Каран. Сура 7. Перашкоды

Александр Метелица
1.Аліф лаам мім сад.
2.Пісанне,нам дасланае з нябёс.
 Няхай табе яно не сцісне грудзі!
 Няхай заўсёды напамінам будзе!
 Каб ты ды іншыя падумалі пра лёс.
3.Трымайцеся,хто з Госпадам пайшоў!
 І не шукайце да яго замены!
4.Бо безліч знішчана,не утрымаўшых веры,
 Калі расплаты не чакалі ўжо.
5.Між цемры зазірнуўшы смерці ў твар,
 І нашую бязлітаснасць спазнаўшы,
 Яны казалі так--няпраўда наша.
 Мы давяраліся мане пачвар.
6.І мы спытаем тых,каго пашлем,
 І тых,хто на шляху іх сустракае.
7.Нам бачна ўсё,мы пільна назіраем,
 І незаўважна побач паўстаем.
8.Вагою справядлівасць у той дзень.
 Шчаслівы той,чые цяжкія вагі.
9.А лёгкі сам сабе рыхтуе блага.
 Хто верыць у знаменні не хацеў.
10.Мы сцвердзілі жыццё вам на зямлі
11.Мы вас стварылі,форму вам надалі
І кожнаму з анёлаў загадалі,
Каб да Адама голаву схіліў.
І ўсе схіліліся,паклон аддаючы.
Тады заўважны стаў Ібліс,які не зрушыў.
12.І Бог спытаў яго--"Чаму загад парушыў?
Што ёсць не так і стрыманы ты чым?
І адказаў Ібліс найпершаму з багоў:
"Адаму кланяцца--нягодна і агідна.
Ён горшы за мяне.Яго зрабіў ты з гліны.
Мяне ж стварыў з агню.Я лепшы за яго."
13.Тады казаў Гасподзь--"Каштуеш ты няшмат.
Адрынься ж з неба!Калі твор дарэмны,
Тады і ты нягодны і нікчэмны.
І месца для цябе між нас няма."
14.Сказаў Ібліс--"Ты той,хто ўсім дае.
Адно прашу,мне дай адтэрміноўку
Да дня,калі усе васкрэснуць зноўку!"
15.І Бог казаў--"Ты атрымаў яе."
16.Тады сказаў Ібліс:"Калі мяне цяпер
Ты ад сябе адрынуў неабачна,
Я стану супраціўнікам нябачным
Для ўсіх людзей,што крочаць да цябе.
17.Я буду побач--тварам і з бакоў.
І іх удзячнасць ты не знойдзеш болей.
Я падначалю іх сваёю волей.
І да цябе яны не пойдуць зноў."
18.Адказваў Бог:"Ты ганьбу тут знайшоў.
Зняважаны,павінен ты адрынуць.
Адно--пакутліва загінуць
Усе ,хто за табой пайшоў.
19.А ты,Адам,і з жонкаю сваёй
Жыві ў раі,каштуйся чым жадаешь!
Але кранацца дрэва права ты не маеш,
Каб не парушыць у раі спакой.
20.І Сатана тады ім нашаптаў,
Каб выкрыць,што за брыдкасцю схавана:
"Вам дрэва Бог забараніў падманам,
Каб з вас ніжто анёламі не стаў.
І вечнасць каб ніхто не атрымаў.
21.Я гэтым не дарэмна заклінаю.
Паверце мне!Я дрэнна не параю!"
22.Так быў спакусай зведзены Адам.
Калі ж яны паспрабавалі дрэва смак,
З'явілася іх брыдкасць перад імі.
І з лісця райскага яны адзёжу шылі,
Каб сораму не заставаўся знак.
І заклікаў да іх Гасподзь тады:
"Хіба не я забараняў вам дрэва?
Хіба дарма казаць было вам трэба,
Што ясны вораг Сатана заўжды?"
23.Яны ж адказвалі:"О,Госпадзі ты наш!
Саміх сябе пакрыўдзілі мы, мабыць.
Да ты павінен кары нас пазбавіць,
Бо вінаватыя не мы,а Сатана."
24.Аднак адказваў Бог:"Адрынцеся ж усе!
Бо ворагі адныя з вас для іншых.
25.Вам месца на зямлі,пакуль не знішчыць
Вас Сатана ілжывы па чарзе."
26.Сыны Адама!Мы адзёжу вам даем.
Каб брыдкасць не паказваў кожны.
А вера ў Бога--лепшая адзёжа.
Магчыма вы успомніце яе.
27.Сыны Адама! Не спакусіць хай
Вас Сатана,што некалі спакусіў
Бацькоў ён вашых,калі іх прымусіў
Убачыць сорам свой і страціць рай.
