ab1. 6 Каханне як вясновых яблынь цвет 140 верша

Anatoly Bolutenko
5005     ГЛУХIЯ НЕТРЫ

Спатканне зацягнулася да рання,
Туманы распаўзлiся па зямлi,
Сцяжыначкi пяшчотнага кахання
Мяне ў глухiя нетры завялi.

25.01.2001


5019     ВОЧЫ КАХАНАГА

Жыццё падарыла мне цуд,
I шлях стаў цудоўным дзявочы,
Ад цемры няма больш пакут:
Мне свецяць каханага вочы.

29.01.2001 


5031     ШЛЯХI КАХАННЯ

Вядзе каханне шляхам ўзлёту
Або нязносных цяжкiх ран,
Бо лёс на шлях кiдае слоту,
Дождж, снег, пранiзлiвы туман.

31.01.2001


5042     ПЛЫНЬ КАХАННЯ

Прыйдзе каханне калi да пары,
Цяжка прайсцi яго школу:
Плынi нiяк не адолець гары,
Толькi збягае да долу.

2.02.2001


5061     УЛАСНАЯ ВIНА

Каханне – жыцця прыгажосць i аснова.
Ззяць будзе яно цi мiне?
Прыходзiць заўсёды ў душу выпадкова,
Знiкае па ўласнай вiне.

5.02.2001


5073     НАЙЛЕПШАЕ ПАЧУЦЦЕ

Ад спраў натхненне маю i ад слоў,
Бо ззаду засталося лiхалецце,
Бо грэе, нiбы вогнiшча, любоў,
Найлепшае з усiх пачуццяў ў свеце.

6.02.2001


5086     ПАЛАЦ З ЛЁДУ

I палац, i долю з мёду
Абяцаў каханы мой,
Апынуўся палац з лёду,
Бо кахаў мяне зiмой.

9.02.2001


5106     ЗАЛАТЫ ЧАС

Маладосць даўно за паваротам,
I яе уцех не паўтарыць,
Лепш не пакiдаць любоў на потым,
Залаты час даны, каб любiць.

13.02.2001


5115     КАХАННЕ ЎДАЛЕЧЫНI

Павернецца калi лёс бокам чорным,
Без зорак ночы i без сонца днi,
Стаць можна абыякава-пакорным,
Але каханне ўжо ўдалечынi.

15.02.2001


5116     ПРАЙСЦI ПА КАНАТУ

Лёс зменлiвы i непадобны ў каханнi,
Кахаць – па канату прайсцi,
Высока ляцiць журавель у чаканнi,
Сiнiца даецца ў жыццi.

15.02.2001


5129     ХАПАЛА СВЯТЛА

Былi буры i туманы,
Ды хапала нам святла,
Ад твайго кахання п'яны,
Хоць зiма ў жыццё прыйшла.

17.02.2001


5130     ЛАНЦУГI ШЛЮБУ

Да мяне каханне тлее,
Хай бы лепш кахаў другi,
Ды душа не разумее,
Што ёсць шлюбу ланцугi.

18.02.2001


5133     ПАВАРОТЫ ЖЫЦЦЯ

Жыццё на паваротах ставiць вехi,
I нават праз гады iх не забыць,
Ды больш той паварот дае уцехi,
Якi дазволiў песцiць i любiць.

18.02.2001


5136     ПЯШЧОТНЫ ПАЦАЛУНАК

Я не прашу твайго кахання, не прашу,
Як i раней, iдзi сваiм кiрункам,
Ды зберажы ад халадоў маю душу,
Сагрэй яе пяшчотным пацалункам.

19.02.2001


5155     БАЛЬЗАМ НА РАНУ

Каханне прыйдзе нечакана,
Аб гэтым не ведаеш сам,
Душа, як адкрытая рана.
Цi будзе ёй даны бальзам?

21.02.2001


5159     СЛЯДЫ КАХАННЯ

Сляды кахання снегам замяло,
I я не пазнаёмiўся з табою,
Чакаю, каб хутчэй прыйшло цяпло,
Хачу яшчэ сустрэць цябе вясною.

22.02.2001


5160     ЖАДАНАЕ ДА БОЛЮ

Каханне – нiбы кайданы,
Страчаеш канчаткова волю,
Але яму няма цаны,
Яно – жаданае да болю.

