Другi канцэрт

Наталия Петрова
Спаткаўся ты мне, дзе…
Дзе гук нарадзіў спеў,
І зорак імгненне меў
Адбітачак у вадзе.

Спаткаўся ты мне, не,
Не ведала я тады,
Не чула зусім бяды,
Якая з'яўлялася ў сне.

Кахаю цябе, але…
Кахаю цябе, але
Не ведаю слоў,
Як казаць пра любоў,
Сустрэнемся зноў, ці не?

Спяшаешся ты заўжды.
Чакае ўжо цягнік…
Боль такі раптам узнік,
І сэрца пытае, куды?

Спяшаешся ты, гады…
Цябе шчэ не так і шмат!
Ды ад мінулых здрад
Чаму ж так пакутваеш ты?

Кахаю цябе, але…
Кахаю цябе, але
Не ведаю слоў,
Як казаць пра любоў,
Сустрэнемся зноў, ці не?