цуд чароўны – красуня-вясна.

Час надзей, светлых мрой i чакання,
Бо наяве – як быццам у сне,
Час найлепшы, каб стрэнуць каханне,
Вясна кожную душу кране.

Вясна радасць дае i натхненне,
Зусiм iншым становiца свет,
Бо хвалюе бясконца цвiценне,
Калi нават не будзеш паэт.

28.05.1999


3312     ТУМАН

Вакол вiсiць туман, як быццам вата,
Аж не праб'ецца сонечны прамень,
Яго чакаю, як чакаючь свята,
Хутчэй каб пачынаўся цёплы дзень.

Халодна нават летам у тумане,
Ды значна горш ў туман у халады,
Таксама адбываецца ў каханнi,
Туман з сабой прыносiць шмат бяды.

Прыемна, калi ярка свецiць сонца,
Але калi ў душы вiсiць туман,
Няўтульна i халодна ёй бясконца,
Бо яснасцi няма, адзiн падман.

28.07.1999


3331     ПУНСОВЫЯ ВЕТРАЗI

За прыгажосць чаго не аддасi,
Прыемна быць на ранiшнiх пажарах,
Калi аблокi, нiбы ветразi,
Пунсовыя, як у жаданых марах.

Цiкава ранак летнi сустракаць,
Пабачыць каб цудоўнае iмгненне,
Як ветразi пунсовыя гараць,
Каб ад красы мець радасць i натхненне.

Я назiраць люблю ў ранковы час,
Як ветразi раскiнулiсь ў абшары,
Пакуль пунсовы колер iх не згас,
Наяве казка, як ў цудоўнай мары.

16.08.1999


3332     ЗВОН ЛЕТА

Вельмi хутка лета адзвiнела,
Бо ўсяму калiсьцi прыйдзе скон,
Восень у туман зямлю адзела,
Ды дасюль я чую лета звон.

Не зусiм ласкава свецiць сонца,
Як улетку цэлы час было,
Хмары ходзяць шэрыя бясконца,
Жоўтым лiсцем сцежкi замяло.

Надыходзiць восень залатая,
Як яе, красуню, не любiць,
Хоць любоў ужо зусiм не тая,
Лета у маёй душы звiнiць.

18.08.1999


3364     РОССЫП ЦЫТРУСАЎ

Туман паклаўся у лагчыны,
I месяц рог свой запалiў,
А зоркi, нiбы апельсiны,
Пазалацiлi небасхiл.

Вакол прыгожа, як у мары,
Краса – не перадасць паэт,
Калi ўначы не ходзяць хмары,
I на далонi ўвесь сусвет.

Як назiраць красу ахвочы,
Найлепшай не знайсцi пары,
Глядзець прыемна ў цемру ночы
На россып цытрусаў ўгары.

5.09.1999


3415     ЧАС РОЗДУМАЎ

Асеннi лес стаў задуменны,
Бо сумна восенню заўжды,
Цяпла апошнiя iмгненнi,
Пачнуцца хутка халады.

Пазалацiлiсь цалкам кроны,
Лiст вецер сцеле ў дываны,
I толькi колер хвой зялёны
Без змены будзе да вясны.

I настрой восенню паганы,
Лясы сумуюць i лугi,
Бо час асеннi нежаданы,
Час роздумаў i час тугi.

6.10.1999


3432     ПЕРШЫЯ

Рыбачыў я на Бузе i Днястры,
Цяпер лаўлю на Прыпяцi i Пiне,
Але з другою рэчкай мы сябры,
Павек мяне сяброўства не пакiне.

Шмат рэк пабачыць у жыццi прыйшлось,
Яшчэ i парыбачу дзесьцi, можа,
Але забыць не ў сiлах прыгажосць
Ракi маленства – дарагога Сожа.

Ва ўяўленнi – пяшчота без мяжы,
Даўно хоць адбылося развiтанне,
Ды першая рака жыве ў душы,
Як першае юнацкае каханне.