22.02.2001


5162     СУХI ЛIСТ

Любоў закружыць, нiбы лiст сухi,
Якi плыве бязвольна ўнiз па плынi,
Бязгрэшнай можа быць i мець грахi,
Ды рэчышча ўсё роўна не пакiне.

22.02.2001


5163     СПАКУСА

Спакусы. Іх безлiч ў жыццi,
Бясконца мiж iмi блуканне,
Ды каб асалоду знайсцi,
Адну трэба выбраць – каханне.

22.02.2001


5164     ЦАНА КАХАННЯ

Каханне падобна вiну,
I цягне к сабе, як прынада,
Ды хутка страчае цану,
Як надта яго забагата.

22.02.2001


5165     НЯЛЁГКАЯ НОША

I замець прыйдзе, i пароша,
Не ўсё ў гаi спеў салаўя,
Каханне – нялёгкая ноша,
Ды цягнуць яе, бо свая.

22.02.2001


5167     ЗГАС АГОНЬ

Рана вiхуры прынеслi марозы,
Iх адчувае далонь,
Лёдам становяцца думкi i слёзы,
Згас у кахання агонь.

23.02.2001


5169     НАВАЛЬНIЦА

Часта вясна сэрцу любая снiцца,
Подыхi цёплых вятроў,
Бо нечакана прыйшла навальнiца
I разбурыла любоў.

23.02.2001


5172     КВЕТКА КАХАННЯ

Хадзiла лясамi, палямi, лугамi,
Каб кветку кахання знайсцi,
Шмат кветак стаптала ў шляху пад нагамi,
Здараецца так у жыццi.

23.02.2001


5173     ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА

Я чула аб дзiўнай, як цуд, асалодзе,
I ў нетры кахання зайшла,
Каб папапраць-кветку знайсцi пры нагодзе,
Спаткалась адна крапiва.

23.02.2001


5177     ЖЫЦЦЯЗДОЛЬНАСЦЬ

Чаму каханне гiне, як трава?
Бо зберагаць не ўмеў або не ўмела,
Яно павiнна жыць не год, не два,
Такiм быць жыццяздольным, нiбы дрэва.

24.02.2001


5178     ДБАЙНЫ КОМПАС

Каханне – дбайны компас у жыццi,
Каб аптымальны вызначыць напрамак,
Ўсё роўна, без яго куды iсцi,
Бо на шляху калдобiн шмат i ямак.

24.02.2001


5179     АХВЯРА БЕЗАДКАЗНАСЦI

Як без кахання згодная да шлюбу,
Сям'я не здатна быць магутнай парай,
А загадзя гатуецца на згубу,
Каб стаць ад безадказнасцi ахвярай.

24.02.2001


5189     ЧАРОМХАВЫ ХОЛАД

Бэз адцвёў, чаромха халадзiла,
Сэрца знемагае ад тугi,
Бо сваё каханне я згубiла,
Цвет яго зламаў сабе другi.

26.02.2001


5192     СПАЗНIЛАСЬ

Як ссохла ўсё ад спёкi, дождж пайшоў,
Ды ўжо бяда вялiкая здарылась,
Не здатна ашчаслiвiць i любоў,
Калi яна бяссорамна спазнiлась.

26.02.2001


5207     НЯСТРЫМНАЕ ЖАДАННЕ

Што лепей: восень, лета цi вясна?
Вясну прырода дала для кахання,
Пачуццi здатна абудзiць яна
I выклiкаць нястрымнае жаданне.

28.02.2001


5211     ПРЫГАЖЭЙШЫ

Дубы, як волаты, стаяць,
Ды вабiць моцны i вышэйшы,
Каханых проста выбiраць:
Хвалюе сэрца прыгажэйшы.

1.03.2001


5213     КАСЦЁР КАХАННЯ

Каханне урок дасць суровы
Цi ўзнёсласць ўздымае душу,
Ў кастры яго добрыя дровы
Або абэрэмак лаўжу.

1.03.2001


5214     ПАДАРУНАК

Дарую табе неба i лугi,
Шэпт рэчкi, ранкам сонечнае ззянне,
Багацце можа здатны даць другi,
Мой падарунак – палкае каханне.

2.03.2001


5215     ДЗЕВЯТЫ ВАЛ

Пачуццяў у душы – як хваль у бурным моры,
Але мацней усiх дзевяты вал,
Хвалюе моцна вельмi ў радасцi i горы,
Ды лепш, каб ён ў каханнi накрываў.

