Каран. сура 2. Карова

Александр Метелица
Імем Алаха,літасцівага і міласэрднага.

1.Няма сумневу ў тым,што гэта кніга--
Падручнік богабоязным надзённы,
2.Хто верыць Госпаду,і днём студзёным
Малітвамі прыцягвае адлігу.
3.Хто верыць у наданні Бога,
Алаха,і таго,хто быў раней,
І калі смерць над імі паўстае--
4.Яны ад веры адступіць не могуць.
5.А тыя,хто не веруе,адно--
Ці пераконваў ты іх ,ці не пераконваў.
Яны не будуць вераваць ніколі,
6.Бо слых і зрок Алах ад іх адрок.
7.І тыя,напаказ хто веруе царкве,
Алаху,і што дзень суду наступіць,
8.Насамрэч падмануць усіх спрабуюць.
Не разумеюць,што падманваюць сябе.
9.Запоўніла хвароба сэрцы ім.
І большаю хваробай пакарае
Алах любога.І пакутліва сканае,
Хто выбярэ хлусню перад усім.
10.І як спытаешся:"Навошта вам хлусня?"
Яны адкажуць:"Мы гаворым праўду!"
11.І так заўжды--нахабства і пагарда
У тых ,хто бруд за сцяг сабе узняў.
12.І калі скажаш ім--"уверуйце,як мы!"
Яны адмовяцца--"навошта верыць гэтак?
Так дурні веруюць з незразумелай мэтай!"
Ды час паказвае,хто насамрэч дурны.
13.І сярод вернікаў калі яны стаяць,
То кажуць:"Верым мы таксама!"
А потым зноў застаўшыся з шайтанам,
На Бога будуць здзекі вымаўляць.
14.Але ж Алах і сам на здзекі здатны.
Блуканні грэшнікаў памножыць шмат разоў,
15.І ў бездань іх прыводзіць зноў і зноў
Той шлях,які купілі за сапраўдны.
16.Яны як тыя,хто спаліў агонь,
І зноў святла не бачыць сярод цемры,
17.Не могуць чуць,і гаварыць,і верыць.
Адно-- блукаць па безлічы шляхоў.
18.Грымотай хмары чорнаю ізноў
Алах палохае няверуючых смерцю.
І тыя,каб схавацца недзе,
Наўпрост хаваюць голавы ў пясок.
19.Каб толькі захацеў Алах,
І слых ,і зрок у грэшнікаў забраў бы.
Хто збегчы спрабаваў ад праўды,
Ад тых жыцця дарога уцякла.
20.Алах стварыў усё,што на зямлі.
З нябёсаў ён ваду да нас даводзіць.
І ад вады расліны пладаносяць.
І ежу нам даюць яго палі.
21.Калі ж сумневы аб Алаху ёсць у вас--
Тады шукайце сведкаў супраціву.
І як сумневы вашыя праўдзівы--
Весь свет заўважыць гэта той жа час.
22.Але ж ніколі гэтага не будзе.
І бойцеся пякельнага агню!
У ім і грэшніку гарэць,і камяню.
А справядлівага ніхто не судзіць.
23.Хто веруе--узрадуецца той.
Для іх рака цячэ і сад квітнее.
І ураджай для іх на дрэвах спее.
І чысціня у сем'ях і спакой.
24.І не засмуціцца у казанні Алах
У прыклад ставіць камара,ці тога кшталту.
Хто веруе,той не адрыне праўду,
Якой бы нечаканай не была!
Якую б непрывабную падзею
Не стрэў бы вернік на сваім шляху--
Ён ні на крок не будзе у баку.
А грэшнік адступае безнадзейна.
25.Хто парушаў Алаха запавет,
Хто дзеліць тое,што Алах складае,
Хто на зямлі брыдоты утварае--
Той потым "стратным" шлях свой назаве.
26.Хіба ты можаш Бога адмаўляць!?
Ты быў змярцвелым--потым ажываеш.
І шмат разоў жывеш і паміраеш.
Як можна Бога адмаўляць!?
27.Бог той,хто ўсё на свеце раздае.
З сямі нябёс стварае атмасферу,
Жыцця вытокам адчыняе дзверы.
Аб кожнае рэчы веды падае.
28.І вось анёлам Бог сказаў:
"Я на зямлі пастаўлю чалавека".
Яны ж адказвалі--"Ён заліе крывёю рэкі,
І утвараць брыдоту будзе сам."
І Бог казаў:"Вам ведаў не далі.
29.А чалавек навукам розным здольны,
І вучыцца,і ва учынках вольны.
Ён варты быць галоўным на Зямлі."
30.І мовілі анёлы:"Сапраўды.
Хвала табе!Ваісціну,ты мудры!"
31.І ўсе схіліліся Адаму гуртам.
32.Адзін Ібліс адмовіўся тады.
33.Адам жа з жонкай у раі жылі,
І райскія расліны карысталі,
34.Але ,сустрэўшы сатану,не устаялі.
І на зямлю адрынуты былі.
35.І не трымаў Адам на Бога зла.
І,долу ўпаўшы,не вініў нікога.
36.Хто ў цяжкі час шукае шлях да Бога--
Таго сам Бог на гэты шлях пазваў.
37.А хто знаменні лічыць за ману--
Адно --заўсёды вернецца у пекла.
38.Сыны Ізраіля!Як сэрца не памерла,
Пра літасць вы успомніце маю!
Як запавет мой утрымаць вы ў стане--
Свой запавет таксама буду я трымаць.
Не станьце першымі,хто будзе веру гнаць!
