А. Рембо. Пьяный корабль. на бел. более10 перевод

Мыкола Инфолиократ
П’яны карабель (Впервые прочитал его в ИЛ 1984№6. Пер. А.Самойлова. с.156-158), (а узнав, что есть более десятка переводов на русский из "Проспект Мира", 16.11.91, с.8- перевод П.Анткольского), в н/в обзор большинства переводов на русский этого стиха А.Рембо есть на http://zhurnal.lib.ru/e/ermakow_e_j/ivre.shtml  , не найдя ни одного перевода на белорусский, предлагаю свой вариант - вершападобны пераказ з рускай на беларускую.(К сожалению, пока не 116 строк, а 104, что, конечно, некорректно!)
Існуюць зараз і мастацкія пераклады больш знакамітых аўтараў (глядзіце, калі ласка, спасылку пасля пераказу, або, напрыклад, http://www.knihi.com/Arciur_Rembo/Pjany_karabiel.html пераклад Міколы Федзюковіча, сябра Уладзіміра Сітухі, майго аднакласніка)
1.
Калi ад лiня вызвалiўся я,
Паплыў па стрыжаням Рэк глухiх непагодных,
На стракатых слупах, як мiшэнь для капья,
Каналi маракi пад вiск тубыльцаў галодных.
2.
Без турботы пра груз, без каманды матросаў,
Пасля крывавай чырвонаскурых расправы,
Прыцягнуты плынню – куды – усё роўна,
Плыў, шлях не выбiраў прыгожы, яскравы.
3.
У лютай таўкатнi ляцеў без кандалоў,
Дурны, як бот, як немаўля – глухi другую зiму,
Паўвостраў не адзiн з абрыўкамi швартоў,
Шарахаючыся,– далоў,– праскокваў мiма.
4.
Шторм мяне абуджаў – ахвяр мора вазнiца,
Ваўчком-коркам ляцеў мiж магiльнiкаў марскiх,
Пагрэбаваўшы позiркам агнёў у навальнiцах,
Сярод сляпых стыхiй, згубiўшы розум, маякi.
5.
Я дыхаў кiславатасцю, салодкасцю сiдра,
Праз гнiлую абшыўку сачылiся хвалi.
Яны якар сарвалi, руль зламалi – быў выдзерты,–
Ды ванiты i сiнiя плямы вiна пазмывалi.
6.
З часiн тых абмыты паэзiяю мора,
Я ўпiваўся, паглыбленны ў час з яго гульнёю,
Жэр блакiт, дзе падарожнiчаў без гора,
Даўшы нырца, тапельнiк-здань, марным героем.
7.
Там сiнь аблазiць цi лiняе ў дня зяннi,
Лiлавеючы на зыбацi гарачкавай плямы,
А спiрту i вершаў мацней горыч кахання,
Верх бярэ, без трызнення, над рытмамi цьмянымi.
8.
Я помню свячэнне плыняў глыбiнных,
Смерч i бурун, вечар той, што раве i
Золак, з чародкаю крыл галубiных.
Бачыў тое, што не ўяўляюць здаровыя i калекi.
9.
Я бачыў фасфарычнай пены сола,
Згушчанае ў сiнякi мiстычных уяўленняў,
i хвалi, што трымцяць i ходзяць колам,
Як акцёры ў старажытных прадстаўленнях.
10.
Саснiлася мне ў снегападах сляпучых
Зеленаватай iмжы-бiрузы асвятленне,
Пяшчотныя пацалункi марскiя ў вочы,
Пад Сiл пазазямных заклiк-мiгценне.
11.
Са злосцю Акiян на рыфы i каньёны
кiдаўся, раз’юшаны, як статак у iстэрыi,
Не верыў я тады, што потым сам ён
Цiхмяна прыпадзе да ног Святой Марыi.
12.
Да Фларыд фантастычных не раз датыкаўся,
Дзе велiчнай кветкай, зрачкамi пантэр,
Асляпляльнай вясёлкай-мастом выгiнаўся
Табун дажджоў, што вандраваў i качуе цяпер.
13.
Яскрава адчуваў смурод празмернай тушы
У чаротах балот, дзе гнiць Левiяфану,
Я бачыў мёртвы штыль, якi мяцеж вады парушыў
У мутнай глыбiнi жэмчужнага туману.
 