2.03.2001


5223     ЦI ПАКАХАЮЦЬ?

Шчасце схавалася дзесьцi ў тумане,
Як прамень сонца кране,
То туман хутка без следу растане.
Цi пакахаюць мяне?

2.03.2001


5228     АЗБУКА ЛЮБВI

Аднолькавая азбука любвi,
Ды iншую цяпер цалуе першы,
З другiм паўторна азбуку прайшлi,
Ён пiша прозу, дзе складалiсь вершы.

4.03.2001


5233     ХМЕЛЬ МЕДАВУХI

Я долю рашуча змяняю,
Больш квас журавiнны не п'ю,
Бо палка i шчыра кахаю,
Бо хмель медавухi люблю.

5.03.2001


5234     ЖАДАЛА СЭРЦА

Каханню свайму была рада,
Ды выбралi шмат аднаго.
У чым я цяпер вiнавата,
Што сэрца жадала яго?

5.03.2001


5238     ХОД ДУМАК

З добрых слоў сплятаюцца карункi,
Ў iх няма i ценю ад нягод,
Ды зусiм iнакшыя кiрункi
У каханнi мае думак ход.

6.03.2001


5244     ЗОРАЧКА

Зорачка, любая, мiлая
Вабiла цудам здалёк,
Доля прыйшла нешчаслiвая,
Нiшчыць агнём незнарок.

6.03.2001


5252     ЦУДОЎНЫ ПОСПЕХ

Сякерай не ладзяць гадзiннiк,
Каб поспех цудоўны прыйшоў,
Iнакшы спатрэбiцца чыннiк,
Пяшчоты жадае любоў.

8.03.2001


5258     ЗНЯВАГА

Душа пакутуе ад жорсткай знявагi,
Ад горкiх няправедных слоў,
Ды горай, калi не звяртае увагi
Каханы зусiм на любоў.

9.03.2001


5278     НЕАДКЛАДНАЯ СПРАВА

Пакiдаем каханне сваё на пасля –
Псiхалогiя кепская, стратная,
Муж пайшоў, хоць раней быў заўсёды каля,
Таму справа кахаць – неадкладная.

12.03.2001


5282     ВЯСНОВЫ ДОЖДЖ

Дождж вясновы пралiваўся з хмары,
Сонца ззяла, не было тугi,
Халады змянiлi цалкам мары,
Сум ў душы, калi iдуць снягi.

13.03.2001


5289     КРЫЛЫ КАХАННЯ

Нясуць, як лёгкi пух, кахання крылы,
Ды не заўжды прыходзiцца iх мець,
Пачуцце згасне, i не будзе сiлы
На вышыню жаданую ўзляцець.

14.03.2001


5290     ЦУД ПРЫРОДЫ

Агонь ў грудзях – сапраўдны цуд прыроды,
Калi яму палаць прыйшла пара,
Ён абыдзе любыя перашкоды,
Сагрэе або спапялiць да тла.

14.03.2001


5291     СЦЯЖЫНАЧКА КАХАННЯ

Вясна. Душа ў знямозе ад чакання,
Бо вёсны толькi дадаюць гады,
Вядзi мяне, сцяжыначка кахання,
Пайду, хаця не ведаю куды.

14.03.2001


5296     ПОДЛАСЦЬ

Жыццёвы шлях у нетрах заблукаў,
Ды неабходна разысцiся годна,
Кахаў, ды вельмi подла ашукаў,
Хай ненавiдзiць лепш высакародна.

15.03.2001


5301     КРЫЛЫ ЎЗНЁСЛАСЦI

Мне каханне прынесла i боль, i тугу,
Закахацца шчаслiва складана,
Адпачну i яшчэ зрабiць спробу змагу,
Складаць крылы узнёсласцi рана.

16.03.2001


5303     ЗАКОНЫ ПРЫРОДЫ

Ад кахання няма абароны,
Як i мураў для радыёхваль,
Ды вялiкай прыроды законы
Разбураюцца часам, на жаль.

16.03.2001


5321     ЖАДАНЫ НЕСПАКОЙ

Хоць кажаш «Не», як песня голас твой,
Лаўлю губамi палкае дыханне,
Прыйшоў да нас жаданы неспакой,
Здараецца заўжды так ад кахання.

