SMS

Ivan V.Morozov Zlobny
А ўчора я атрымаў SMS-ку ад Бога!

“І што?” – пытаецеся выў мяне. –
“SMS-ка ад Бога! Хы!”
Насамрэч, нічога такога,
але ёсць нешта ў гэтым
надзвычайнае, звышнатуральнае:

Па-першае,
нумар мабільніка мой
заблакаваны
дні ўжо чатыры ці нават пяць.
Дзіўна, няма што казаць;

Па-другое,
Бога, здаецца, няма.
І д’ябла няма,
ні пекла, ні рая,
ні чарцей, ні анёлаў,
таксама
і бессмяротнай душы;

Па-трэцяе,
калі ён і есць,
навошта яму, Усемагутнаму
да кагосьці звяртацца,
ды і наогул,
слаць SMS-кі,
і асабліва мне...

Ага, вось яно!
Я бачу цікавасць у вашых вачах.
Канешне ж, вам вельмі цікава,
што было ў тым
SMS,
і чаму.
Але не скажу,
бо гэта прыватная справа
мяне і Бога.
І не грае такой значнай ролі
змест.
Важны сам факт!