За вамі пільна сочыць Сатана.
Для іншых незаўважна назірае.
Ваісціну,шайтаны патураюць
Бязбожнікам,неверуючым нам.
28.Калі ж брыдоту утвараюць,то
Гавораць:"Мы жывем ,як продкі нашы.
І сам Алах рабіць нам гэтак кажа."
Але ж ваісціну,Алах не з брыдатой.
Ён не прымусіць на агіднасць вас.
Навошта на Алаха плёткі весці?
29.Павінен кожны справядлівасць несці.
Загадвае Гасподзь нам увесь час.
І скіраваўшы твары на мячэць,
Маліцеся і веру ачышчайце!
З чым на зямлю прыйшлі,не забывайце!
Бо для вяртання трэба тое ж мець.
30.Гасподзь вядзе напрост сваіх людзей.
А іншыя ідуць падманным шляхам,
Бо правадыр у іх Шайтан замест Алаха.
А думаюць,што шлях іх карацей.
31.Бярыце упрыгожванні свае!
Сыны Адама,піце,ешце!
Аднак мяжы не пераходзце ўрэшце!
Алах празмернасці не прызнае!
32.Скажы--Хто прыгажосць забараняў,
Калі Алах каштоўнасці дазволіў?
Але яны для тых,хто верыць здолеў,
І хто чакае васкрашэння дня.
33.Скажы--Алах забараніў брыдоту мне!
Не ладзіць грэх і злодзейства без права,
Не прыкрываць яго імём уладаў справы.
І хай паклёп Алаха не кране!
34.У кожнага народа ёсць мяжа.
І калі час паўстане,што ты зробіш?
Не замарудзіш час і не паскорыш.
І ўбачыш,што раней не заўважаў.
35.Калі прарокі будуць вас шукаць,
Каб растлумачыць нашыя знаменні,
Хто верыў ім і блага меў найменей,
Над тымі страх не будзе панаваць.
36.А тыя,хто лічылі усё лухтой,
І над знаменнямі прыўзноліся марна,
Яны заўсёды жыхары пажара,
Жытлом іх будзе вечны непакой.
37.Хто больш несправядлівы за таго,
Хто ад Алаха чуць няпраўду зычыць?
І хто хлуснёй яго знаменні лічыць,
Той долю з кнігі атрымае ад багоў.
І калі нашыя пасланцы знойдуць іх,
Каб скончыць ім жыццё,і запытаюць--
Дзе ж тыя,што нібы вам патураюць?
Пачуюць у адказ адзін уздых:
"Яны нас кінулі і не ўзялі з сабой.
Згубіліся ад нас і незаўважны."
І сведчанне яны прызнаюць важным
Супроць саміх сябе ў нявернасці сваёй.
38.Як скажа Бог--прыходзіць час агней,
Што шмат людзей ды джынаў паглынае,
І шмат народаў у агні згарае,
І кожны іншага ва ўсім кляне.
Калі ж ідуць у пекла ўсе яны,
Тады адныя на другіх і кажуць:
"О,Божа мы спазнаем кару нашу,
Але ж для іх прыдумай жах двайны!"
І кажа Бог--"Двайная кара ўсім!
Вы проста розніцы адчуць не ў стане."
39.Скажыце--мы аднолькава ў загане.
Бог правы,і адно мы перад ім.
40.Каму ваісціну знаменнямі падман,
Вароты рая не адкрыць ніколі.
Верблюд не пройдзе праз вушко іголкі.
Так грэшнікам у рай шляхоў няма.
41.З геены ложак ім і пакравы.
42.А хто дабро заўсёды утварае,
Станавяцца насельнікамі рая.
Для іх душы і рай Гасподзь стварыў.
43.Знялі мы ўсякі смутак з іх грудзей.
Іх жыцці нібы рэкі працякаюць.
І выказаць яны не забываюць
Хвалу Алаху,што у рай вядзе.
І кажуць--"Бог адзіны правадыр.
Ён вёў нас ва усім ,што мы рабілі.
І ад яго пасланцы абвясцілі,
Што рай мы атрымалі назаўжды.
44.І заклікалі яны тых,хто у агні.
"Мы атрымалі тое,што чакалі.
А вы,што Бог вам абяцаў,ці атрымалі?"
І у адказ пачулі--"Так.І мы."
Тады вяшчальнік мовіў паміж іх--
"Праклён Алаха для несправядлівых!
45.Для тых,хто шлях скрывіў праўдзівы.
Хто не чакаў жыцця пасля мяжы.
46.Ёсць перашкода паміж раем і агнём.
І людзі там ,што іншых вызначаюць.
І дзверы ў рай для годных адчыняюць,
І кожны пракне апынуцца ў ём.