17.03.2001


5338     ЗЗЯЛI ЗОРАЧКI

Ззялi зорачкi ўначы,
Слалася калоссе,
Ды каханне зберагчы
Мне не удалося.

20.03.2001


5339     УРОК КАХАННЯ

Каханне вельмi жорсткi дасць урок,
Ды сэрца прагна ў другi раз кахае,
Так да святла iмкнецца матылёк,
Хоць полымем i крылы абпякае.

20.03.2001


5340     IСКАРКА

Не запалiць запалкай дроў сырых,
Ад iскаркi сухiя загарацца,
Пяшчота ззяе у вачах тваiх,
Агонь ў душы прымусiць закахацца.

20.03.2001


5359     БЕРАГI КАХАННЯ

У кахання, як ў вялiкай рэчкi,
Ля вытокаў амаль разам берагi.
Плынь гадоў i хвалi бурнай спрэчкi
Аддаляюць бераг першы i другi.

24.03.2001


5362     МIЖ КРЫГ

Хiсткi човен у кахання,
Бо вяслуюць удваiх,
Здатны даць расчараванне,
Калi шлях iдзе мiж крыг.

25.03.2001


5370     ТОЛЬКI ПОПЕЛ

Хоць полымя i грэе, i натхняе,
Ля вогнiшча пабыць прыемна зноў,
Ды з часам толькi попел пакiдае,
Як полымя, гарачая любоў.

26.03.2001


5373     ЛIСТЫ КАХАННЯ

На душы цяпер спакой i цiша,
Хваляваў раней, як бура, ты,
Полымя лiсты кахання лiжа,
Любыя, пяшчотныя лiсты.

27.03.2001


5374     НIБЫ ЛЕТУЦЕННЕ

Спее непаметна за iмгненне,
Не пабачыць i не патрымаць,
Ды каханне, нiбы летуценне,
Здатна непаметна i знiкаць.

27.03.2001


5375     НЕ ГАРАЧЭЙ

Даўно прайшлi часы лучыны,
Ёсць электрычнасць для начэй,
Не печы грэюць, а камiны,
Ды не кахаем гарачэй. 

27.03.2001


5393     БЕЛАЯ ГАЛУБКА

Белая галубка, голуб шэры
У блакiце разам з ёй ляцiць,
Трэба мець пяшчоты шмат i веры,
Каб галубку белую любiць.

30.03.2001


5399     ДЗЯКУЮ ПРЫРОДУ

Сады квiтнеюць, шчасця асалоду
З гарачых вуснаў, нiбы з кветак, п'ю,
I за вясну я дзякую прыроду,
Магчымасць дала мне сказаць: «Люблю».

30.03.2001


5405     ПАХОДНЯ КАХАННЯ

Нi лiтасцi няма, нi спачування,
Халодны позiрк, хоць блакiт ў вачах,
Паходня згасла палкага кахання,
Што асвятляла мой жыццёвы шлях.

31.03.2001


5408     ВОГНIШЧА ЎНАЧЫ

Каханне i пяшчоту зберагчы
Заўжды дапамагаюць ночы значна,
Палае зырка вогнiшча ўначы,
А ўдзень яго амаль зусiм нябачна.

31.03.2001


5412     ЗАЛАТЫ НАРОГ

Араць глыбока к шчсцю або гору?
Душою без аратага знямог,
На сэрцы ты праклала мне разору,
Бо у кахання залаты нарог.

1.04.2001


5425     НЕДАСТАТКОВЫ АРГУМЕНТ

Калi развод сям'ю руйнуе ўшчэнт,
Сякуць пад корань i без хвалявання.
А мо недастатковы аргумент,
Мiнулым каб зрабiць сваё каханне?

2.04.2001


5450     ВЫПРАБАВАННЕ

Заўсёды лёс дае выпрабаванне,
Бо шчасце здабываюць ў барацьбе.
Адбудзецца пяшчотнае каханне
Або, як быццам, не было цябе?

4.04.2001


5456     НЕЧАКАНАЕ КАХАННЕ

Ляглi маршчыны на душу i на чало,
Але цяпер душа, як ў маладосцi,
Ка мне каханне нечаканае прыйшло,
Не ведае, што я кахаю, хтосьцi.