І за знаменні не плаціце танна!
39.І не хавайце ісціну ў хлусні!
40.Каб мелі ачышчэнне ад хваробы,
Схіляйцеся са схіленымі побач!
41.Выстойвайце малітвамі штодні!
42.Маліцца цяжка тым,хто саступіў.
Цяжар малітвы непад'ёмным будзе.
43.Але пакуль да Бога крочаць людзі,
Ён супраць іх нічога не зрабіў.
44.Сыны Ізраіля!Ад літасці маёй
Вам дадзена жыццё па запавету.
Я вас зрабіў гаспадарамі свету
І на зямлі усталяваў усёй.
45.І бойцеся,калі надыдзе дзень,
Што мы не прымем ваша пакаянне.
І раўнавагаю граху яно не стане,
І дапамогі не знайсці нідзе.
46.Выратаванне ўспомніце сваё--
Як вас знішчалі людзі Фіруана,
47.Як мора іх за гэта паглынала.
А вы,як па зямлі ішлі па ім.
48.Калі Муса пайшоў па запавет,
Як веру вы за сорак дзён забылі,
Як ідалам Алаха замянілі,
49.А мы вам даравалі гэты грэх.
50.Калі Муса пісанне вам прынёс,
51.Ён вам казаў пра непазбежнасць смерці--
"Чым ідалу схіляцца--лепш памерці!
Для вас перад Алахам лепшы лёс."
52.А вы прасілі Бога паказаць.
Маўляў,нябачнага не існуе наогул.
І раптам знішчаны былі усе навокал.
Як ад маланкі мусілі сканаць.
53.А мы вам новае жыццё далі.
Магчыма,што вы будзеце удзячны.
54.Алах адно--застанецца нябачным,
А вы блукаеце па прывідам сваім.
55.Хто шлях у новы горад скіраваў,
Там прабачэння за грахі прасіце!
І дабрыню учынкамі нясіце!
І мы даруем і памножым вам.
56.Хто словы ўласныя за нашы выдае,
Хто нашы словы падмяніць спрабуе,
Той потым усё роўна пашкадуе
І пакарання з неба не міне.
57.Калі народ ад смагі паміраў,
Казалі мы Мусе,каб палкай стукнуў,
І з пад зямлі прыйшло дванаццаць струмняў,
Для тых хто дабрачыннасць утвараў.
58.Калі шукалі вы смачнейшы лёс,
І ежа вам была не да спадобы,
Муса казаў вам пра бязглуздасць спробы
Змяніць на горшае усё,што зараз ёсць.
Вы трапілі ў палон да егіпцян
І зведалі жабрацтва і знявагу
За спробу стаць злачынцамі,за прагу
Да без клапот смачнейшага жыцця.
59.Хто веруе Алаху сапраўды,
Хоць сам ён іудзей,ці хрысціянін,
Алах таго ніколі не падмане.
Алах усім адзіны правадыр.
60.І мы ўзялі дамову з вас.
Глядзіце,як з нябёс даслалі гору!
І памятайце гэтую дамову!
І бойцеся Алаха кожны час!
61.Калі б не літасцівы быў Алах,
То вас даўно б ужо не існавала.
Бо вернікаў заўжды між вас замала,
А грэшнікаў нібы жывёлаў шмат.
62.Глядзіце на жывёл ды іхні лёс!
І гэта будзе вам перасцярогай.
Хто верыць Богу--Бог дае дарогу.
А грэшнік рушыць толькі пад адкос.
63.І вось народу так казаў Муса:
"Алах згадаў вам закалоць карову."
Яны ж адказвалі:"Адкуль жа нам вядома,
Якую Бог карову загадаў?"
64.На тое ім Муса казаў:
"Каровы гэтай колер жоўты.
65.Узрост сярэдні,і яна не цёлка,
І чалавек зямлю на ёй пахаў."
66.І спрэчак больш згадзіліся не мець.
І вось яны карову закалолі,
Хаця былі гатовы на другое.
Алаха словы варта разумець.
67.І вось як памірае нехта з вас,
Астатнія адразу маюць спрэчкі--
Ён кепскім быў,ці добрым чалавекам?
І ўсё,што думаюць,выказваюць той час.
68.Краніце мёртвага ягонаю душой!
Вось так Алах уваскрашае мёртвых.
Такой ніхто не ведае работы!
І вам ніколі не зрабіць такой!
69.Бо вашы сэрцы нібы камяні.
Але ж і камяні ручай абудзіць,
І сярод іх карысці колькі будзе.
Алаху важна ,з кім ідуць яны.
70.Няўжо вы хочаце,каб вам паверыў той,
Хто слухаў Бога і наўмысна пераказваў,
71.Хто ведаў пра уласную паразу,
І ўсё адно у справе быў пустой..
72.Хіба не бачна,што ніколі не схаваць
Ад Бога ані справу,ні памкненне.
73.І тыя,хто "Каран" не разумее,
Дарма сябе спрабуе выдаваць.
Дарма спрабуе танна прадаваць,
І кажа ўсім:"Я --Госпада дасланнік!"
Каб прадаваць уласнае пісанне
І гора непазбежна выклікаць.
74.Такія кажуць:"Пакарання нам
Не будзе.Хіба ненадоўга."
Але яны не маюць анічога,
каб мець безпакараным свой падман.
75.Так.Той ,хто кепства набываў,
Хто грэх прыдбаў,і сорам свой губляе,
Той назаўжды у пекла патрапляе,
Каб там яго агонь апанаваў.
