Далёкае, сумнае, мройнае

Сергий
Далёкае, сумнае, мройнае.
Каханне, пакрыта імжой.
Заўсёды такое спакойнае,
Заўсёды ўсё побач са мной.

Было ты з душою крынічнаю,
Бо чыстым і шпаркім было.
Празрыстаю хмаркай сунічнаю,
Як лета, аднойчы прайшло.

Не ведаю, чым апантанае,
На ранку пайшло ад мяне.
Пакінула золкі туманныя
І подых сцюдзёны ў імгле.

Яшчэ назаўсёды пакінула
Палынны  ў душы ўспамін.
А потым, як знічка, загінула.
Цяпер я ў свеце адзін...

                25.07.2004г.