23.10.1999


3459     РОЗНАЯ ЛЮБОЎ

Жыве трава адзiн сезон,
Красуе хуценька i гiне,
Зноў зелянее лiсце крон,
Даўно травы няма ў памiне.

Стагоддзямi жывуць дубы,
I жалудоў даюць багата,
У iх жыццi няма журбы,
Яно цудоўнае, як свята.

Быць можа рознаю любоў,
Гарыць ўвесь час або астыне,
Працяглай, як жыццё дубоў,
Цi як трава, штогод што гiне.

17.11.1999


3466     ЦЯЖКI ЧАС

То упадзе, а то растане снег,
Ад халадоў вялiкiя пагрозы,
Сцiшаюць ручаёў вясёлы бег,
I капяжоў нястрыманыя слёзы.

Зiма, ды часам проблiскi вясны,
Зямля пяшчотай сонейка сагрэта,
Але надвор'ю не было б цаны,
Каб надышло з цяплом жаданым лета.

Таксама i ў каханнi цяжкi час,
Калi зiма ў душы бывае злою,
А хочацца, каб сцюжа знiкла ўраз,
Змянiлася сапраўднаю вясною.

23.11.1999


3474     СЯБРЫ

Калi яскрава свецiць летам сонца,
На дрэве ўсе трымаюцца лiсты,
Здаецца дрэву, будзе так бясконца,
Лiсты яму – як родныя браты.

Зусiм не адчуваецца пагрозы,
I лёс здаецца надта залатым,
Ды лiст спадзе, як прыпякуць марозы,
I доля дрэва – быць адно адным.

Калi ў жыццi ўсё добра, нiбы ў свята,
Сяброў ёсць шмат, ды радасць да пары,
Бо скончыцца прыемная прынада,
Як дрэва лiст, пакiнуць i сябры.

1.12.1999


3510     Я I КАРАСI

Другi ўжо раз у смерцi па краi
Прайшоўся абыякава адважна,
Ўсе з часам памiраюць на Зямлi,
I мне нi кроплi памiраць не страшна.

Жыццём уся напоўнена Зямля,
Ёсць для жыцця на ёй зямля i воды,
Прытулак для сябе знайшоў тут я,
I карасi схавалiся ў балоты.

Прамень ласкава снежны наст кране,
I сонейка з усмешкай з неба гляне,
Я мог бы ўжо даўно ляжаць ў труне,
I карасi засмажыцца ў смятане.

24.12.1999


3523     ЗНОСIНЫ

Сумленне мець заўсёды след,
Заблыталiсь памiж двух сосен,
Застаўся вельмi горкi след,
Здавалася, ад добрых зносiн.

Ды спробы новыя раблю,
Што горкi вынiк, вельмi шкода,
З прыродай зносiны люблю,
Не здатна горыч даць прырода.

Яна уцеху дасць заўжды,
Пяшчотнай i ласкавай будзе,
Ад зносiн каб не мець бяды,
Унiкнуць лепш, бо крыўдзяць людзi.

3.01.2000


3533     ЛЮБЛЮ

Люблю мазолiстыя рукi,
I стравы смак з дымком кастра,
Спатканнi лепей, чым разлукi,
Мне любы росы з серабра.

Люблю глядзець на ўсходы сонца
I слухаць дружны птушак спеў,
Прывабна мне жыццё бясконца,
Як золата спадае з дрэў.

Люблю цудоўны свежы вецер,
Калi спяваюць каласы,
Люблю жыццё на белым свеце,
Люблю заўжды, ва ўсе часы.

7.01.2000


3534     ЖЫЦЦЁВАЯ ПАРА

Я кожны дзень з удзячнасцю вiтаю,
О, колькi iх ужо ўдалечынi!
I шчасця толькi сцiплага жадаю,
Хаця чарней, чым ноч, бывалi днi.

Люблю сустрэць прыгожым ранкам сонца,
Знiкае цемра, радуе цяпло,
Шчаслiвы я ад радасцi бясконца,
Яшчэ на дзень ка мне жыццё прыйшло.

