Да Рыты

Александр Метелица
Цяпер ты бачыш--гэта быў не я.
Той хлопец,што не ведаў перашкоды.
Хто быў заўжды у пошуках нагоды,
Каб словы рыфмаваць табе штодня.

Я несапраўдны,нібы шкляны дыямант.
Як доўга ты не заўважала гэта?!
Не разумела кошт таго паэта.
Таннейшага ж увогуле няма.

Недаўгавечны ў сэрцы ззяў ліхтар,
І згас,ледзь вецер дзмунуў першы.
І так няёмка мне за тыя вершы.
Цяпер ты бачыш мой сапраўдны твар.