ab3. 19 Прыгажосць, дараваная Богам 28 верша

Anatoly Bolutenko
3105     УСМЕШКА РАНКУ

Рэчку, радасць з якой заўжды п'ю,
Луг, якi мне дае асалоду,
Я пяшчотна, аддана люблю
I сустрэцца шукаю нагоду.

Люблю з вудай сядзець у цiшы,
Глядзець ў зоркавы купал высокi,
Адчуваю спакой без мяжы,
Як прамень пазалоцiць аблокi.

Ранак – самы прыветлiвы час,
Звонка песня птушыная льецца,
Калi сонейка з'явiцца, ўраз
Прамянямi ласкава ўсмiхнецца.

12.04.1999


3141     ЯБЛЫНЕВАЕ ЦВIЦЕННЕ

Iдзе прыгожы i бясконцы рух,
Яго спынiць ужо нiшто не ў змозе,
Спадае з дрэў пялёстак белы пух,
Ляжаць ужо сумёты на дарозе.

Сумётаў намяло навокал шмат,
Такi закон жыцця раслiн суровы,
Кiпiць ад цвету яблыневы сад,
Спадае пух ў цудоўны дзень вясновы.

Напэўна, не iснуе лепш красы,
Хаця яна праходзiць у iмгненне,
Ды сэрцу вельмi любыя часы,
Як крочыць яблыневае цвiценне.

28.04.1999


3147     ХВIЛIНЫ ШЧАСЦЯ

Сонца свецiць, i ў небе блакiтны абсяг,
Парасходзiлiсь чорныя хмары,
Бо прырода, як добры i казачны маг,
Раскрывае цудоўныя чары.

Сонца ў кроплях расы на травiнках гарыць,
Пад нагамi iскрыцца дарога,
Ў сэрцы радасны час, трэба iм даражыць
I за шчасце падзякаваць Бога.

Даюць ўзнёсласць зялёныя шаты Зямлi
I прастора блакітнага неба,
Як прыемна, што шчасця хвiлiны прыйшлi,
Для душы прыгажосць заўжды трэба.

2.05.1999


3165     НАЙЛЕПШЫЯ ЧАСЫ

Як сонейка пашле свае падаркi,
Чароўныя, бы казка, прамянi,
Аблокi аздабляе колер яркi,
Нiбы на iх запалены агнi.

I рэчка дыяментамi iскрыцца,
I, нiбы жэмчуг, на траве раса,
Бо ззянне сонца – любая крынiца,
Заўжды з яе ў душу цячэ краса.

Калi няма на небе анi хмаркi,
Лугi, палi смяюцца i лясы,
Бо сонца дорыць добрыя падаркi,
Для ўсiх дае найлепшыя часы.

6.05.1999


3214     ЗАХАД

Неба край – як ягады калiны,
Дзiўныя прыгожыя дары,
Захад сонца доўжыцца няспынна,
Па прыкмеце будуць дзьмуць вятры.

Воблакi – як казачнае дзiва,
Iх фарбуе сонечны прамень,
Ды чырвоны шар бяжыць iмклiва,
I згасае, нiбы свечка, дзень.

Назiраю прыгажосць удзячна,
Бо не кожны з захадаў такi,
Сонейка зусiм амаль не бачна,
Толькi ружавеюць воблакi.

6.06.1999


3241     НАВАЛЬНIЦА

Знянацку пачалася навальнiца,
Ад спёкi ўжо раслiнны свет знямог,
Ўначы пачаў дождж шпарка струменiцца,
Праз хмары месяц паказаў свой рог.

Глядзiць з дакорам месяц на маланку,
Што асвятляе неба памiж хмар,
Прыгожы месяц з вечара да ранку
Адзiны толькi ў небе гаспадар.

I хмары не разбеглiся далёка,
Бо месяц iх пiльнуе, як пастух,
Ўжо дапякаць не будзе болей спёка,
Раслiнны свет прыходзiць зноў у рух.

18.06.1999


3318     ПЯШЧОТЫ

На усходзе неба пашарэла,
Зоркi, нiбы свечкi на вятры,
Непрыкметна гаснуць, ранак смела
Гаспадарыць у сваёй пары.

