Наканавана

Багдан Хмара
Ці мэтазгодна
 ў сэрцы зноў боль варушыць.
Неверагодна:
 у роднай хаце- чужы.
Запанавала
 зграя, а кіруе кат-
наканавана
 нам жыць калі заняпад.
Пайду па сьвеце
 можа стрэнецца мне край,
што як у мэце:
 не зямны куток, а рай.
Дзе буду крочыць,
 як па роднай па зямлі,
дзе вушы вочы
 можна збавіць ад хлусьні.
Зноў непаўторным
 мусіць быць родны абшар,
Ды бездакорным-
 сьветлы наш пане уладар.
Схавай абразу-
 роднага ня выракусь,
таму дам назву
 мейсцу тому Беларусь!
А як шуканьні
 абыйдзе чакана плён,
зноў у змаганьне-
 процідзеяньняў палон.
Выратаваньне
 нам асьвета прынясе.
Хай выхаваньне
 стане зброяй у барацьбе.



 29-30 чэрвеня 2003