Мне не забыць...

Сергий
Мне не забыць тваіх пальцаў пяшчотных,
Дотык ласкавы, рука аж дрыжыць.
Позірк вачэй тваіх смутных, журботных,
Я буду помніць пакуль буду жыць.

Мне будуць сніцца пунсовыя вусны,
Ціхі іх шэпат і свет ліхтароў.
Вочы твае (ах, якія спакусы),
Яны ўсё маім расказалі без слоў.

Вось ужо подых я твой адчуваю,
Сэрца мае затрымцела ў грудзі,
Вусны насустрач тваім адкрываю...
Раптам усё знікла, я ў свеце адзін.

Моўчкі пакрочу ў цемры да дому,
Толькі імжа ўсё туліцца мяне.
Цяжка нязносна ў свеце самому,
Цяжка нястрымна мне жыць без цябе.

Мне не забыць тваіх пальцаў пяшчотных,
Дотык ласкавы, рука аж дрыжыць.
Позірк вачэй тваіх смутных, журботных,
Я буду помніць пакуль буду жыць.

                4.01.2004г.