76.А тыя,хто стварае дабрыню,
Хто веруе Алаху і знаменням--
Таму адчынена сусвету разуменне,
І той заўсёды месціцца ў раю.
77.І мы з сыноў Ізраіля ўзялі
Дамову,што ніхто апроч Алаха
Не будзе мець над імі перавагу.
Затым яны дамову адраклі.
78.Мы узялі дамову,што яны
Не будуць праліваць нічыйнай крові.
79.Яны згадзіліся.А час прыйшоў--нанова
Узяліся за справы сатаны.
Хіба магчыма верыць у адно,
Адмовіўшы таго ж другую частку?
І свой сапраўдны твар хаваць пад маскай?
Алах ніяк не выбачыць таго.
80.Хто хоча месца у раі купіць,
Каму дзень сённяшні важней за той,што будзе--
Той Божай дапамогі не набудзе.
І паратунку нават не набыць!
81.Мы надалі пісанне для Мусы,
І потым вам прарокаў дасылалі.
Ісу,Марыі сына,вы распялі.
Вы ўсё адно,не верыце заўжды.
Каго знішчаеце,ці лічыцце дурным,
Калі б да вас дасланнік не прыходзіў.
82.Вас ці абрэзвай--з Богам вы не ў згодзе.
Вы духам не кранецеся святым.
83.Бывае,перамогу здабылі.
Бо вы ж прасілі гэтага у Бога.
А потым вырашылі,быццам перамогу
Вы і без Бога ўсё адно б знайшлі.
Праклёны ад Алаха для такіх.
84.Ад зайздрасці да Бога іх нявер'е.
Алаха гнеў,не ведаючы меры,
Забыты імі,зноў спасцігне іх.
85.Яны згаджаюцца увераваць услых,
Але згаджаюцца заўжды на словах толькі.
Прарокаў б'юць,знішчаючы вытокі
Да паратунку ўсіх надзей сваіх.
86.Калі Муса прынёс знаменне ім,
87.Яны Алаха ідалам змянілі.
Перасцярогай мы гару стварылі.
Іх гэта не уразіла зусім.
88.Ім новага жыцця не атрымаць.
І смерць для іх апошнім будзе шляхам.
89.Як існаваць няцяжка без Алаха---
Чаму ж яны баяцца смерці так?!
90.Сквапнейшых да жыцця за іх няма.
І кожны з іх хацеў бы жыць бясконца.
Ад смерці уцякаюць,што ёсць моцу,
Бо перад Богам страх апанаваў.
91.Хто ворагам для Джабраіла быў?
Як той да вас Алахам быў дасланы.
92.Хто вораг для Алаха апантаны?
І потым хто аб літасці прасіў?
93.Адным знаменні,а другім іх блуд.
94.І бальшыня не веруе Алаху.
95.Калі прыходзілі дасланнікі са знакам,
Хто слухаў іх?Амаль ніводзін тут.
96.Цар Сулейман між грэшнікаў не быў.
Аднак шайтаны побач з ім такія,
што ўсе былі зачараваны імі.
А вавілонскі лёс прасцей заўжды.
Шайтаны навучалі іх граху,
Як мужа ўвесці з жонкай у разлуку.
І людзі ведалі,што іх чакае мука,
І што па стратным крочылі шляху.
І ўсё адно--жыць сённяшнім прасцей,
Чым кожны раз пра будучае думаць.
97.Каб не былі яны Алаха супраць,
Ну хто б іх потым бачыў на судзе?!
98.О,тыя,хто паверыў сапраўды!
Ніколі не прасіце--"Нас пазбаві!"
Кажыце--"Дай нам сілы ў нашай справе!"
І дапамога прыйдзе вам тады.
99.А тыя,хто шматбожжа абіраў,
Спрабуе вернікаў у зман заўсёды зводзіць.
Ды вернікаў Алах адно--знаходзіць
Вялікай літасцю сваёй уладара.
100.І кожны раз,як нешта не прыйшло--
Чакайце лепшага--і здзейсніцца надзея.
Без цеплыні нічога не саспее.
І цеплыня у Бога,і святло.
101.Хіба не ведаешь,уладу над усім
Адзіны Бог трымае у сусвеце.
І як цябе бяда спасцігне недзе,
То дапамогі у яго заўжды прасі!
102.Магчыма хочаце прарока распытаць,
Як некалі Мусе не давяралі,
Як веру вы нявер'ем замянялі.
Такога лепей больш не паўтараць.
103.Пісанню тлумачальнікаў зашмат,
І кожны прагне выгады уласнай.
Не давярайце кожнаму дачасна,
Каб потым не заблытацца дарма.
104.Вы зразумееце,калі прыходзіць Бог.
Шукайце ачышчэння праз малітву!
І дапамога будзе вам набыта.
Алах успомніць потым кожны крок.
105.Калі вам скажуць,што ніхто не войдзе ў рай
Апроч сапраўдных хрысціян ці іудзеяў.
Скажыце--"Гэтак проста вы б хацелі!
А так,ці не--ніхто не правяраў!
Калі вы правыя,дзе доказы таму?
А іх няма .Вы іх не прывядзеце.
106.Хто Богу веруе,той не баіцца смерці.
І кожны вернік будзе у раю.
107.І кажуць іудзеі:"Хрысціянам гнеў!"
І кажуць хрысціяне:"Ганьба Іудзеям!"
І кожны мае на свой бок надзеі.
Алах рассудзіць іх у васкрашэння дзень.
108.Хто ёсць бруднейшы за таго,
Хто імя Бога вам забараняе?
Хто месцы пакланення разбурае,
Бо прагне да сябе да аднаго?