Я дню, што адышоў, заўжды удзячны,
«Бывай!» – кажу яму ўжо, як сябру,
Бо кожны дзень ў жыццi занадта значны,
Складаецца ў жыццёвую пару.

7.01.2000


3567     РАДАСЦЬ АД БЛАКIТУ

Сонца нiзка было у кароткiя днi,
Ганарыцца цяпер вышынёю,
Дыск яго нездарма распусцiў прамянi,
У паветры ўжо пахне вясною.

Зiма студзiць, але ўжо даволi цяпла,
Хаця сонца яшчэ не ў зенiце,
Ды ка мне нечаканая радасць прыйшла,
Бо нябёсы ў цудоўным блакiце.

Праз блакiт ў бездань свету натхнёна гляджу,
Хуткi крок у вясны i выразны,
I узнёсласць хвалюе бясконца душу,
Ад блакiту цудоўнага шчасны.

18.01.2000


3574     ПРЫГАЖОСЦЬ

Я люблю, як спяваюць бярозы,
Калi вецер трапеча карой,
Цi да долу схiляюцца лозы,
Каб ў люстэрка глядзець над вадой.

Назiраць мне прыемна аблокi,
Лёгкi iх i свабодны палёт,
Цi пабачыць цiкавыя крокi,
Ходзяць буслы калi ля балот.

Я мiлуюсь стварэннем прыроды
Ў спёку, холад, ў снягi цi iмжу,
Анi смутку няма, нi маркоты:
Прыгажосць узвышае душу.

20.01.2000


3600     РАДАСЦЬ

Цудоўна снег у дрэў аздобiў кроны,
I сыплецца яшчэ далей згары,
Сняжынкi, нiбы царскiя кароны,
Блiшчаць, бо свецяць ярка лiхтары.

Навокал прыгажосць зiмой заўсёды,
Бо кожны закрываецца агрэх,
Шмат цудаў незвычайных у прыроды,
Адно з iх – брыльянцiсты белы снег.

Як матылькi, ляцяць з нябёс сняжынкi,
Ляжыць абрус бялюткi без мяжы,
Не бачна, дзе разбеглiся сцяжынкi,
Ды радасць, як вясною, на душы.

29.01.2000


3605     ЦУДОЎНАЕ ЛЕТА

Хоць вабiць снега прыгажосць
Або бярозы пазалота,
Ды лепей цёплы летнi дождж,
А часам нават i спякота.

Бо лета лашчыцца заўжды,
Ў душу прыходзiйь асалода,
Ад сонца i рачной вады
У целе дзiўная пяшчота.

Ўсе поры года любы мне,
I я удзячны iм за гэта,
Але шкада, калi мiне
Цудоўнае, як мара, лета.

31.01.2000


3609     КВIТУЧЫЯ САДЫ

Сад вясновы. Кветкi расцвiлi,
I на iх нектар збiраюць пчолы,
Безлiч прыгажосцi на Зямлi,
Ды, як мроя, вабiць сад вясновы.

Нiбы добры рэжысёр, вясна
Лепшае выводзiць на падмосткi,
Снегам сад ахутала яна,
Падаюць сняжыначкi-пялёсткi.

Я люблю квiтучыя сады,
Ўся Зямля буяе ў белым цвеце,
Радасць на душы ад iх заўжды,
Жыць лягчэй становiцца на свеце.

3.02.2000


3620     РАДАСЦЬ НАТХНЕННЯ

Разгарэўся вячэрнi пажар,
Сонца чырванню неба залiла,
Сакавiтасць яе памiж хмар
Выглядае, як боскае дзiва.

Сонца села, гарыць яго след,
I аблокi палаюць ў пажары,
Збудаваны цудоўна сусвет,
Не уявiш такога i ў мары.

Я за захадам пiльна сачу,
Непрацяглы ён, толькi iмгненне,
Мне цiкава, бо вельмi хачу
Атрымаць зноўку радасць натхнення.

