ab3. 18 Успам ны. З х складаецца жыццё 9 верша

Anatoly Bolutenko
3123     БЫЛОЕ

Схiл гары, як ў зорачках, ў малiне
Жоўтых i чырвоных каляроў,
Успамiн нiколi не пакiне
Высечкi ад букавых лясоў.

А лясы з ажынай i чарнiцай!
Беразняк, з травою ў пояс луг,
I рыбалка, дзе вада iскрыцца,
Невялiкi хоць Заходнi Буг.

Трыццаць год пражыў на Украiне,
Ўспамiнаю старажытны Львоў,
Успамiн былое не пакiне,
Бо ў душы засталася любоў.

19.04.1999


3280     ЗАВIРУХА ДУМАК

Пра былое думак завiруха
Часам урываецца ў душу,
Даўнiя размовы чуе вуха,
Як кiно, мiнулае гляджу.

Мне цiкава паглядзець былое,
I вярнуцца на гады назад,
Памяць забывае ўсё благое,
Помнiць тое, што пабачыць рад.

Бо былое – светлая крынiца,
Ўсё жыццё з якой натхненна п'ю,
Завiруха хай не супынiцца,
За цiкавасць я яе люблю.

2.07.1999


3319     ПОМНIК

Магiлы без крыжоў, акопы,
Ланцуг траншэй уздоўж лясоў,
Не ўсе, прайшоўшы паў-Еўропы,
Вярнулiсь цэлымi дамоў.

Спяць невядомыя салдаты,
Дана найбольшая цана,
Каб не стралялi больш гарматы,
Хутчэй каб скончылась вайна.

Гады маленства ў сорак пятым
Цяпер у памяцi ўсплылi,
Бо памяць – помнiк тым салдатам,
Што да Берлiна не дайшлi.

5.08.1999


3517     ДАЛЁКIЯ ГАДЫ

Далёкiя гады, як ў моры хвалi
Без цяжкасцей гуляюцца з пяском,
Таксама успамiны выклiкалi,
Прыемна апынуцца у былом.

Бо думцы не замiнка паўстагоддзя,
Яна забегла ў час мiнулы зноў,
Прыемна i цудоўна пры нагодзе
Убачыць сваiх блiзкiх i сяброў.

I даўнiя малюнкi узнiкалi,
Калi быў сам малы цi малады,
Далёкiя гады, як ў моры хвалi,
Цудоўныя чароўныя гады.

29.12.1999


3591     БЫЛОЕ

Пасляваеннае маленства
Мне будзе помнiцца заўжды,
Пазнаў я голаду шаленства,
Ў вадзянцы лёд замест вады.

Каб ў печы запалiць, сагрэцца,
Жар беглi ранкам пазычаць,
Адзенне – як калi прыйдзецца,
Газоўка, кнiжкi каб чытаць.

Запалкi ёсць i ўдосталь ежы,
I электрычнасць, i цяпло,
Былое адышло за межы,
Але яно усё ж было.

25.01.2000


3720     ЗАЛАТОЕ МАЛЕНСТВА

Ў лясы дзяцiнства ў думках я прыходжу,
Цi рыбу вудай у Сажы лаўлю,
I на душы становiцца прыгожа,
Я родны край усё жыццё люблю.

Цi па малiну часам завiтаю,
Люблю збiраць сунiцы i грыбы,
Ад успамiнаў ўзнёсласць адчуваю,
Яны душу ратуюць ад журбы.

Даўно прайшло маленства залатое,
Ды не забыць нiяк яго красы,
Бясконца думцы ўдзячны я за тое,
На рэчку што прыводзiць i ў лясы.

23.03.2000


3781     БЫЛОЕ КАХАННЕ

Хоць пачуцце палкае прайшло,
Не ператварылася у зданi,
Бо яно рэальнасцю было,
Шчасцем адчувалася каханне.

Час цудоўным быў i залатым,
Хай зусiм каханне прагарэла,
Ды не знiкла цалкам, нiбы дым,
Бо душу цяплом пяшчотным грэла.

Хай каханне лiчыцца былым,
Сэрца мiлы вобраз не пакiнуў,
Бо заўсёды радасны уздым
Адчуваю зноў ад успамiнаў.

20.04.2000


3808     МАЕ СЦЕЖКI

Успамiн ў душы песнi пяе,
I блiшчаць дыяментамi росы,
Запаветныя сцежкi мае,
Па якiх крочыў ў ягады босы.

Пляжаў Сожа пясок залаты
Мяне вабiў пяшчотнасцю змалку,
Любiў сцежкi мае ля вады,
Па якiх ранкам бег на рыбалку.

Сцежкi ў лесе вялi ў верасы,
Дзе увосень грыбы быць павiнны,
Не мiнулi маленства часы,
Iх вяртаюць ка мне успамiны.

2.05.2000


3832     ПАМЯЦЬ I ЛЮДЗI

Блукаю ў думках па сваiм мiнулым,
Але не ўсё запомнiлась, на жаль,
Ды сэрца стане часам вельмi чулым,
А часам надта цвёрдым, нiбы сталь.

Здаралiсь вельмi розныя дарогi,
Дзе радасць адчувалась цэлы час,
Iсцi па iх заўжды не меў я змогi,
Таму iшоў дарогамi абраз.

У памяцi жывуць дагэтуль людзi,
Хто долю сапсаваць хацеў маю,
I радасць хто заўжды даваў у грудзi,
Я iх за дабрыню дасюль люблю.

16.05.2000