5.04.2001


5459     IСКРЫНАЧКА

Гарыць iскрыначка пачуцця,
Але аб полыме тужу,
Бо цеплыню хачу адчуць я,
Каб грэла вогнiшча душу.

6.04.2001


5460     ЛЮСТЭРКА НА ВАДЗЕ

Шчасце – як люстэрка на вадзе,
Толькi што ў iм блiкi сонца ззялi.
Ды спакой жаданы дзеўся дзе?
Разбурылi гладзь дашчэнту хвалi.

6.04.2001


5462     ЦЯЖКIЯ ПЫТАННI

Жыццё ставiць цяжкiя пытаннi,
I на iх няпроста даць адказ,
Ўсе яны – пра вады у каханнi,
Ды кахаць нiхто не вучыць нас.

6.04.2001


5471     ЛЮБОЎ

Не прадказаць i не суняць любоў,
Яна, як сонца ўлетку, ярка ззяе,
Цi тлее, як касцёр без добрых дроў,
Згасае i паволi дагарае.

7.04.2001


5472     ПАЖАРЫ КАХАННЯ

Забудуцца розныя справы i твары
Знаёмых калiсьцi людзей,
Не згаснуць былога кахання пажары
У хвалях бягучых падзей.

8.04.2001


5473     НIКОЛI

Бязмерна стан вабiць, i грудзi, i губы,
I хочацца шлях к iм шукаць,
Нiколi не станеш жаданы i любы,
Як будзе другога кахаць.

8.04.2001


5481     ГОРКIЯ ЎРОКI

Жыцця урокi горкiя вучу:
Той непрыгожы быў, той надта грубы.
Кахання, нават сцiплага, хачу,
Цяпер любы жаданы мне i любы.

9.04.2001


5485     ПЛЫНЬ КАХАННЯ

Як паводка – плынь кахання,
Бо здараецца вясной.
Дачакаюся прызнання
Або быць далей адной?

10.04.2001


5487     ПАВУЦIНКА

Заўжды здараецца замiнка,
Як на прыкмеце любых шмат,
Каханне – нiбы павуцiнка.
А як зрабiць з яе канат?

10.04.2001


5497     СВЕТ КАХАННЯ

Свет кахання, нiбы сонца, яркi,
Ў iм цяпла хапае i святла,
Дорыць ён чароўныя падаркi,
Толькi б сцюжа болей не прыйшла.

11.04.2001


5499     АБАВЯЗКОВЫ ПРЫСУД

Каханне – як дыктатар i тыран,
Улiчваць не збiраецца умовы,
Каб сэрца не пякло ад цяжкiх ран,
Прысуд яго заўжды абавязковы.

11.04.2001


5500     ВЕРШЫ АБ ШЧАСЦI

Каханне часам – нiбы ланцугi,
А хочацца пачуць аб шчасцi вершы,
Бо, як вясна, ў душу прыйшоў другi,
А цела у абдымках мае першы.

11.04.2001


5514     ЛЮБОЎНЫЯ IМГНЕННI

Не ведае прырода выключэннi,
Каханне трэба, як надзённы хлеб,
Чароўныя любоўныя iмгненнi
Датычацца i стойкiх незачэп.

13.04.2001


5521     ЦУДОЎНАЯ ЗНАХОДКА

Вясна падымае у грудзях паводку,
I музыка льецца без слоў,
Цудоўную даць яна ў змозе знаходку,
Якая завецца любоў.

14.04.2001


5522     ДЗIЎНЫ ЦУД

Каханне блукае далёка ў дарозе,
Душу можа з часам сагрэць,
Але уварвацца у сэрца не ў змозе,
Калi дзiўны цуд не сустрэць.

14.04.2001


5523     БЕЗ АГЛЯДКI

Вясна, убiраюцца ў кветкi раслiны,
Цвiтуць без аглядкi сады,
Няма лепш цябе больш на свеце жанчыны.
Мо сэрца адкрыеш мне ты?

14.04.2001


5537     САЛОДКАЯ ЗГАДКА

Любоў прайшлась, як па траве каса,
Салодкую пакiнула мне згадку,
Хоць мёду непазнаная краса,
Як чай папiў я з цукарам ўпрыглядку.

15.04.2001


5540     СУЧАСНАЕ

Сучаснае становiцца мiнулым
Ўжо праз хвiлiны, месяцы, гады,
Ды палкае каханне ў сэрцы чулым
Сучасным застаецца назаўжды.