109.Алах усюды,схілішся куды.
На захад ці усход глядзець ты будзеш.
110.Яму належыць неба,і зямля,і людзі.
І скораныя будуць ім заўжды.
111.Бо ён стварыў і неба ,і зямлю.
І як стварыць яшчэ ён пажадае--
Ён кажа "будзь!",і так яно бывае.
Хто можа упадобіцца яму?
112.Хто сумняваецца,спяшаецца сказаць--
"Вось,каб Алах загаварыў са мною,
Магчыма,я б тады паверыў болей."
Ды Бог не з кожным будзе размаўляць.
113.І мы аднойчы выбярэм цябе,
Каб для людзей дасланнікам быў нашым.
Увага будзе да цябе няважнай.
114.І вымушаны будеш ты цярпець.
Ад хрысціян,ці іудзеяў здзек.
Незадаволенасць прамовамі тваімі,
Пакуль ты не згадзішся з імі,
Нібыта ты апошні чалавек.
І як увяжашся у жарсці ні на чым,
Ужо не ведаеш,дзе дабрыня,дзе блага.
Калі забудзеш пра сапраўдны шлях Алаха,
Як можа Бог табе дапамагчы?
115.Пісанне надавалі мы спрадвек.
Хто ведае--заўжды яго чытае.
А хто не ведае,той страту набывае.
І кожны можа выбраць для сябе.
116.Сыны Ізраіля!Ад літасці маёй
Над светам вы былі усталяваны.
117.І бойцеся,калі душа сканае
І спробы не набудзеце другой!
118.Іспыт для Ібрагіма даў Гасподзь.
Той вытрымаў іспыт і стаў Імамам.
Алах заўжды трымае абяцанні.
Увераваўшы,Ібрагім прасіў яго:
"Усіх маіх нашчадкаў ахіні!"
Аднак Алах адказваў несуцешна:
"Мой запавет не уратуе грэшных.
Чыімі б дзецьмі не былі яны!
119.І хто маліцца Госпаду жадаў
Прыходзілі у дом да Ібрагіма.
120.І ,хто увераваў,была надзея з тымі.
А хто не верыў,потым шкадаваў.
121.І потым Ібрагім ды Ісмаіл
Падмурак залажылі пабудове.
"Прымі ад нас ,Гасподзь,будынак новы!
Каб тут схіляліся,хто веры не змяніў.
122.Зрабі нас,Госпадзі,супольнымі табе!
І пакажы нам месцы для схілення,
І да сябе звярні усе калены!
Ваісціну,не збіцца нам цяпер!
123.І усталюй прарока паміж нас!
Каб ён чытаў знаменні і тлумачыў,
Каб веру ў Бога не пераіначыў,
На кожнае пытанне меў адказ."
124.І хто адвернецца ад Ібрагіма слоў,
Хто не клапоціцца аб тым,што потым будзе.
Хіба не глупства набываюць людзі,
Якім не трэба нараджацца зноў?
125.Як Ібрагім абраны Богам быў,
126.То потым запавет даваў нашчадкам:
"Сыны мае,Кае каб не сканалі раптам,
Трымайцеся Алаха слоў заўжды!
127.Успомніце,як паміраў Якуб.
Як перад смерцю ён сыноў спытаўся:
"Каму вы будзеце пасля мяне схіляцца?"
Яны адказвалі:"Алаху аднаму.
Для нашых продкаў Богам быў адным.
128.І іншага не будзем мець ніколі"
Яны--народ,які свой шлях адолеў.
А вам ці хопіць моцу на такі?
129.І кажуць прапаведнікі ад іх,
Каб хрысціянінам ты стаў,ці іудзеям.
Твой шлях,маўляў,палегчыць і спрасцее.
Але ж не маюць доказаў такіх.
130.Скажы:"Мы верым Богу аднаму,
Што нашых продкаў зберагаў і нас памножыць.
Што надаваў Мусе з Ісою досыць.
І мы не супрацьставім іх таму."
131.І як яны згаджаюцца з табой,
То просты шлях да Бога набываюць.
А тыя,хто расколы утвараюць--
Ніколі не дамогуцца свайго.
132.Пакуль на свеце Вера існуе,
Алах для кожнага апора у стварэнні.
133.І хібы варта справаю дарэмнай
Спрачацца з тымі,хто знайшоў свае?
134.Альбо вы скажаце,што Ібрагім ды Ісмаіл,
Ісхак,Якуб ды іншыя калены
Ці "хрысціяне" ўсе былі,ці "іудзеі"?
Ці словы гэткія былі тады?
135.Яны народ,якога не згубіць.
І што набыў,таму яго і будзе.
Вас не спытаюць--што янЫ за людзі?
Спытаюцца --дзе вАшая карысць?
136.Альбо спытаюцца бязбожнікі цябе:
"Чаму раптоўна ў Бога ты паверыў?"
Адказвай ім,што адчыняе дзверы
Алах для тых,хто напрасткі ідзе.
137.І мы людзей народамі вядзем.
На кожнага дасланнікі зважаюць.
138.Дзяцей бязбожнікамі маці нараджаюць,
І кожны потым выбірае шлях сабе.
139.Алах нічыйнай Веры не знішчаў,
Якой бы недарэчнай не здалася,
І як бы вернік між людзей не называўся,
Дзе б галаву да Бога не схіляў.
140.Магчыма вернікі,што атрымалі знак,
З адной царквы у іншую не пойдуць,
Бо кожнаму нададзена свабода,
Каб Богу веравызначацца як.