8.02.2000


3629     ЗМЕНЫ

Заўсёды абнаўляецца зямля,
Сачыць цiкава за бясконцым рухам,
То зарунее восенню ралля,
Пасля зiма накрые снежным пухам.

То вецер загайдае колас ўраз,
I золатам цудоўным нiва ззяе,
Зямля красой прывабна ў кожны час,
Бо дакарэнна выгляд свой змяняе.

Калi усё дакладна паўтараць,
Яно набрыдне, стане як навала,
Калi хоць нешта у жыццi змяняць,
Жыць будзе i цудоўна, i цiкава.

12.02.2000


3639     ПЯСЧАНЫ БЕРАГ

Аб скалы хваля б'ецца цэлы час,
Але пясок заўжды ласкава лiжа,
Разбураць камнi хвалi, хоць не ўраз,
А на пяску пануе толькi цiша.

Пясок змяняе хутка выгляд свой,
Якая б хваля не прыйшла крутая,
Працяглы нават здарыцца прыбой,
Ды бераг некранутым выглядае.

Заўжды любоў каб моцнаю была,
I поплеч крочыў ўсё жыццё каханы,
Не трэба быць такою, як скала,
Надзейней значна бераг мець пясчаны.

18.02.2000


3665     ПАГРОЗЫ ХАЛАДОЎ

Ад маразоў намерзне моцны лёд,
I пакутуе ў штурханiне рэчка,
Таксама сэрца стыне ад нягод,
Хаця была не надта цяжкай спрэчка.

Прыгожая i чыстая вада,
Дзiвосная ў яе люстэрцы казка,
Ад халадоў душу пячэ бяда,
Знiкае i пяшчотнасць ў ёй, i ласка.

Люстэрка рэчкi можа знiкнуць ўраз,
Заўжды iснуюць вечныя пагрозы,
Што прыйдзе у душу зiмовы час,
I ледзянымi стануць нават слёзы.

29.02.2000


3675     ТАПАЛIНЫ ПУХ

З дрэў спадае тапалiны пух,
Белым стаў ужо асфальт ад снегу,
А ў паветры завiрухi рух,
Стан, падобны снежаньскаму рэху.

Сонца свецiць, ў сэрцы цеплыня,
I таму зусiм няма маркоты,
Тапалiны пух ляцiць штодня,
Намяло вялiкiя сумёты.

Лёгкi пух пакрыў вакол зямлю,
Так бывае ў чэрвенi заўсёды,
Назiраць я з радасцю люблю
Летам зiму снежную ў прыроды.

5.03.2000


3676     БАРАВIКI

Па лесу часта я блукаю,
Але да радасцi не звык,
Як пад ялiнкай адшукаю
Дзябёлы моцны баравiк.

Заўсёды маю асалоду,
Яе, як мёд духмяны, п'еш,
Бо бачыш дзiўную прыроду,
Як ранкам па грыбы iдзеш.

Грыбоў няшмат на самай справе
У кошыку ляжыць на дне,
Дзесяткi бачу iх ва ўяве,
I сотнi мрояцца у сне.

5.03.2000


3677     ЗОЛАТАБОКIЯ ЛЯШЧЫ

Сябрую з вудай стала змалку,
Бо з ёй прыемна паляваць,
Ды больш ўсяго люблю рыбалку,
Калi ляшчы пачнуць кляваць.

Мець трэба ў справе падрыхтоўку,
Бо вуда моцная трашчыць,
Як пападаюцца на золку
Золатабокiя ляшчы.

За радасць дзякую прыроду,
Што здатна даць яе заўжды,
Таму знаходжу зноў нагоду,
Каб золата здабыць з вады.

5.03.2000


3680     НА ЗОЛКУ

Люблю я ў час чароўны раннi
Сядзець у хмызе над ракой,
Спяваюць птушкi аб каханнi,
На сэрцы радасць i спакой.