47.А калі ўбачаць тых,хто у агні,
То скажуць--"Божа!Нам туды не трэба!
Не думалі ,што трапім мы на неба.
Ты ад няправеднасці нас абарані!"
48.Ім кажуць перашкодаў спадары--
"Не збавілі вас вашыя куміры,
І вашыя дзяржавы і факіры,
Ды ідалам багатыя дары.
49.Ці не кляліся вы,што перашкод няма?
Ці ведалі,што гэты ў пекла трапіць?
А гэты у раі час будзе бавіць?
Ці не па справах кожны атрымаў?"
50.Галосяць з пекла:"Дайце нам вады!
Альбо хоць чымсьці нас аблійце!"
Але пачуюць--"не кране вас літасць.
Вы у агні павінны быць заўжды!
51.Спакушаныя сённяшнім жыццём,
Вы--хто стварыў з рэлігіі пацеху,
Хто сустракаў знаменні нашы смехам.
І мы пра вас забудам гэтым днём.
52.І наша кніга,як напросты шлях.
Хто мае веру--той не заблукае.
53.А хто у кнізе іншае шукае,
Дарма яе трымае у руках.
Хто нам не верыў,потым скажа сам--
Дарма пасланнікам не давяралі,Божа!
А зараз,хто абараніць нас зможа?
Мы ў страце,як прарок і прадказаў.
54.Ваісціну,Алах --гасподзь усім.
Зямлю і неба ён стварыў за тыдзень,
І так зрабіў,што дзень за ноччу прыйдзе,
І сонца з месяцам,і зоркі запаліў.
Услаўлены Алах--сусвету гаспадар!
Ягоная улада над стварэннем.
55.Пакорліва прасі і патаемна!
Малітву напаказ не выдавай!
56.Разладу на зямлі не утварай!
У зробленым не разбурай нічога!
Шукай з надзеяй і са страхам Бога!
Праз літасць трапяць дабрадзеі ў рай.
57.Бог той,хто дасылае хмары ў свет.
І вецер рухае цяжкія хмары смела,
І дождж прыходзіць да краін змярцвелых,
І ажываюць там расліны ўсе.
Вось так нябожчыкі аднойчы ажывуць.
Аб гэтым кожны памятаць павінен.
58.Бог побач--і квітнее добрая краіна,
А ў дрэннай плёны не растуць.
Так мы знаменні раздаем.
59.Так некалі мы Нуха скіравалі,
Каб ён народ Алаху падначаліў,
Бо пакаранне хутка настае.
І Нух казаў--"Алах--адзіны Бог".
60.Аднак жа знаць з ягонага народу
Казала--"Не муці тут воду!
Не ў той ты скіраваўся бок."
61.І Нух казаў--"Навошта мне блукаць?
Адзінае,я--Госпада пасланнік.
62.Я ведаю,чаго вы не спазналі,
І пакаранне мусіце спазнаць.
63.Хіба вам дзіўна,што адзіны з вас
Прынёс напамінанне вам ад Бога?
Каб вы пайшлі ягонаю дарогай,
І прыйдзе для памілавання час."
64.І Нух ізноў названы хлусам быў.
Прыйшоў патоп і паглынуў няверных.
Сляпы народ жыццё сабе не верне.
А з Нухам хто,на караблі яго здабыў.
65.І да адітаў быў дасланы брат іх Худ.
І ён казаў:"Народ мой!Бойся Бога!
Алах адзіны, і няма другога.
І пакланяйцеся заўжды яму!"
66.Аднак ніхто на Худа не зважаў.
І знаць казала--"Ты ў неразуменні.
Мы лічым,што падманшчык ты--не меней."
І Худ нікому веры не надаў.
67.Казаў ён:"Не вяду я ў зман.
Пасланнік я ад Госпада Сусвету.
68.І я не маю іншай мэты,
Як быць дарадцам верным вам.
69.Я напамін ад Госпада прынёс.
Чаму здзіўляцца,што прарок між вамі?
Жыццё будуйце ўласымі рукамі!
Успомніце,які ў народа Нуха лёс!
Вы --пераемнікі загінуўшых тады.
Алах вас павялічыў у памерах.
Яму не верыўшых народаў шмат памерла.
Вы дабрадзейнасці ягонае плады."
70.Але яны казалі:"Калі з тым
З'явіўся ты,каб нас спалохаць нейкім чынам,
Каб мы змянілі продкам--дакажы нам,
Што ты ў сваіх пагрозах не пусты!"
71.І Худ казаў--"Бязлітаснасць і гнеў
Ад Бога вам у якасці расплаты.
Алах нікому не аддась уладу.
І з вашых ідалаў ніхто яе не меў."
