З М. Ю. Лермантава

Александр Метелица
Заўжды прыходзіў да царквы
Як адчыняліся вароты
Сляпак схуднелы,ледзь жывы
Ад смагі,голада,спякоты.

Кавалка хлеба ён чакаў.
І позірк быў жывой пакутай.
І нехта каменя паклаў
Яму у руку працягнуту.

Так прагнуў вусны я твае
З надзеяй, слёзамі,журбою.
Вось так пачуцці ўсе мае
Навек падмануты табою.