Вада ў рацэ не зварухнецца,
Напэўна, ветрык яшчэ спiць,
А клёў такi, аж вуда гнецца,
Лешч бераг бокам залацiць.

Спяваюць птушкi мне без змоўку,
Iх спеў – лякарства ад маркот,
Люблю рыбачыць я на золку,
Каб бачыць сонейка усход.

7.03.2000


3697     ЛЕТА

Адышло лета, мне яго шкода,
Летась шкода таксама было,
Але сёлета лепей пагода,
Меру часу нам лета дало.

I гiсторыю лета стварае,
Лета ў годзе – цудоўны сюрпрыз,
Бо яно нам гады адзначае,
Калi пiшуць жыцця летапiс.

Лета! Добрае, звонкае лета,
Час, калi не iснуе нягод,
I адлiк для часоў розных гэта,
Бо для лета ёсць тоеснасць – год.

13.03.2000


3698     МЕСЯЦ

Яму трэба прасачыць,
Як паводзяць дзецi,
Месяц з хмар на свет глядзiць
I яскрава свецiць.

Гляне месячык ў акно:
Цi паслухаў матку?
Дзеткi спяць ужо даўно,
Цацкi ўсе ў парадку.

Ранак, месяц амаль згас,
Ды ў пакой загляне,
Назiрае ў раннi час,
Хто як з ложка ўстане.

13.03.2000


3704     РАННЯЯ ЛЮБОЎ

Вiшня вельмi рана расцвiтае,
Але ў спешцы – не яе вiна,
Хоць душа ад радасцi ўзлятае,
Што прыйшла жаданая вясна.

Могуць быць пякучыя марозы,
Засумуе вiшня ад бяды,
Горка лье па пустацвету слёзы,
Не саспеюць вiшанькi-плады.

Часам i ў пачуццях ёсць атрута,
Бо няздатны спелых даць пладоў,
Будзе i абраза, i пакута,
Iх прыносiць ранняя любоў.

13.03.2000


3706     НЕКРАНУТАЯ КРАСА

Не шкадую нi аб чым,
Што ёсць, люба тое,
Начных вогнiшч бачыў дым,
Неба залатое,

Хваль магутных карагод
На блакiтным моры,
Сонца радасны усход,
Ў шапках снегу горы,

Плынi рэчак i лясы,
Вадаспадаў воды,
Некранутай ёсць красы
Безлiч у прыроды.

14.03.2000


3732     ВЯСНА

Вясна, зямля настылая яшчэ,
Ёсць нават астраўкi сумётаў белых,
Бо сонейка удосталь не пячэ,
Пупышкi не кранулiся на дрэвах.

Ды поруч ўжо жаданая вясна,
I з кожным днём шпарчэй ўсё яе крокi,
Прайшла адлiг суровая мана,
Блакiт заззяў, i паплылi аблокi.

Вясна душу красой запаланiць,
Заўжды прыемна радасцi чаканне,
Бо, як нiколi, люба ўвесну жыць,
Яна дае узнёсласць i каханне.

27.03.2000


3739     РАДАСЦЬ

Бясконца мне прыемна назiраць
Цудоўны i чароўны свет прыроды,
Каб незвычайны цуд яе спаткаць,
Бо нельга упускаць такой нагоды.

З пупышкi як распусцiцца лiсток,
I як з бутона кветка ружы гляне,
Як зерне здатна даць жыцця расток,
I ранкам блiн чырвоны сонца ўстане.

Люблю, калi навокал цiшыня,
Або ў траве хор конiкаў спявае,
Прыроду назiраю я штодня,
I радасць мне душу перапаўняе.

29.03.2000


3767     НОРАЎ ЗIМЫ

То лета прыйдзе, то зiма вясною,
Надвор'е не ўсталюецца нiяк,
То снегам сыпле, то палье вадою,
Зiма яшчэ стварае шмат атак.