16.04.2001


5543     ПУСТАЦВЕТ

Вясна, але сiвер такi, як зiмою,
I вiшням квiтнець бы не след,
Таксама змярзае каханне з табою,
Асыпецца, як пустацвет.

16.04.2001


5546     НЕЎМIРУЧА ЖЫВЕ

Не стрымаць забаронай каханне,
Бо яно неўмiруча жыве,
Перашкода не дасць спадзявання,
Моц паводкi плацiну прарве.

17.04.2001


5547     АГОНЬ КАХАННЯ

Агонь не толькi грэе, а знiшчае,
Калi спантанна ён пачне палаць,
Руiны за сабою пакiдае.
Агонь кахання. Як iм кiраваць?

17.04.2001


5548     МIЛЫ СЭРЦУ

Бязмэтна гiнуць матылькi ў агнi,
Бо абгараюць у iх крылы,
Ды ночы вабяць значна больш, чым днi,
Агонь кахання сэрцу мiлы.

17.04.2001


5550     ЖАДАННЕ ПАГРЭЦЦА

Дагарае вогнiшча кахання,
Полымя ў вугольчыках бяжыць,
Ды пагрэцца ёсць яшчэ жаданне,
Час прыйшоў агонь паварушыць.

17.04.2001


5552     ЗАПЫТАННЕ

Каб не мець расчаравання,
Боль душы не адчуваць,
Лепш адкрыта пра каханне
Прыгажуню запытаць.

17.04.2001


5555     «ТАК»

Была зiма, ты мне казала «Не»,
I моцнай сцюжай веяла у грудзi,
Ды хутка ўжо вясна цяплом дыхне,
I можа «Так» гучаць цудоўна будзе.

17.04.2001


5558     ЗОРНАЕ КАХАННЕ

Гаснуць зоркi, як прыходзiць ранне,
Хаця ярка ззялi уначы,
Нават вельмi зорнае каханне
Толькi ночы здатны зберагчы.

18.04.2001


5563     ПРЫЗЕМЛЕНАЯ ЛЮБОЎ

Ад воблака узнёсласць, не ад хмары,
Бо пойдзе дождж, вада збяжыць у роў,
Заўсёды не такая, як у мары,
Прыземлена ў сапраўднасцi любоў.

18.04.2001


5564     ГРОЗНЫЯ ВIХУРЫ

Няхай нясуцца грозныя вiхуры,
Галлё няхай ламаюць у дубоў,
Нiколi не руйнуецца ад буры
Сапраўдная пяшчотная любоў.

18.04.2001


5567     ПУСТАЦВЕТ

Вясна падарыла каханне i летам
Чакала салодкiх пладоў,
Але апынулась яно пустацветам,
З падманных складалася слоў.

19.04.2001


5572     УСМЕШКА

Усмешка – добры падарунак,
Не трэба лепшага шукаць,
Яна i палкi пацалунак
Каханне здатны зберагаць.

19.04.2001


5595     ЦЕНЬ НА ДУШЫ

На душу ляглi густыя ценi,
Хоць буяе кветкамi вясна,
П'ю тугу пакуты, тым не меней,
Бо ў каханнi чорная мана.

21.04.2001


5609     ЧАРОЎНЫ АКIЯН

Прыйдзе час, адкрыецца прастора
Ў радасны чароўны акiян,
Ён дасць змогу зведаць вельмi скора,
Што каханне – здрада i падман.

24.04.2001


5623     ГОРКА

Хай будзе цiкаваю праца,
Шмат добрых, адданых сяброў,
Ды горка адной заставацца,
Нiчым не заменiш любоў.

26.04.2001


5635     ЧАКАЮ

Мая душа напоўнiлась пяшчотай,
I грэе, нiбы сонейка, яе.
Чакаю з нецярпеннем i турботай,
Цi сонейка тваю душу кране.?

28.04.2001


5637     АГОНЬ ПАХОДНI

Ты позiркам паходню запалiла,
А вогнiшча не хочаш запалiць,
Агонь палае жвава i iмклiва,
Але паходня хутка прагарыць.

28.04.2001


5639     ПОКЛIЧ ПРЫРОДЫ

Як моцны поклiч у прыроды,
Сумненне пройдзе, знiкне страх,
Нягледзячы на перашкоды,
Праб'е каханне сабе шлях.