72.І да апошняга мы знішчыли тады
Усіх,хто за ману лічыў знаменні.
І толькі той,хто стаў сапраўдны вернік,
Уратаваўся разам з Худам ад бяды.
73.І Салеха да самудзян паслаў Гасподзь.
І той казаў--"Алах надаў мне сілы.
Ён вам даслаў вярблюдзіцу,як сімвал.
І на яе вы не павінны мерыць злосць.
74.Вы пераемнікі адзітаў на зямлі.
Жытло сабе з камення будавалі,
І літасцю Алаха існавалі,
Пакуль у свет ганебнасць не няслі."
75.І знаць мясцовая спыталася у тых,
Хто за нішто лічыўся,але верыў--
"Ці Салех ад Алаха шлях адмерыў?"
І тыя адказалі:"Сапраўды!"
76."А мы не верым",--ім сказала знаць.
77.І закалоць вярблюдзіцу ўзяліся.
Праз смех казалі--"Салех ей маліўся--
Цяпер павінен кару паказаць!"
78.А раніцай пачаўся землятрус,
І апынуліся яны ў жытле на доле,
І горкую сваю пазналі долю.
79.А Салех не прыняў іх цяжкі груз.
І ён тады казаў--"О,мой народ!
Я перадаў ад Госпада пасланне
І ўсе парады на выратаванне.
Але дарадцаў вы не любіце прыход."
80.І Лут свайму народу вымаўляў--
"Няўжо вы будзеце далей рабіць брыдоту?!
81.Не мець жанчын,хто выдумаў нагоду?
І хто мужчын у жарсці карыстаў?
Для вас няма ніякае мяжы!"
82.Аднак тады яны казалі Луту--
"Дарэмна абяцаеш нам пакуту.
Чаго зрабіць не можаш--не кажы!
Ты нас не маеш права ушчуваць."
83.І нават жонка Луту так казала.
І разам з іншымі канец жыцця спазнала,
84.Пад навальніцай мусіўшы сканаць.
85.Да мад'янітаў быў дасланы брат Шуайб.
І ён сказаў:"Алах-- Гасподзь адзіны.
Ён вас знайшоў у цяжкую гадзіну.
Мажлівасць даць знаменні адшукаў.
Трымайцеся абмежавання у вазе!
У зайздрасці не стаўцеся да рэчаў!
Не псуйце Землю!Што на ёй спрадвечна,
Няхай квітнее і далей расце!
86.Не замінайце тым,хто шлях абраў,
І да Алаха крочыць апантана!
Успомніце,як вас было замала,
Як вас Алах памножыў і дадаў.
І бачыце--заўжды адзін канец
У тых,хто распаўсюджвае ганебнасць.
87.Адныя вераць у жыццё на небе,
А іншыя аддадзены мане.
Найлепшы і адзіны Бог суддзя.
І справядліва ён усіх рассудзіць.
Таму цярпіце,покуль суд не будзе,
Бо правых не бывае загадзя."
88.Ды тыя,хто прыўзносіўся дарма,
Сказалі:"Ты,Шуайб,ілжывы.
І тых,каму ты шлях надаў фальшывы,
Ад нас прагонім.Веры вам няма.
Тады Шуайб казаў:"Калі б я мог
89.Змяніць Алаху,і да вас вярнуцца,
Падманвацца і ў страце апынуцца,
Зраблю я гэта,калі скажа Бог.
Гасподзь абачлівы і ведае усіх.
Я на яго ва ўсім надзею маю.
Яго прашу--ён праўду падтрымае.
Заўжды ён трапны у судах сваіх."
90.І не паверыўшы,тады сказала знаць:
"З Шуайбам можна ў страце апынуцца."
91.А раніцай не здолелі прачнуцца,
Бо землятрус іх мусіў напаткаць.
92.І зніклі,быццам не было іх там.
93.Тады Шуайб казаў--"Вам замінала праўда?
Я відавочную ад Бога даў параду.
Чамусьці мне зусім вас не шкада."
94.Ніякага прарока не пашлем
Мы без таго,каб не сачыць за рэштам
І паражаць бядою несуцешнай.
Пакорлівасць--выратавання шлях.
95.І калі зменім мы бяду дабром,
То грэшнік супакоіцца і кажа--
"Бяду і шчасце--ўсё спазналі продкі нашы."
І зноў бяда ў яго прыходзіць дом.
96.А калі б ён увераваў тады,
Мы адчынілі б для яго зямлю і неба.
Але ён вырашыў,што Бог яму не трэба.
І што ён мае,страціўшы гады?
97.Дарэмна ўпэўненымі грэшнікі былі,
Што наша лютасць іх не знойдзе ўночы,
98.Калі яны у блудзе сплюшчаць вочы.
