Гук мал твы

Багдан Хмара
Туляюся па хаце,
блукаю па кутах.
Малюся Боскай Маці:
“Хай луне ў сэрцы жах.”

Жах перад тым, што болей
ня гляне ў мой бок
з шэрага неба сонца.
І новы раблю крок.

Што птушкі не засьвішчуць, над дахам, у вышы;
малю я Боску Маці: “ня трэба цішыні!”
У ёй я гіну таю , і сэрца, майго, стук
павольней б’е, сьціхае-
яго ня чую гук.

Таму гучней чытаю,
чуваць ужо здалек:
малітвы гук лятае
уздоўж і папярок

Гук палятае ў хаце,
а потым у вакно.
Ён скажа Боскай Маці,
і зноў будзе сьвятло!
 
 "Казіматы" пара ў Сямянюка
 недзе ў кастрычніку 2003