То зелянiна пакрывае вецце,
Цi на яго кладзецца пухам снег,
Бясконца так iдзе у белым свеце,
I наракаць на недарэчнасць грэх.

Таксама i сяброўства, i каханне,
Нiяк жаданай сталасцi няма,
У душах лета палкага чаканне,
Ды нораў свой паказвае зiма.

8.04.2000


3772     ВЯСНОВАЯ ЛЮБОЎ

Зрывае вецер лiст асеннi з дрэва,
I ў сэрцы адчуваю я тугу,
Яе хачу ўзяць пад руку нясмела,
Але нiяк рашыцца не магу.

Яе пачуцце, нiбы лiст асеннi,
Што зжоўк i лёг на брудную зямлю,
Хоць знiклi, як начны туман, сумненнi,
Ды, як вясной, дасюль яшчэ люблю.

Спадае цалкам восенню лiстота,
Вясной зазелянець каб пышна зноў,
Развiтвацца з любоўю не ахвота,
Але прыйдзе вясновая любоў.

14.04.2000


3790     ПРЫГОЖАЕ ЛЮСТЭРКА

Чарот у задуменнасцi высокi,
I хваля не кранае берагi,
Глядзяць ў люстэрка возера аблокi,
Як быццам поруч небасхiл другi.

Падняўся вецер – i прапала дзiва,
Бо ураган пачаў страшэнны бой,
Пабеглi хвалi к берагу iмклiва,
Раз'юшыўся руйнуючы прыбой.

Але навошта берагам праверка,
Цi зберагуць прывабны выгляд свой?
Цi вернецца прыгожае люстэка,
Каб мець любоў, пяшчоту i спакой?

24.04.2000


3792     ПУНСОВЫ РАНАК

Дае заўсёды ранак радасць мне,
Бо вабiць летнi ўсход сваiм вiтаннем,
Пяшчота шчасцем за душу кране,
Пунсовым, як агонь кастра, свiтаннем.

Плыве з-за гарызонта сонца шар,
Рашучыя адразу робiць крокi,
Ў нябёсах разгараецца пажар,
Становяцца пунсовымi аблокi.

Цудоўна у ранковы час не спаць,
А сустракаць яшчэ адзiн дзень новы,
I цуд натхнення шчодра атрымаць,
Бо ранак здатны даць яго пунсовы.

25.04.2000


3794     ХУТКА

Мне рэчка вясновыя песнi пяе,
I ветрык казыча ласкава,
Ды сонейка ў рукi праменьчык дае,
Душа каб вясну адчувала.

Зялёнаю стала, нарэшце, трава,
I белаю пенаю кветкi,
Ад радасцi кругам iдзе галава,
Вясна – час дзiвосны i рэдкi.

Ды хутка схаваецца рэчка пад лёд,
I вецер журботна завые,
Зiма прынясе з сабой безлiч нягод,
Красу коўдрай снежнай пакрые.

26.04.2000


3805     УРАГАН СПРЭЧАК

Прыгожы стройны лес рос шмат гадоў,
Здаралася: вятры галлё ламалi,
Не гледзячы на раны, зноў i зноў
Вяршынi к небу шлях свой пракладалi.

Вялiкай шкоды не было ад ран,
Лес зелянеў вясноваю парою,
Але падняўся моцны ураган,
I доля лесу стала вельмi злою.

Пападалi магутныя дубы,
I сосны, што стаялi каля рэчкi,
Заўжды душа ў пакутах ад журбы,
Калi, як ураган, бушуюць спрэчкi.

1.05.2000


3835     ЗАЛАЦIСТЫ ПРАМЕНЬ

Была чорнаю ноч, нiбы сажа,
Ды заззяў залацiсты прамень,
«Добры ранак» – мне сонейка кажа,
Пачынаецца радасны дзень.

Ўсё цяплом жыватворным сагрэта:
Птушак спеў, дзiўны бусла палёт,
Праслаўляюць цудоўнае лета
Плынь ракi, плёскат рыб i чарот.