141.Каму пісанне надавалі мы,
Той часцяком хаваў яго ад іншых,
І сумнявяўся,і надзею нішчыў.
142.Дык не застанься ж ты сярод сляпых!
143.Каб накірунак правільны абраць,
Дзе б не былі вы--Бог аб кожным дбае--
Спяшайцеся заўжды у добрай справе
Свой шлях да Бога скіраваць!
144.І у які ты горад не ідзеш,
Скіроўвай твар у бок тае мячэці,
Што забаронена усім пад страхам смерці.
Тваю ахвяру Бог не абыйдзе.
145.Каб не было нагоды супраць вас
Ні ў кога акрамя несправядлівых,
Апроч людзей нягодных і ілжывых.
А на такіх не варта траціць час.
146.Што не было раней вядома вам
Дасланнік сярод вас тлумачыць будзе.
147.Калі мяне не забываюць людзі,
І я пра іх не забываю сам.
148.О,тыя,хто чакае лепшых дзён!
Звяртайцеся заўжды па дапамогу,
З цярпеннем і малітваю да Бога.
Цярплівасць да Алаха прывядзе.
149.І калі верніка забілі на шляху,
То не кажыце пра яго "памерлы"!
Ён доўга не застанецца змярцвелым,
Бо мае Бога на сваім баку.
150.Мы верніку наладзілі іспыт
Праз голад страх,знявагу і галечу.
151.І ён казаў:"Алаху я належу.
І да яго вяртаюся заўжды."
152.Так кажуць тыя,хто да нас ідзе,
І шлях дакладны ведаюць да Бога.
Залішняга не возьмуць анічога,
І неабходнага не згубяць анідзе.
153.З прыкмет Алаха Ас-Сафа і Аль-Марва,
І хто паломніцтва да храмаў утварае,
Хто дабрыню свядома выбірае,
Таму Алах сусвет падараваў.
154.А хто хаваў знаменні ад другіх,
Каб атрымаць над імі кіраванне,
Такіх Алах заўсёды праклінае,
І праклінаюць людзі потым іх.
155.І не хавайце,атрымаўшы знак,
Бо ён для ўсіх,хто веру утварае.
156.А хто не веруе--няверным памірае.
Яго не любяць ні анёлы,ні Алах.
157.І ў пекле ён застанецца навек.
Адтэрміноўку ён не атрымае.
Такога пакаранне не мінае.
Хай помніць гэта кожны чалавек!
158.Ваш Бог--на ўсе часы адзіны Бог.
159.У тым,што дзень заўсёды ноч змяняе,
У тым ,што сонца над зямлёю ззяе,
І вецер дзьме штодня у розны бок,
У тым,што хвалі разбівае карабель
І перавозіць,што карысна людзям,
Ў дажджы,што мёртвую зямлю абудзіць--
Ва ўсім знаменні будуць для цябе.
160.Але ж знаходзяцца такія між людзей,
Хто веруе і ідалам ,і Богу.
А калі Бог у пакаранні строгі--
Тады запозна разумеюць,хто мацней.
161.І паству пакідае правадыр.
І у надзённым выгаду шукае,
І аб зямной уладзе дбае.
А як памрэ--дзе будзе ён тады?!
162.І кажуць тыя,хто ішоў за ім:
"Раней бы ведаць,што ідзем дарэмна!
Навошта Вера нам была патрэбна?"
Бог чуе гэта,і раздась усім.
163.О,людзі!Карыстайцеся зямлёй!
І не шукайце шляху да шайтана!
Бо ён заўжды ваш вораг апантаны,
164.І пэцкае брыдотаю сваёй.
165.І калі справы добрыя пайшлі,
То кажуць--"Ні пры чым Алаха сіла.
Мы проста робім,як бацькі рабілі."
Але ж бацькі праз Веру набылі.
166.Калі не веруеш,падобны на такіх,
Хто крыкам пераконвае глухога.
І ўрэшце,не сказаўшы анічога,
І сам становіцца глухім.
167.О,тыя,хто паверыў сапраўды,
Праз Бога карыстайцеся набытым,
І дзякуйце Алаху за прыбытак,
І аднаму схіляйцеся заўжды!
168.Алах забараніў вам есці кроў
І мяса ад свінні,і мерцвячыну.
І тое,што забіта без прычыны,
Хай будзе пахавана пад зямлёй!
Але ж калі ад голаду ўжывеш
Усё ,што забаронена Алахам,
То гэта не палічыцца за блага.
Ніяк таго грахом не назавеш.
169.Ваісціну,хто вырашыў схаваць
Пісанне,што павінна ўсім належыць--
Атруцяцца дарма набытай ежай,
І будуць толькі страты набываць.
170.Яны за шлях блуканне набылі.
Замест выратавання пакаранне.
Калі агонь яны трываць у стане,
Чаму трымаць пісанне не змаглі?
171.І што спяшацца выракаць цяпер,
Нібыта іншыя апроч яго у змане?
І хто спрачаецца аб літарах пісання,
Нікога не прымусіць да сябе.
172.Дабрасумленне не у тым ,каб твар схіляць
На захад ці усход зямной далоні,
А ў тым,каб верыць Богу і анёлам,
Прарокам і пісанню давяраць.
173.О,тыя,хто паверыў сапраўды!
Вы за забітых адплаціць павінны:
Раб за раба,жанчына за жанчыну,
І вольнага за вольнага заўжды.
А калі нехта выбачае ваша зло,
То вы павінны дараваць таксама!
174.У гэтым літасць Бога і пашана.
А хто парушыць--будзе ў пекле зноў.