14. Жар неба, бляклы дыск, мiгценне леднiкоў,
Водмелi мярзотныя, поскудзь залiваў адметных,
Дзе ў брыдотах лiмонных гадзюкi – жратва для клапоў,–
У (ў)яўным дурмане звешваюцца з дрэў апраметнай.
 
15. Можа буду рабятам рыбак забаўных паказваць,
Не зведаўшых смутку, як залатую, што спявала,
Пра пены пялёсткаў прахалоду расказваць,
Пры вятрах акрыляўшых, як ветразi соль раз’ядала.
16.
Ад палюсоў стамiўшыся мяне Акiян загушкваў,
Шыроты зблытаўшы ў безвынiковай пагонi,
Быў гатовы ўсмактацца ў барты або ў душу,
Укленчаны, як жанчына ў маленнi на каленях.
17.
Амаль вольны востраў, зноў кiдаўся ў шлях я,
У шчэбеце i шоргаце маленькiх крыл,
Запэцканы навозам, угразнуўшым у тванi,
Тапельнiкам-бадзягам гасцiнiцаю быў.
18.
Плыў я, здзIчэўшым ад блакiту неба,
Як той, хто ў смярчэй запазычыў прычоску,
Ганзейскi паруснiк цi шлюп, што выратоўваць трэба,
Не возьмуць на буксiр мой п’яны кузаў – дошку.
19.
З вольным ветрам шукаў я, на чым стаiць свет,
Купал неба цагляны лiловых туманаў, што мiма няслiся,
Прабiваў, пакрыўшыся – каб смакаваў паэт –
Лiшаямi пад сонцам i соплямярзотнаю слiззю.
20.
Бываў я захаваны i ў бухце лясiстай,
Зноў выпхнуты ў мора сiвым крылом навальнiцы,
Нябачны воку на манiторы вар’яцка-агнiстым,
Ускудлачаны ледзьве як дым цi паветра, нямоцны.
21.
Нiбы дошкай шалёнай марскiх мiж канькоў,
З электрычнымi скатамi ладзiўшы гонкi,
Я насiўся, а Жнiўнi, наўмысна, крышылi кулаком
Ультрамарын нябёс, свiдравалi варонкi.
22.
100 разоў перакручаны ў слынных Мальштрымах
Я чуў гон бегемотаў i стогн з iх вантробы.
Папрадухай туманаў праз час плёўся мiма,
Сумаваць пачаў раптам па прычалах Еўропы.
23.
Наглядзеўся ў нябёсы, што з’ехалi з глузду прабiтыя,
Мiж зор паплаваў пылам астральным нячутна,
Мабыць такiмi начамi блукала, прыкрытая
птушак гужам залатым, Наступная Ўсемагутнасць.
24.
Вельмi доўга я плакаў! Як мне горка юнацтва!
Як бязлiтасны месяц, як Сонца чарнее, як цiсне яно!
Няхай кiль аб каменнi хутчэй разаб’ецца.
Кахання горычы досыць! Хутчэй бы на дно!
25.
НЕ! Я хацеў бы ў тую Еўропу, што жыццё не зламала,
Дзе ў пахучым змярканнi над канаўкаю сцёкавай,
Малое з лодачкай папяровай, як матылёк нетрывалай,
Мiжволi засумуе, цi ў цiшы, шчаслiва, загалёкае.
26.
Хопiць! Абрыдла! Да мора вiльгацi няма больш павагi,
Не стану апярэджваць караблi насустрач бурам.
Не буду берагчы фанабэрыстасць флагаў:
Мне жудасна глядзець у вочы плаваючых турмаў.
 
(1854-1891,10 ноя) Артюр Рембо. (А 2004-1854­ _150 год? ­)
Мiкола Iнфолiякрат, 22 ИЮЛЯ 2003 г.

Сёння, 13.10.11 прачытаў сапраўдны мастацкi твор-
пераклад з французскай –Андрэй Хадановіч, прапаную ўсiм зацiкаўленым:
© Андрэй Хадановіч, пераклад, 2010
http://www.prajdzisvet.org/kit/40