Ранак ветла расчынiў абдымкi,
Хутка выйдзе сонечны прамень,
Абвясцiць каб свету без затрымкi,
Што ужо пачаўся новы дзень.

Сонца шар чырвоны, як малiна,
Неба у блакiт пафарбаваў,
I пяшчоты доўжацца няспынна,
Дзень свет навакольны абдымаў.

4.08.1999


3324     НЕ ПАРА

Змяняць прырода пачынае стан,
I календар сезон перагартае,
Паклаўся моцны жнiвеньскi туман,
Бо на парозе восень залатая.

Ўжо з поўначы дыхнулi халады,
I сонца часта затуляюць хмары,
У чырвань убiраюцца лiсты,
Каб пачынаць асеннiя пажары.

Ды лета лiчыць – не прыйшла пара,
I спёка, як раней, яшчэ трывае,
Хаця туман вiсiць, як дым кастра,
I жоўты лiст паволi ападае.

10.08.1999


3357     ЗАЛАТЫ БАЛЬ

Туман на поплавы паклаўся,
Здарылась так не ў першы раз,
Туманы сведчаць, што сабраўся
Спраўляць свой баль асеннi час.

Вясной i летам – баль зялёны,
Баль белы – ўзiмку, ў халады,
Пазалацiла восень кроны,
Яе баль лепшы – залаты.

Даўно асеннi баль люблю я,
Дае ён радасць i спакой,
Бо восень золата даруе
Удосталь шчодраю рукой.

28.08.1999


3366     ПРАДВОСЕНЬ

Хоць жоўты лiст не сыплецца яшчэ,
Ўсё роўна лета стала часам згадак,
Бо сонейка больш моцна не пячэ,
Прадвосень свой ужо бярэ пачатак.

Прыходзяць ноччу ў госцi халады,
Не ззяе прамянямi болей золак,
Працяглыя дажджы iдуць заўжды,
Няма прыгожых радасных вясёлак.

У небе шэра ад свiнцовых хмар,
Як згадка лета, усмiхнецца просiнь,
Гатуе паступова хмуры твар,
Як каралева казачная, восень.

7.09.1999


3402     АПОШНI КЛIЧНIК

Прайшло жнiво, паклалiся туманы,
Цяпер кладуцца жоўтыя лiсты,
Час цiхi надышоў i час рахманы,
Такое лета бабскае заўжды.

Стаiць цяпло, як быццам яшчэ лета,
Хоць жнiвень крочыць у календары,
Ды кажуць за прыкметаю прыкмета,
Што восень – гаспадыня на двары.

Бо запалiў свае кастры кастрычнiк,
Яны гараць у кронах дрэў вакол,
Ды лета ставiць свой апошнi клiчнiк,
Хоць блiзкi час асеннiх халадоў.

2.10.1999


3487     КВЯЦIСТЫЯ ДЫВАНЫ

Вакол ляжыць дыван, як цукар, белы,
Трава ператварылася ў гнiллё,
Узiмку ўсе аднолькавыя дрэвы,
Чарнее толькi голае галлё.

Але якое разнатраўе ўлетку!
На дрэвах вельмi розныя лiсты,
На лузе кожны вiд расквецiў кветку,
Дыван каб утварыўся залаты.

Узiмку безлiч дываноў iскрыстых,
Хаця яны прыгожыя усе,
Ды шчасця больш ад дываноў квяцiстых,
Яны – як гiмн прыродзе i красе.

8.12.1999


3556     НЯМА ВIНЫ

Плачуць золатам бярозы
Па сваёй былой красе,
Льюць няўрымслiвыя слёзы,
Пакуль скончацца усе.

За слязой сляза збягае,
Прыйшлi сумныя часы,
Вецер жоўты лiст скiдае,
Дапякаюць маразы.

Адрыдалi, больш пагрозы
Ўжо не будзе да вясны,
Стаяць голыя бярозы,
Але iх няма вiны.

14.01.2000


3557     НЕКТАР ПРЫРОДЫ

Дождж iдзе, хоць свецiць сонца
Сярод грозных чорных хмар,
Хай бы ён iшоў бясконца,
Дождж – сапраўдны гаспадар.

Серабро збягае з неба,
Ў прамянях гарыць пажар,
Зсумавалась моцна глеба,
Травы мыюць пыльны твар.