99.І потым хто аб літасці маліў?!
Алах не пагражае жабракам.
100.І хіба ён не паказаў астатнім,
Як за грахі караць ён здатны?
Бо сэрца кожнага трымае у руках.
101.Пра пакараных мы расказваем табе.
Да іх прыходзілі пасланцы і знаменні,
Але яны свой грэх не зразумелі,
І Бог пячаць на сэрцы ім зрабіў.
102.У нас дамовы з большасцю былі.
Але яны парушылі дамовы.
Як верыць тым,хто не трымае слова?
І у распусце большасць мы знайшлі.
103.І мы знаменні надалі Мусе.
І з імі ён прыйшоў да Фіруана,
Каб свой народ адрынуць ад заганы,
І каб Алаху верылі усе.
104.Тады казаў Муса:"О,Фіруан!
Ад Госпада Сусвету я пасланнік.
105.Алах нікога не трымае ў змане.
Свае знаменні дасылае вам.
Дазволь сынам Ізраіля са мной!"
106.Ды Фіруан казаў--"Калі знаменне маеш,
Дык пакажы яго,як не падманеш!
Не замінай пустою гаманой!"
107.І кінуў Фіруан свае жазло.
І апынулася яно змяёю.
108.І наваколле ахінуў рукою,
І стала ўсюды белае святло.
109."Ваісціну,ты--лепшы чараўнік,--
Казала знаць з народу Фіруана.--
110.Калі Мусой не хочаш быць выгнаны,
Патрэбна,каб Муса сыйшоў і знік.
111.Пашлі сваіх ганцоў па гарадах,
112.Каб ведзьмакоў яны усіх сабралі,
І,хто мацней,прылюдна паказалі,
Каб кіраваў далей народам страх."
113.Да Фіруана крочаць ведзьмакі
І мовяць--"Нам узнагарода--
Перамагчы Мусу перад народам.
Ваісціну,каб вынік быў такі!"
114.І Фіруан казаў:"Зрабіце так!
І вас усіх набліжу я да трона.
На боязі трымаецца карона,
І шмат каго улады вабіць смак."
Прыйшлі на плошчу і Муса,і ведзьмакі.
Прыйшоў народ глядзець за барацьбою.
І расцягнуўся доўгаю ракою,
І не было канца тае ракі.
115.І ўсе казалі--"Пакажы,Муса,
Свае знаменні!Мы паглядзім."
Але Муса не следаваў парадзе,
І абяцаў апошнім паказаць.
116.І чарадзейства утварылі ведзьмакі.
І напалохаліся гэтым людзі.
І сталі верыць дзейснасці ілюзій.
І вочы іх ад праўды адраклі.
117.Мы змусілі Мусу адкрыць свой знак.
І кінуў ён жазло на тое месца.
І пад жазлом знікае чарадзейства.
І праўдай паглынаецца мана.
118.І ісціна вяртаецца ізноў.
І ведзьмакоў ілжывасць стала яснай.
119.І ўбачылі яны сваю жабрацкасць,
120.І падалі і кланяліся ў дол.
121.І мовілі былыя ведзьмакі:
"Мы веруем у Госпада Сусвету--
122.У Госпада Мусы,І вера гэта
Атрымана з ягонае рукі."
123.Сказаў тады ім злосны Фіруан:
"Паверылі вы без майго дазволу.
З Мусой вы пэўна маеце дамову,
Каб разам ваш народ увесці ў зман.
124.Я адсяку вам рукі-ногі ўкрыж,
Альбо распну усіх--і мука будзе".
125.Але яны сказалі:"Бог рассудзіць.
Мы толькі верым,і нічога звыш.
126.Ты помсціш нам за тое ,Фіруан,
Што мы паверылі знаменню ад Алаха.
Калі патрэбна--пойдзем і на плаху,
Каб толькі даў цярплівасці ён нам."
127.Тады сказала Фіруану знаць:
"Няўжо пакінеш ты Мусу з яго народам?
Каб распаўсюджвалі яны між нас брыдоту,
І каб цябе маглі не паважаць?"
І Фіруан сказаў:"Мы пераб'ем
Усіх мужчын ізраільскага роду.
А іх жанчын прымусім да работы.
Так іхніх мы пазбавімся праблем."
128.Муса ж народу так прапанаваў:
"Прасіце у Алаха дапамогі.
Ён мае ўсё--і землю,і аблокі,
І ў спадчыну дае сваім рабам."
129.І мовілі ізраіля сыны:
"Пакрыўджаны былі мы і дагэтуль.
І зараз,калі нас Муса наведаў,
Мы звыкліся з уладай сатаны."