Вакол доўжыцца радасць бясконца,
Я прамень залацiсты лаўлю,
Нiбы мацi, чароўнае сонца
Дабрынёй шчодра песцiць Зямлю.

18.05.2000


3836     ЧАСЫ ЗОЛКУ

Са мной сонейка ўраз развiталась,
Паказаўшы у чырванi бок,
На зямлю цiха ноч апускалась,
Кожны мiг ўсё гусцей рабiў змрок.

Як агеньчыкi, зоркi заззялi,
Залаты месяц высунуў рог,
Нiбы ў казцы, красу паказалi,
Ад святла iх сагрэцца не змог.

З нецярпеннем чакаю усходу,
Мне не трэба халоднай красы,
Прамень сонца прыйдзе ў нагароду,
Сэрцу любыя золку часы.

18.05.2000


3860     ЛЕТНI ДОЖДЖ

Я кроплi дожджыку лаўлю,
I змокнуць цалкам мне не шкода,
Бо цёплы летнi дождж люблю,
Ён для мяне – як нагарода.

Ужо працяглы вельмi час,
Горш печы, дапякае спёка,
Збiраўся дождж пайсцi не раз,
Ды хмары праплылi далёка.

Дождж, як з вядра, а я стаю,
Камусьцi кепская пагода,
Я летнi цёплы дождж люблю,
Бо ад яго мне асалода.

27.05.2000


3866     ПАЦАЛУНАК

Цераз рыфы, вады дзе замала,
Не праплысцi нiяк караблю,
Зерне ў коласе каб саспявала,
Трэба дожджык мачыў каб зямлю.

Бо сумуе без вiльгацi глеба,
Сохнуць травы. Дзе дрэвам браць сок?
Каб не згасла жыццё, вiльгаць трэба,
А зямля, як гарачы пясок.

Як душа ад абразы сумуе,
Так ад засухi стогне зямля,
Хутчэй дождж хай яе пацалуе,
Трэба зараз, спазнiцца пасля.

30.05.2000


3873     ДЗIВОСНЫ ДАР

Немагчыма зусiм не прымецiць,
Як дзiвосны душу грэе дар,
Ўдзень аднолькава сонейка свецiць,
Толькi часам не бачна з-за хмар.

I нябачнае сонейка грэе,
Не патрэбна яго упiкаць,
Вецер чорныя хмары развее,
З ласкай будзе зноў сонейка ззяць.

I каханне падобна на сонца,
Часам плача душа ад бяды,
Але хмары не будуць бясконца,
Як каханне прыйшло назаўжды.

1.06.2000


3900     ЦУДОЎНЫ РАНАК

Люблю сустрэць цудоўны летнi ранак,
Каб бачыць сонца радасны усход,
Пачуць дзiвосны дружны хор заранак,
Прыгожы бусла назiраць палёт.

Глядзець ў раку на гладзь магутнай плынi,
I слухаць песню, што пяе чарот,
Зялёны бачыць аксамiт ў далiне,
I хваль рачных вясёлы карагод.

Шмат для душы чароўных абяцанак,
Як з вудаю сядзiш каля вады,
Дае цудоўны, нiбы казка, ранак,
Калi прамень заззяе залаты.

15.06.2000


3910     НАВАЛЬНIЦА

Неба азарыла навальнiца,
Ноччу было светла, нiбы ўдзень,
Цуд падобны нават не прыснiцца,
Клаўся на зямлю, як сажа, цень.

Ноч сыходзiць, на парозе ранак,
Хоць прамень гуляе харашун,
Полымя у небе ад маланак,
I далей няшчадна б'е перун.

Сонейка паслала прывiтанне,
Скончыўся час грозных блiскавiц,
Нават i пяшчотнае каханне
Часам церпiць боль ад навальнiц.

21.06.2000


3912     СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА

Раве бясконцая завея,
I комiн вые, нiбы бас,
Мне печ пяшчотна плечы грэе,
Але ў уяве летнi час.

