Дэкаданс

Гардэ Александра
Чаго не кранецца разгублены позірк –
усё ператворыць у слова.
Ірванаю нізкай зьвіваецца почырк
губляе пацеркі слоў.
І шарыкі скочуць па бруднай падлозе..
вярнуць іх, адцерці ад бруду –
магчыма, ды рукі шкада замараць…
Дэкаданс.