Сказаў Муса:"Алах--нам супакой.
Бароніць нас і знішчыць Фіруана.
130.І род ягоны ўжо аплочвае загану
Змяньшэннем і бясплоднасцю сваёй."
131.Калі прыдбаецца да іх дабро,
Яны і кажуць--"Нам заслуга ў гэтым."
А калі зло спасцігне,вінны іншы нехта--
Альбо Муса,альбо яго народ.
Не разумеюць,хто даслаў бяду,
І што заўжды па справах атрымаюць.
132.І кажуць:"Не шанцуе,мабыць."
Знаменні іх да плёну не вядуць.
133.І мы даслалі саранчу ім і патоп,
Хваробы,кроў і ясныя знаменні.
Ну а яны пра храбрасць сваю пелі,
Ператварыўшыся у грэшнікаў натоўп.
134.Але спасцігнутыя караю яны,
Казалі потым:"Мы паверым Богу.
Заві Муса яго на дапамогу!
І стануць вольнымі ізраіля сыны."
135.Але ,як пакаранне іх міне,
Яны ізноў дамову парушаюць,
136.І болей на знаменні не зважаюць.
Іх нашай помстай мора паглыне.
137.І мы у спадчыну зняважаным далі
Зямлі усход і захад абяцанай.
Ад Бога запавет наканаваны.
Сыны ізраіля цярпелі і знайшлі.
І знішчылі мы ўсё,што збудаваў
Супроць Алаха Фіруан з яго народам.
138.Сынам ізраіля мы надалі свабоду.
І Бог праз мора ім дарогу паказаў.
Ды там яны сустрэліся з людзьмі,
Што ідалаў пакорліва малілі.
І ў зайздрасці Мусу тады прасілі:
"Такіх жа ідалаў жадаем мець і мы!"
І адказаў Муса:"Мець непісьменнасць --грэх.
139.Дарэмна зайздасць ідалам выказваць.
І гэтаму народу знікне назва.
І за спіной пусты іх мех.
140.Сказаў--навошта вам шукаць
Замест Алаха іншую пашану.
І аддавацца пэўнаму падману?
Алах вам можа свет падараваць.
141.Успомніце,які мінуў іспыт!
Як гінулі ад рода Фіруана.
Успомніце сваё выратаванне!
І хто так хутка гэта ўсё забыў!?
142.І мы Мусе паабяцалі зноў
Праз сорак дзён знаменне даць другое.
Тады Муса прасіў,каб брат ягоны
Харун пакуль народ да Бога вёў.
143.І ў тэрмін да гары прыйшоў Муса,
І чуў,як Бог з ім размаўляе,
І сам казаў:"Хоць я цябе ўяўляю,
Я б верыў больш,каб твар ты паказаў.
І Бог адказваў:"Твар у справах мой.
Мяне убачыўшы--не кожны застанецца.
Гара нібыта з месца не кранецца,
Але глядзі,што я зраблю з гарой!
І Бог гару у пыл ператварыў.
І ўражаны Муса спусціўся на калені,
І бачыў атрыманае знаменне,
І мовіў:"Веру ў Бога я здабыў."
144.Тады казаў Алах Мусе:
"Цябе абраў я для сваіх дасланняў.
Бяры і словы ,і мае наданні,
І будзь удзячным за знаменні ўсе!"
145.Мы напісалі на скрыжалях для яго
Ўсялякай рэчы сэнс і прызначэнне.
Дзе лепш,дзе горш,як ведаць--тлумачэнні,
Каб кожны бачыў,крочыць да чаго.
146.Я ад сваіх знаменняў адхіну,
Хто без правоў уладу атрымае,
Хто шлях заўжды падманны выбірае--
Супроць мяне не вытрымаць вайну!
147.Таго,хто ічыць праўду за хлусню,
Я сустракаю у жыцці апошнім,
І адрадзіцца болей ён не зможа,
І справядліва атрымае плату ўсю.
148.І вось пакуль Муса хадзіў па знак,
Народ ягоны веру ў Бога страціў.
Быка сабе за ідала прыладзіў,
І стаў няздольны ісціну пазнаць.
149.Калі ж удар адчулі па руках,
І ўбачылі,што пэўна заблукалі,
"Памілуй нас ,Алах!--яны казалі,--
Мы не па справах маем гэты страх"
150.Вярнуўшыся у свой народ Муса
Разгневаўся тады і засмуціўся.
І мовіў:"У ва што ператварыўся,
О,мой народ,магілу робіць сам!?"
Скрыжалі кінуў долу ён тады,
За галаву схапіў Харуна-брата,
І вымаўляў:"Ты вёў народ у страту,
І недалёка крочыць да бяды!"