Весялiцца ёсць нагода
Ад цудоўных боскiх чар,
Смокча вiльгаць ўся прырода,
Нiбы пчолы п'юць нектар.

14.01.2000


3566     СВОЙ ЧАС

Зiма, а голая зямля,
Iдуць дажджу скупыя слёзы,
Тэмпература звыш нуля,
Пара, каб снег быў i марозы.

Нарэшце, снег Бог падарыў,
I па зямлi пайшла пазёмка,
Бо вецер снегам закурыў,
Кладзе яго ў лажбiны ёмка.

Заўжды ўсяму свой дзень i час,
Узiмку дождж – нiбы навала,
Iдзе хай ўлетку безлiч раз,
Каб глеба не пакутавала.

18.01.2000


3642     АСЕННI ЧАС

Высокi ў сонца шлях вясною,
Гуллiвы сонечны прамень,
Пупышкам больш няма спакою,
Гусцее крона кожны дзень.

Прыходзяць летнiя турботы,
Хоць лiст зялёны малады,
Ды паступова ад спякоты
Ён стане ссохлы i руды.

Дзiвосна вабiць лiст зялёны,
Ды надыдзе асеннi час,
I вецер набяжыць шалёны,
Каб знiшчыць лепшую з украс.

19.02.2000


3644     ДЗIВОСНАЯ КАЗКА

Поўны месяц блукае высока,
Супынiцца не робiць ён спроб,
Праз аблокi адзiнае вока
Пазiрае, як быццам цыклоп.

Пахавалiсь маленькiя зоры,
Толькi месяц адзiн сярод хмар,
Па аблоках плыве, як па моры,
Паўнапраўны нябёс гаспадар.

Падарожнiку дорыць ён ласку,
Каб вакол добра бачна было,
Робiць з ночы дзiвосную казку,
Адбiвае ад сонца святло.

20.02.2000


3696     ЗАВУШНIЦЫ

Лiст бярозы пачаў залацiцца,
Нiбы восенню россыпы зор,
I на кроне цудоўна глядзiцца,
Як з завушнiц, прыгожы набор.

А завушнiц ўсё болей i болей,
Iмi я любавацца люблю,
Ды яны з нешчаслiваю доляй,
Бо заслаў iмi ветрык зямлю.

Канец прыйдзе зiмовым пагрозам,
I завушнiцы з'явяцца ўраз,
Каташкi вясна дорыць бярозам,
Красавацца настаў iхнi час.

12.03.2000


3705     РОСНЫЯ ЛУГI

Апусцiўся ранiцай туман,
Што вiсеў упарта над лугамi,
Хоць вядома, што вакол падман,
Ды ляжаць брыльянты пад нагамi.

Я выходжу ў росныя лугi:
Травы i блакiт у паднябессi.
На душы нi скрухi, нi тугi,
Птушкi для мяне спяваюць песнi.

Ранкам луг закруцiць галаву,
I душа ад радасцi ўзлятае,
Калi сонца росную траву
У брыльянты шчодра адзявае.

14.03.2000


3724     ЗАЛАТЫ ПЛЯЖ

Пустэльны бераг, толькi хваля лiжа,
Як шкло, раўнюткi залаты пясок,
Вакол навiсла жудасная цiша,
У ёй цудоўна чутны кожны крок.

Пляж залаты, калiсьцi вельмi людны,
За прыгажосць быў сэрцу дарагi,
Пустэльны бераг стаў для сэрца нудны,
Няма пачуццяў, акрамя тугi.

Пляж залаты, у халады забыты,
Калiсьцi любавацца iм прыйшлось,
Красунi ля вады, як Афрадыты,
Дарылі шчодра свету прыгажосць.

25.03.2000


3795     СВЕТ КВЕТАК

Вясна – iмклiвы i цудоўны час,
Убор зялёны набылi прыгоркi,
I кветкi распусцiлiся ураз,
Заззялi дзьмухаўцы ў траве, як зоркi.

Вясеннi час дзiвосны цуд стварыў,
Навокал кветкi зоркi запалiлi,
I на зямлi ўтварыўся небасхiл,
Ў iм кроны вiшань, як аблокi, плылi.

Вясною ўдзень – як уначы сусвет,
Сузор'i з кветак, з белых крон аблокi,
Чароўны i прыгожы кветак свет
Наблiзiць здатны небасхiл далёкi.