28.04.2001


5640     БАГАТЫ

Магчымы знаходкi i страты,
Ўсё можа здарыцца ў жыццi,
Ды станеш сапраўды багаты,
Як зможаш каханне знайсцi.

28.04.2001


5644     РУБIКОН

Каханне не прымае забарон,
Яго парыў мацней вясновай плынi,
Свой кожны пераходзiць Рубiкон,
У нетрах або сонечнай далiне.

29.04.2001


5645     ЦАНА КАХАННЮ

Саспеюць цi не плады дзiўныя летам?
Раскiнула кветкi вясна.
Цi цвет упадзе на зямлю пустацветам?
Якая каханню цана?

29.04.2001


5649     НАДЗЕЯ НА КАХАННЕ

Бясконца вабiць ўсё, чаго няма,
Хоць час змяншае моцнае жаданне,
Iдзе ў душу суровая зiма,
Не скончыцца надзея на каханне.

30.04.2001


5650     ПАМЫЛКА Ў КАХАННI

Памылак шмат ў дыктантах i ў жыццi,
Ў двух соснах часам доўжацца блуканнi,
Ды можна цяжкi лёс сабе знайсцi,
Калi памылка стрэнецца ў каханнi.

30.04.2001


5657     КРЫЛЫ КАХАННЯ

То ўсмешкай ласкавай запалiш надзею,
То позiрк халодны, як лёд,
На крылах кахання я лётаць умею.
Цi будзе сумесным палёт?

1.05.2001


5658     БЯЛЮТКIЯ КВЕТКI

Раскiнула вiшня бялюткiя кветкi,
Iх вецер псуе i мароз,
Ў каханнi шчаслiвы канец вельмi рэдкi,
Руйнуе яго жорсткi лёс.

1.05.2001


5712     СЛЯДЫ ПЯШЧОТЫ

Цвiтуць цяпер маёй вясны сады,
Пялёсткаў белы цуд пасля чакання,
Пяшчоты першай вабныя сляды
Перараслi ў сцяжыначку кахання.

8.05.2001


5724     ВЯСНОВАЕ КАХАННЕ

Вясной здавалась рэчка морам,
Але ў душу прыйшоў адчай,
Вясновае каханне з горам,
Бо мора стала, як ручай.

9.05.2001


5746     АДЗIНСТВА

Адзiн для аднаго на свет прыйшлi,
Бо быць iначай проста не павiнна,
Iснуюць у адзiнстве на Зямлi
Цудоўная жанчына i мужчына.

12.05.2001


5755     СЭРЦА ЗАКАХАНЫХ

Хоць ведаюць, што скончыцца паганым,
Бо прыклады падставы не даюць,
Непадуладна сэрца закаханым,
Замужжа клiча, i таму iдуць.

14.05.2001


5768     ЧАС ЗАВЯДАННЯ

Вясна падарыла каханне,
Ўраз лета пранеслась затым,
Яно ў смутны час завядання
Спадае лiстом залатым.

15.05.2001


5772     КВЕТКI КАХАННЯ

Цвiтуць амаль бясконца кветкi ружы,
I на купалле папараць ўначы,
Адных каханне безупынна кружыць,
Другiм яго нiяк не зберагчы.

16.05.2001


5782     СЦЕЖКА КАХАННЯ

Да шчасця сцежка або да бяды?
Iду, але наперад невядома,
Якiм каханне будзе праз гады.
Цi радасць прыйдзе, цi ад смутку стома?

18.05.2001


5785     ШТЫЛЬ

Зруйнаваць каханне здатна муры,
Каб адрэзаць свайго шчасця скрыль,
Бо яго мацуюць толькi буры,
Вельмi небяспечны яму штыль.

19.05.2001


5793     РУЖЫ КАХАННЯ

Мiнулi у маёй душы спаўна
Дажджы, вятры, мяцелiцы i сцюжы,
Душу сагрэла сонейкам вясна,
I расквiтнелi ў ёй кахання ружы.

19.05.2001


5798     РАКА КАХАННЯ

Няма нават астраўка,
Здзейснiлiсь жаданнi,
Паўнаводная рака
У маiм каханнi.

19.05.2001


5821     КЛЕЙ КАХАННЯ

Лёс раскалоўся на кавалкi
Ад доўгiх студзеньскiх завей,
Знайду вясною для папраўкi
Пяшчотнага кахання клей.