151.І ён казаў:"У літасці Алах,
Даруй за ўсе грахі мяне і брата!
Ты літасцівей іншых перад праўдай,
І нашае жыццё ў тваіх руках.
152.Ваісціну,хто утварыў быка,
Той будзе мець і сорам і знявагу,
І будзе жыць пакутліва і блага.
Ніхто ў раі хлусоў не сустракаў.
153.А хто сваю неправеднасць прызнаў,
Пакаяўся ,і вераваў у Бога,
Ваісціну,Гасподзь таму не строгі,
Даруе многія з нягодных спраў.
154.Калі ж Муса спагнаў увесь свой гнеў,
То зноў узняў скрыжалі над сабою.
Там з цемры просты шлях на волю
Для тых хто Бога ў сэрцы меў.
155.І семдзесят ізраільскіх сыноў
Муса заўважыў у сапраўднай веры.
І як пачаўся землятрусу тэрмін,
Тады Муса маліўся Богу зноў.
І мовіў:"Госпадзі!Калі б ты пажадаў,
То знішчыць нас яшчэ раней ты мог бы.
Няўжо мы знікнем да цябе на паўдарогі?
Нас так замала,і няўжо нас не шкада?
156.Нам занатуй у дадзеным жыцці,
Што добрай справай мы цябе шукалі!"
І Бог казаў:"Каго я пажадаю,
Заўжды магу ў грахах знайсці.
У літасці маёй любая рэч.
І літасць тым,хто дбае ачышчэння,
Хто веруе у нашыя знаменні,
Хто не шукае з сатаной сустрэч.
157.Хто крочыць за прарокам напрасткі.
За тым ,хто тору ці евангіле трымае.
Хто дабрыню заўжды у сэрцы мае.
Хто любіць свет,як ёсць такі.
158.Скажы Муса:"О,людзі,вам усім
Нясу я ад Алаха слова,
Яму належыць свету пабудова,
І ён дае таму,хто папрасіў.
Ён нараджае і змярцвляе вас.
Дык веруйце ж Алаху і прарокам!
Не думайце,што ён ад вас далёка!
Ён гаспадар надзеяў і параз.
159.Так у Ізраілі з'явілася царква,
Валодаўшая ісцінай і правам.
160.Бог у дванаццаці каленах імі правіў
І на калена кожнае зважаў.
Калі народ прасіў Мусу вады,
Казалі мы:"Жазлом аб камень стукні!"
З-пад камяня дванаццаць струмняў.
І ведаў кожны свой выток тады.
І калі есці папрасіў народ,
З аблокаў манну мы на іх даслалі.
Каштуйцеся дабром,што атрымалі!
Ніхто не мусіць мець галодны рот.
161.І вось было сказана ім--
У селішча прыходзце і жывіце!
І ,долу падаючы,Госпада маліце!
І мы даруем прыграшэнні ўсім.
162.Хто у палоне грэшных спраў,
Заўжды лухту народу кажа,
І словы выдае свае за нашы,
Ніколі кары з неба не мінаў.
163.Спытайся іх пра тыя гарады,
Што зніклі за грахі з зямной далоні,
Як уздымаліся у іх рабы з палона,
І дзе былі Гаспадары тады!?
164.Спытайцеся--"Калі ўсё роўна смерць,
Навошта грэшнікам ад Госпада пісанне?"
І мы адкажам--"На выратаванне
Павінен кожны шансы мець.
165.Калі ж яны не зважаць напамін,
І будуць,як раней шукаць брыдоту--
Для іх заўжды зачынены вароты.
166.Іх зноў у малпаў ператворым мы.
167.І абвясціў Гасподзь :"Да васкрашэння дня
Я кару супраць грэшнікаў збудую.
Я літасцівы і грахі дарую.
Але ж і ў пакараннях хуткі я."
168.І рассялілі мы народы па зямлі,
І выпрабоўвалі дабром і пакараннем.
169.Хто ў пераемнасць атрымаў пісанне,
Ды зло з дабром нароўна не дзяліў.
Яны лавілі асалоду для сябе,
Ніводную уцеху не міналі.
"Алах даруе нам,--яны казалі.--
Усё для нас!"І дзе яны цяпер!?
170.А тыя,хто брыдоту не рабіў,
Трымаўся за пісанне і малітвы--
Тым літасць Госпада сапраўдная здабыта.
І дабрыня наканавана ім.
171.Калі з вулкана лава апячэ,
І потым хмарамі закрые неба,
Каго шукаць на дапамогу трэба?
Якія доказы патрэбныя яшчэ?!
172.Сыноў Адама Бог збіраў і іх дзяцей,
І мовіў:"Кожны вернецца да дому.