26.04.2000


3814     ДЗIВОСНЫЯ ЛЯСЫ

Прыемна, калi ў летнi час
Праз сосны сонейка загляне,
Прамень агнём запалiць ўраз
Сунiцы на лясной паляне.

Цудоўна у асеннi дзень
Убачыць баравiк дзябёлы,
Хоць знiкне сонечны прамень,
Ды настрой ўзнёслы i вясёлы.

Заўжды дзiвосныя лясы,
Яны – чароўны цуд прыроды,
Ад невыказнай iх красы
Душа пяе ад асалоды.

6.05.2000


3841     БОСКI ДАР

Ад крыл буслiных посвiсты лаўлю,
I вельмi мiлы сэрцу шум бярозы,
Я слухаю уважлiва зямлю
I назiраю з радасцю нябёсы.

Люблю глядзець на сiнь празрыстых вод
I слухаць птушак з конiкамi разам,
Сачыць, аблокi як вядуць палёт,
Душа пяе ад шчасця летнiм часам.

Ўсё для душы празмерным можа быць,
Ёсць выключэнне – дзiўная прырода,
Дар боскi немагчыма не любiць,
Бо шчасце ад яго i асалода.

20.05.2000


3854     ПУНСОВЫ ПАЖАР

Цудоўна ззяюць зорачак агнi,
За мной iдзе упарта месяц збоку,
Уважлiва ён сочыць з вышынi
I не жадае адставаць нi кроку.

Пад ногi коўдра сцелiцца з расы,
Прыемна мець цудоўную нагоду:
У цiхiя ранковыя часы
Чакаць красу чароўнага усходу.

Усход прыгожы бачыў не адзiн,
Заўжды, як сябра, сустракаў дзень новы,
Нарэшце, выйшаў сонца апельсiн,
I запалаў вакол пажар пунсовы.

25.05.2000


3913     ДЗIЎНЫ РАНАК

Нiбы цуд, прыветлiвае ранне,
Свецiць месяц, як лiхтар, ўгары,
З вудамi iду на паляванне,
З рэчкай мы цудоўныя сябры.

Загарэўся кругавiд далёкi,
I вясёлы выглянуў прамень,
Па расе рабiць прыемна крокi,
Пэўна, што дажджу не будзе ўдзень.

На рыбалцы я чакаю цуду,
Хай зусiм не будзе лешч кляваць,
Закiдаю ў вiр глыбокi вуду,
Дзiўны ранак буду сустракаць.

21.06.2000


3924     ХОВАНКI

Ноччу месяц вострарогi
Са мной ў хованкi гуляе,
То сыдзе з сваёй дарогi,
То з-за хмарак выглядае.

Прыгажосць – як быццам ў мары,
Я ў знямозе ад трывогi,
Бо ў вялiкай чорнай хмары
Яго бачыць няма змогi.

Было, нiбы ў казцы, дзiва,
Ў хованкi згулялi трохi,
Ранак блiзiцца iмклiва,
Схаваў месяц свае рогi.

26.06.2000


3925     НЕБА

Кожны ранак – новая карцiна,
Вельмi добры пэндзаль мае Бог,
Неба размалёўвае няспынна,
Чалавек каб радавацца мог.

На Зямлю прыходзiць дзень чарговы,
Вецер цалкам разагнаў iмжу,
I усход прыветлiва-ружовы
Дорыць радасць, каб сагрэць душу.

Усмiхнуўся небасхiл высокi,
Калi першы выглянуў прамень.
У блакiце белыя аблокi,
Лепш любой карцiны неба ўдзень.

27.06.2000


3946     ЗАЛАТЫЯ СВIТАННI

Павароты рэчышча крутыя,
Глядзiць месяц пiльна на Зямлю,
Сустракаць свiтаннi залатыя
Я на любай Прыпяцi люблю.

Усход ззяе золатам чырвоным,
На аблоках водблiск залаты,
Ён падобны вераснёвым клёнам,
Што гараць пажарамi заўжды.

Мне не трэба рэчы залатыя,
Лепей на усходы паглядзець,
Я удзячны за свiтаннi тыя,
Што даў Бог на Прыпяцi сустрэць.

7.07.2000