175.Вы праз адплату маеце жыццё,
Бо продкі вашыя свайго не аддавалі.
У гэтым розум для народа і скрыжалі.
І вы павінны памятаць усё.
176.І калі смерць кагосьці пазаве,
То ўсё,што за жыццё прыдбаць ён здолеў,
Паваінен перадаць бацькам і родным--
Для верніка адзіны запавет.
177.Хто парушае звычай так дзяліць,
То цяжкім на яго грахом кладзецца,
І бачыць Бог,што потым адаб'ецца
На ім усё ,што прагнуў ён набыць.
178.Калі ж падзел несправядлівы для каго,
І спадкадаўца раздае бяздумна,
Парушыць волю гэткую разумна,
І гэта не палічыцца грахом.
179.Для тых,хто Бога вераю знайшоў,
У ежы мусіць быць абмежаванне.
Як продкі вашыя жылі у разважанні
Аб Веры ў Бога,покуль пост ішоў.
180.Як пост каго ў хваробе напаткаў,
Хто працай стомлены,ці доўгаю дарогай,
То хай трымае пост не вельмі доўга,
Ці проста хай накорміць жабрака!
181.У месяц,што назвалі "Рамадан",
Калі Каран дасланы быў на землю,
Як кіраўніцтвам для людзей усеаб'емным,
Пасціцца варта і чытаць Каран.
Бо хоча Бог палёгкі дзеля вас.
І пост заўжды карысны чалавеку.
182.І варта з Богам быць у тэрмін гэткі.
І Бог пачуе кожнага той час.
183.У ноч паста,як сонца промень знік,
Вам дазваляецца наблізіцца да жонак.
Яны для вас адзёжа і апора.
І вы таксама тое ж дзеля іх.
Любую ежу можна карыстаць
Пакуль адрознення у колерах не будзе.
Нікога Бог за гэта не асудзіць,
А ўдзень ізноў трымайцеся паста!
184.І не купляйце суддзяў для таго,
Каб вам яны чужое аддавалі,
Бо ўсё ,што вы падманам набывалі,
За вамі карай рушыць уздагон.
185.Пра месяц запытаюцца калі--
"Чаму змяняць свой выгляд мае звычай?"
Тады адказвай,што каб час адлічваць,
Бог над зямлёю месяц запаліў.
Дабрасумленне не у тым,каб мець абрад,
З якога боку увайсці ў будынак,
А ў тым ,каб верыць,што любы учынак
Алах заўважыць і дадась у склад.
186.Змагайся з тымі,хто змагаецца з табой!
І не змагайся з тымі,хто не супраць!
Таму што Бог ваісціну не любіць
Ператвараючых бяспеку у разбой.
187.І калі нехта з хаты вас прагнаў,
То вас да зброі гэтым ён прымусіў.
Бо горш за смерць чужой зямлі спакуса.
Змагацца з тымі Бог наканаваў.
І не змагайся з імі ў час паста,
Калі да перамір'я ёсць нагода.
Але ж ,калі ім пост не перашкода,
То насмерць з імі біся да канца!
188.Міралюбівых выбачае Бог,
189.І судзіць тых,хто сквапны да чужога.
Не май варожасці да тых,хто верыць Богу!
Няхай па іншаму,чым ты паверыць змог.
190.Абмежаванні і адплата--ваш закон.
Хто супраць вас--таксама будзьце супраць!
Пакуль улада Бога не наступіць.
І ведайце,што з вамі Бог спакон.
191.Праз Госпада здабытак свой
Расходуйце,але не раскідайце!
І дабрачыннасцю да Бога твар звяртайце,
Але не марнатраўнасцю адной!
192.Рабіце хадж,як сімвал да таго,
Што шляхям Бога па жыцці ідзеце!
Альбо жывёлу у ахвяру прынясіце,
І не галіце ў хадж сваіх галоў!
Калі на хадж магчымасці няма,
То дзесяць дзён пасту трымайся!
І дабрачыннасьцю у гэты час займайся!
І накармі таго,хто хадж трымаў!
193.Вядомы тэрмін,калі хадж ідзе.
І хто наважыўся прайсці яго да месца,
Не мае права на прылюбадзейства,
На спрэчкі і маёмасны падзел.
194.Няма граху,калі патрэбен Бог.
І вы шукаеце праз хадж да Арафата.
І да канца у пошуках зацяты,
Бо вы знайшлі найлепшую з дарог.
195.І разам з іншымі бярыце шлях такі!
І прабачэння за грахі прасіце Бога!
Ваісціну,Алах да тых нястрогі,
Хто прагне літасці з ягонае рукі.
196.Як справы добрыя вы скончыце свае,
То ,каб і далей мелі дапамогу,
Вы нібы бацьку ухваляйце Бога!
А можа і таго мацней.
Ёсць людзі,што хацелі б атрымаць
Усё адразу у бліжэйшы тэрмін.
І дзеля гэтага яны на словах вераць.
Навошта ім пра будучае дбаць!?
197.Сярод людзей сустрэнеш і такіх,
Хто хоча мець і зараз ,і заўсёды,
Каб не было да грошай перашкоды,
І каб Алах пазбавіў пекла іх.
198.З Алахам будзе хуткім іх разлік,
Бо кожны з іх па справах атрымае.
Алах на справу кожную зважае.
І без яго ніводзін з вас не знік.
199.Ёсць дні,што трэба Бога Ўспамінаць.
Няма граху на тым,хто паспяшае,
Альбо,спазніўшыся,не ў тэрмін памінае.
Богабаязных будзе Бог збіраць.