На любай рэчцы плёс шырокi,
Лясоў сасновых дзiўны цуд,
Ў нябёсах белыя аблокi,
Лугоў зялёны iзумруд.

Знямог ад снежнай каралевы,
Яе набрыдлi кайданы,
Гняце абсяг, як вата белы,
Чакаю будучай вясны.

21.06.2000


3914     ДОБРЫ ПРЫКЛАД

Жыццё людзей – нярэдка крык душы,
Не знойдуць анi злагады, нi згоды,
Каб жыць у згодзе, нiбы мурашы,
Вучыцца лепей трэба у прыроды.

Ў адносiнах людзей – боль i бяда,
Хоць людзi – i вышэйшыя iстоты,
У мурашоў заўжды адна мэта,
Адны iмкненнi i адны турботы.

Усе працуюць, не шкадуюць сiл,
Няма у iх бяссорамнай ляноты,
Каб чалавек больш памяркоўным быў,
Браць трэба добры прыклад у прыроды.

22.06.2000


3933     ТАЯМНIЦЫ НОЧЫ

Прыгажосць такая не прыснiцца:
Цытрусаў мiльёны ўвышынi!
Ноч свае адкрыла таямнiцы,
Хоць руку да зорак працягнi.

Ды няўмольна гасiць ранак зоркi,
Як заззяе сонечны прамень,
Пра красу ужо няма гаворкi,
Бо зусiм не бачны зоркi ўдзень.

Ад красы заўсёды хваляванне,
Назаўжды яго каб зберагчы,
Каб не згасла палкае каханне,
Няхай ззяюць зорачкi ўначы.

3.07.2000


3939     ВЯСНА Ў ДУШЫ

Восень красой вабiць неадменна,
Золатам малюе, як мастак,
Клiча водар жнiвеньскага сена,
Яблыка антонаўскага смак.

Настрой прыгажосць дае рахманы,
Сонейка чырвонае ўзышло,
Паплылi асеннiя туманы,
Неба стала чыстае, як шкло.

Шчодра асалоду дорыць восень,
Ад натхнення п'яны без вiна,
Як над галавою ззяе просiнь,
А ў душы – бясконцая вясна.

5.07.2000


3963     РАДАСНЫ  СПАКОЙ

Прыемна мне ад сонных берагоў,
Што песцяцца, калi ў блакiце неба,
Ад цiшынi прыветлiвых лугоў,
Больш шчасця для душы амаль не трэба.

Люблю аблокаў вабных лёгкi бег,
Калi яны не затуляюць сонца,
Вiхрастыя, бялюткiя, як снег,
Вiруе радасць ад красы бясконца.

Прыемна слухаць цiшу над ракой,
Калi не ходзяць хмары вельмi нiзка,
Хоць да спадобы радасны спакой,
Ды я турбуюсь, бура недзе блiзка.

13.07.2000


3966     СХАВАНАЯ КРАСА

Як прыгажосць нябёс затуляць хмары,
Шыбуе iх бясконцы карагод,
Не бачны анi захадаў пажары,
Нi сонейка прыветлiвы усход.

Краса на небе – нiбы таямнiца,
Не свецяць зоркi, месяц схаваў рог,
I позiрку няма дзе супынiцца,
Ад хмар бясконцых я душой знямог.

Калi прамень заззяе на iмгненне,
Ўсмiхнецца сонца праз акенца хмар,
Iснуе, каб красу схаваць адзенне,
Яно баронiць ад жаночых чар.

14.07.2000


3980     СЛОТА

Нiбы ў дзiрках неба стала:
Лье з яго i лье,
Быццам вiльгацi замала
Лугу i ралле.

Цяжкi сум ў душы ад слоты,
Дождж сячэ, аж страх,
Перапоўнiлiсь балоты,
Надта гразкi шлях.

Сонца хай пасвецiць крыху,
Пачакаць магу,
Каб адчуць ў душы адлiгу,
I прагнаць тугу.

17.07.2000