23.05.2001


5832     НЯМА АБАРОНЫ

Ад лома няма абароны,
Руйнуе любыя замкi,
Таксама мужчына ўлюбёны
Упарты ў каханнi такi.

25.05.2001


5853     ПАЦАЛУНАК

Цалаваў мяне палка другi,
Але быў, як цудоўны дарунак,
Сапраўды для душы дарагi
Сцiплы, iншы зусiм, пацалунак.

29.05.2001


5861     ДЗIВОСНАЯ ЛЮБОЎ

Iдзем зачараваныя па пожнi,
Квiтучая вясна вярнулась зноў,
Пакуль жывеш, не можа быць апошняй
Дзiвосная чароўная любоў.

29.05.2001


5867     ЧЫСТЫ ГУК

Гучыць ў душы чароўная струна,
Ёй чысты гук дае заўжды каханне,
Ды з часам рвецца цi хлусiць яна,
Нязванае прыйдзе расчараванне.

30.05.2001


5882     НЯПРОСТАЕ ЗАДАННЕ

Калi разбурыцца каханне,
Душу пачне агнём пячы,
Не вельмi простае заданне
Сваё каханне зберагчы.

1.06.2001


5886     ШЛЯХ КАХАННЯ

Заўжды сканчаюцца калiсьцi ўсе шляхi,
Такi канец любога пачынання,
Шкада, як скончыцца для сэрца дарагi
Цудоўны, як вясёлка, шлях кахання.

1.06.2001


5889     ВЫТОК

Ласкавы позiрк i усмешка, нiбы сонца,
Пяшчотных нават не патрэбна слоў,
Заўжды цяплом душу ахутваюць да донца,
Яны – выток, з яго плыве любоў.

2.06.2001


5912     ЦАНА КАХАННЯ

Усё каханне можна выпiць ўраз да дна,
Каб ўтаймаваць хутчэй ад спёкi прагу,
Але павольнаму каханню больш цана,
Яму аддаць надзейней перавагу.

4.06.2001


5920    ГАРАЧЫЯ ВIХУРЫ

Расплавiцца i камень можа ўраз,
Як хопiць у агня тэмпературы,
Ў каханнi сэрца пакарыць не час,
А моцныя гарачыя вiхуры.

5.06.2001


5948     ШЛЯХ ДА ЗОРАК

Ляцець да зорак цяжка i складана,
Бо добра бачны толькi шлях ўначы,
Хто пакахае шчыра i аддана,
Няшчадна крылы можа абпячы.

10.06.2001


5952     МАЛАНКI ПОЗIРКАЎ

Вясна, няма рамонак, выбраў рэшку,
Маланкi тваiх позiркаў лаўлю
I шчырую прыгожую усмешку,
А вусны самi шэпчуць: «Я люблю».

10.06.2001


5961     ПАВУЦIНКА

I ў моцнага кахання ёсць замiнка,
Ды ад яе пазбаўлюся наўрад,
Прыцягвае яно, як павуцiнка,
Лепш каб цягнула моцна, як канат.

11.06.2001


5966     НОВАЕ КАХАННЕ

Мiнулага кахання боль нашу,
Было нядобрым вельмi развiтанне,
Ачысцiць ў змозе ад пакут душу
Не слёз паток, а новае каханне.

11.06.2001


5967     ВЯСНОВЫ ГРОМ

Як гром вясновы, першае каханне
Душу хвалюе шчасцем зноў i зноў,
Пайшло ў нябыт зiмовае чаканне,
Наперадзе пяшчотнасць дзiўных слоў.

11.06.2001


5974     ПАЛЁТЫ Ў МАРАХ

Палёты ў марах я люблю,
Ды зноў пакуль што не лятаю,
З нябёс спусцiўся на зямлю,
Ты мне сказала: «Не кахаю».

12.06.2001


5977     ПАДЗЯКА

Хай падаюць камнi з нябёс,
Няхай ажываюць вулканы,
Ды я буду дзякаваць лёс,
Бо стаў ад кахання, як п'яны.

12.06.2001


5994     ХОЧАЦЦА КАХАННЯ

Як хлеба, хочацца кахання,
Душы пяшчотнай i рукi,
Змарылась цяжка ад чакання,
Пакуль яшчэ няма мукi.

15.06.2001