200.І знойдзецца такі сярод людзей,
Чые узнёслыя прамовы перамогуць.
І кажа,нібы мае ён ад Бога.
І ўсё для вас!Нічога для сябе!
201.Але на справах ходзіць па зямлі,
Каб распаўсюдзіць розную брыдоту,
Каб даць усім дарэмную работу,
І знішчыць,чым Алах вас надзяліў.
202.І калі скажаш--"Бойся Бога" ты яму,
То больш яшчэ узнёсла ён гаворыць,
І пекла будзе мець узнагародай.
А горш няма,чым покрыва з агню.
203.І знойдзецца заўсёды багацей,
Каб літасць Бога набываць за грошы.
Але прыдбаць нічога ён не зможа.
Алах уважлівы да скораных людей.
204.О,тыя,хто паверыў сапраўды,
Пакорліва пастаўцеся да Бога!
І сатана не зробіць вам нічога,
Якім бы ворагам ён вам не быў.
205.І спатыкнуўшыся,ступаючы на шлях--
Далей ідзіце--і Алах даруе.
206.Бо толькі час дарэмна той марнуе,
Чакаючы,каб сам прыйшоў Алах.
207.Спытайся у ізраільскіх сыноў--
Як шмат яны знаменняў атрымалі?!
Як ідаламі Бога замянялі,
І пакаранне як да іх прыйшло!?
208.І у няверных можа быць жыццё
Прыгожае у колерах і фарбах.
Іх будучая не спужае кара.
Дзень сённяшні для іх галоўны з дзён.
А калі прыйдзе васкрашэння дзень,
То больш не будуць з вернікаў смяяцца.
Бо дась Алах сапраўднае багацце
Таму,хто з верай да яго ідзе.
209.Каб вы жылі супольнасцю адной,
То дасылаў да вас Алах прарокаў.
Каб спрэчкі вырашыць адносна Бога,
Каб веру вашу аб'яднаць ізноў.
210.Ці можа думалі,што трапіце у рай,
Не зведаўшы таго ж ,што вашы продкі,
Якія ў землятрус і ў год галодны
Заўжды прасілі:"Бог дапамагай!"
211.Каб справу добрую для Бога утварыць,
Дапамагай сваім бацькам і родным,
Вандроўнікам знямоглым і сіротам!
За добрай справаю Алах заўжды глядзіць.
212.Калі змагацца трэба за сваё,
То помніце--як вам не да спадобы--
213.Прыемнае даводзіць да хваробы.
А горкі лек ратуе вам жыццё.
214.Спытаюцца--ці можна ваяваць,
Калі Алах забараніў на месяц спрэчкі?
Ці будзе лепш загінуць чалавеку,
Калі бездапаможна смерць чакаць?
Калі б ты ведаў,што і ворагі твае
З табой не будуць біцца ў гэты месяц--
Тады канешне біцца не належыць.
Але звычайна мір не настае.
215.І хто змагаецца да Бога на шляху,
Той спадзяецца на Алаха літасць.
Каб на сваёй зямлі не быць забітым,
І ведаюць,што Бог на іх баку.
216.Калі спытаюцца цябе пра сэнс віна;
Яно карысна,але горш за воду.
І грэх трымаць віно за асалоду,
І да пустога апусціцца дна.
Цябе спытаюць--што ахвяраваць?
217.Адказвай:"Лішак той,што застаецца.
218.І сіраце дапамажы ад сэрца!
І Бог табе памножыць і дадась.
219.Алах адрознівае добрых ад благіх.
Стамляе хутка дрэннай працай.
220.Вы з мнагабожнікамі шлюб не утварайце!
Іх розум у агонь заве усіх.
221.І толькі Бог да рая вас вядзе,
І выбачае тым,хто аступіўся.
Каб шлях дакладны аднавіць--маліся!
І Бог цябе не кіне у бядзе.
222.Жанчын не дамагайцеся сваіх
У тыя дні,калі пакуту маюць.
Калі ж яны ачышчанымі стануць--
Тады і набліжайцеся да іх!
223.Бо жонкі--гэта вашае жніво.
Над імі клопат і улада ваша.
Як выбіраць--Алах табе пакажа.
І бойся Бога і шануй яго!
224.Альбо клянешся Богам ты заўжды,
Нібыта ты на свеце лепшы вернік.
А так,ці не--адразу не праверыць.
І калі "не" --дзе будзеш ты тады?!
225.За пустаслоў'е не карае Бог.
І калі сэрца у хлусні патоне,
Алах,магчыма,выбачыць і тое.
І хто велікадушней за яго?
226.Як жонку вымушаеш на развод--
Чатыры месяцы затрымкі да рашэння!
Падумаць лепш,чым вырашыць імгненна.
227.І як упэўнішся--тады і справе ход!
228.Як жонка абцяжарана была,
То гэтага хаваць не мае права,
І адмяніць развод тады жадана.
І для абодвух гэта лепшы шлях.
229.Развод патрэбна двойчы правяраць,
І толькі потым жонку адпускайце.
І падарункі аддаваць не вымушайце!
За грошы ж волю можна набываць.
230.Былую жонку нельга карыстаць,
Пакуль яна за іншага не сходзіць.
І як ізноў апыніцца ў разводзе--
Тады ізноў тваёю можа стаць.
231.Наўмысна нельга жонку утрымаць,
І утвараць такіх грахоў не трэба.
Калі што-небудзь здолееш ты гэтым--
То сам сябе ,адное, пакараць.
232.Былая жонка хай выходзіць зноў!