Каб не казалі вы,што не было вядома,
Калі надыдзе васкрашэння дзень!"
173.Каб не ківалі вы на продкаў кожны раз,
Маўляў,"было яшчэ да нас шматбожжа.
І нас за гэта пакараць не можна."
174.Знаменні не за тым ,каб пазіраць.
175.Хто ад знаменняў хоча уцячы,
Той паслядоўнік сатаны і заблукаўшы.
176.Нібы сабака ,ён язык пакажа,
Стаміўшыся,застаўшыся ні з чым.
177.Не варта з грэшнікаў ніколі прыклад браць.
178.Алах вядзе напросткі справядлівых.
179.А сэрцы грэшнікаў не могуць быць руплівы--
Не чуюць вушы,вочы не глядзць.
180.У Госпада імёнаў розных шмат.
Гукайце па любым,і ён пачуе.
Пакінце тых,хто з-за імёнаў вас ушчуе.
Яны сваё паспеюць атрымаць.
181.Між вас ёсць тыя,хто вядзе
Да ісціны і справядлівасць творыць.
182.А тых,хто аб усім ману гаворыць,
Настане час--на знойдзеш іх нідзе.
183.Ну а пакуль адтэрміноўка дзеля іх
184.Трымаць прарока за вар'ята марна.
Ніхто не думае,што набліжае кару.
Спытайся ў тых,хто ўжо яе спасціг!
185.Як шмат належыць кожнаму паспець!
Няўжо яны уладу не пазналі?!
Што Бог зямлю і неба падначаліў.
Няўжо яны не думаюць пра смерць?!
186.Каго Алах са шляху збіў,
Таму не дапамогуць славаблуды.
Яны бадзяюцца,адно прыдбаўшы--путы.
Іх да сябе дарэмна не заві!
187.Яны спытаюцца--"Дзе ж твой Алах тады?"
Адказвай ім,што гэта невядома.
Его убачыць адмыслова--стома.
Ён сам знянацку застае заўжды.
188.Скажы ім,што ні кепства,ні карысць
Ніхто не мае без яго жадання.
Калі б не так--было б багацце танным.
І кожны мог бы увесь свет набыць.
189.З адзінае душы стварыў Алах
Мужчын і ім жанок у пару.
З ягонай літасці жанчыну абцяжарыць.
Маліцеся аб праведных сынах!
190.Калі ж даруе праведнага вам,
Яго заслугу ў тым не захінайце!
Дзяцей да веры ў Бога прывучайце!
Каб кожны Бога ў сэрцы захаваў.
191.Не трэба Богам называць таго,
Хто не стварыў нічога аніколі,
192.Хто сам сабе дапамагчы не здольны,
І пакланення прагне аднаго.
193.Калі з табою па шляху тваім
Ісці не хочуць з-за сваіх законаў,
Тады не варта болей пераконваць.
Дакучлівым не будзь ні перад кім!
194.Усе,хто прагне на Алаха трон,
Не лепшыя за вас.Ад іх не млейце!
Хай выратуюць,калі іх завеце,
Калі яны праўдзівыя спакон!
195.Хто мае ногі,не туды хадзіць,
Хто мае рукі,што хапаць павінны,
Хто вушы загайстрае вечна міма,
І хто вачыма не туды глядзіць--
Скажы ім:"Разам хоць усе
Старайцеся--за мною перамога!
196.Бо ад Алаха маю дапамогу,
І праведнікам ён карысць нясе."
197.А тыя,хто на ідалаў глядзяць,
Ні вам і ні сабе не дапамогуць.
198.Адзінае,у зман завесці могуць.
Глядзець--яшчэ не значыць заўважаць.
199.Трымайся выбачэння!Плён нясі!
І адхіляйся,калі з невукам сустрэча!
200.І сатана калі над вухам енчыць,
То у Алаха сховішча прасі!
201.Хто Богу веруе,сустрэўшы сатану--
Абачлівы,і не кранае кепства.
202.А хто спакусіцца,нібыта у маленстве,
Той горш уцягваецца ў сорам і ману.
203.І калі ты ім цуд не паказаў,
ТО крыўдзяцца яны і зноў блукаюць.
Скажы ім:"Цуды розныя бываюць.
Галоўны з іх--жыццё,што Бог вам даў."
204.Калі пачуеш,дзе чытаецца "Каран",
Прыслухвайся і моўчкі літасць прагні!
205.Маліся сам пакорліва са страхам
Нягучна ўранку і па вечарам!
Не будзь нядбайным!Марна не сумуй!
206.Ваісціну,хто да Алаха шлях адужыць--
Не ганарыцца тым,што Богу служыць,
А славіць Бога і схіляецца яму.

 скончана 30.01.2001