Ёй нельга замінаць такое.
Ваісціну,Алах дае законы
Карысныя для ўсіх часоў.
233.Для мацеры з малым дзіцём
На два гады заўжды быць разам,
І даглядаць абодвух гэтым часам.
І не крыўдуйце праз дзяцей на іх бацькоў.
І могуць іншыя тваіх дзяцей карміць,
І можаш ты даваць за гэта плату.
І паміж роднымі магчымы быць разлады.
Але аб родных не павінен ты забыць!
234.Пасля разводу дзесяць месяцаў трывай!
І як дзяцей сваіх не пакідаеш,
То і граху ні перад кім не маеш.
І новы шлюб без страху утварай!
235.Няма граху,як перад шлюбам ты
Бацькам за жонку выкуп прапануеш.
Але не патаемна заплануеш,
Каб твой намер і ёй вядомы быў.
236.І ведайце,што не схаваць ані,
Памкненні вашы перад кожным шлюбам.
І сцеражыцеся,каб не дайсці да згубы!
Трымайце думкі вашы ў чысціні!
237.Няма граху,калі дасьце развод,
Пакуль не карысталіся жанчынай,
Як выканаць умовы немагчыма,
Ці не пераадолець перашкод.
238.Палову абяцанага дасі,
Як да разводу ты ініцыятар,
І злыя думкі не трымай зацята,
І аб мінулай жонке не хлусі!
Бо перад Богам будзеш мець адказ,
239.Калі змагаешся ты на кані ,ці пехам.
240.Маліся,калі побач небяспека!
Бо толькі Бог --бяспека дзеля вас!
241.Як не жывеш ты з жонкаю сваёй--
То ёй усё на год у карыстанне!
Сыходзячы,яна граху не мае,
І ты не вінны ў тым ,што будзе з ёй.
242.Разведзеным--па звычаю усё.
243.Шукай заўжды Алаха ў невядомым!
244.Ніхто з памерлых,калі выйшаў з дому,
Не хваляваўся за сваё жыццё.
І паміралі тысячы такіх.
І потым ад Алаха зноў прыдбалі,
І літасьцю Алаха ажывалі.
Але ж хіба удзячны хтосьці з іх?
245.Калі змагаешся да Бога на шляху,
246.Калі прыбытку ў гэтым не шукаеш--
Алах тваю маёмасць памнажае.
Бо не пазыкай ты служыў яму.
247.Хіба не бачыў ты ізраільскіх сыноў,
Якім патрэбен цар,каб верыць Богу.
І як яны наказвалі прароку,
Каб ён такога дзеля іх знайшоў.
І той пытаў:"А калі прыйдзе цар,
Ці не адмовіцеся вы ад вашых словаў?"
І кожны з іх прарока пераконваў,
Што ім "зямны" патрэбен уладар.
248.Калі ж Талута ім Алах даслаў,
Яны казалі:"Што за цар з Талута?!
Ён мае грошай меньш за большасьць люду.
Чаму ніводзін з нас царом не стаў?"
Прарок адказваў:"Бог абраў яго,
Бо бачыць шырыню ягоных ведаў.
Бог надае,каму жадае гэта.
І грошы для Алаха--не закон."
249.Казаў прарок:"Знаменне ўлады ў тым,
Каб атрымалі вы у пераемнасць
І аддалі сваім нашчадкам землю,
Што вам пакінуў род Харуна і Мусы."
250.І калі з войскам выступіў Талут,
Прарок сказаў:"Выпрабаваннем будзе,
Калі з ракі сухімі выйдуць людзі
І будуць верыць Богу аднаму.
Не шмат хто здолеў рэку перайсці.
І,хто не здолеў,той баяўся бойкі.
Маўляў--Джалут магутнейшы настолькі,
Што мы не здолеем яго перамагчы.
А той ,хто з верай па рацэ ішоў,
Казаў:"У свеце прыклады бывалі,
Што меньшыя магутных разбівалі
З дазволу Бога,пад яго сцягом.
251.І калі выйшаў супраць іх Джалут,
Яны казалі:"О,Алах вялікі!
Дай моцу нам перад няверных лікам!"
І сам на сам ад іх паўстаў Дауд.
252.Дауд Джалута камянём забіў.
І над нявернымі настала перамога.
І мудрасць і улада--ўсё ад Бога.
І Бог Дауда гэтым надзяліў.
Калі б Алах не стрымліваў людзей,
То ўся Зямля была б тады ў разладзе.
253.Дасланнікі не мараць аб пасадзе.
Яны ідуць,куды Алах вядзе.
254.І між дасланнікаў нераўнавага ёсць.
Адныя перавагу атрымалі,
Бо асабіста з Богам размаўлялі.
Іх Бог прыступкамі над іншымі узнёс.
Як атрымаў Іса--Марыі сын
Знаменні ясныя і дух святы у сэрца.
Адныя веруюць.Але не ўсім даецца.
І,што жадае,Бог даруе ім.
255.О,тыя,хто паверыў сапраўды,
Расходуйце,чым Бог вас надзяляе!
Бо прыйдзе дзень,калі усё знікае.
І як адрозніш вернікаў тады?!
256.Апроч Алаха,хто у бальшыні?
Алах не спіць.Яму належаць веды.
Яму нецяжка уладарыць Светам,
І быць ахоўнікам і неба,і зямлі.
257.Рэлігія прымусіць не магла б.
Хто ідалам не веруе ніколі,
То Вера ім надзейная апора.
І кожны можа выбраць ясны шлях.
258.Бог сябра тым,хто веруе яму.
Ён з цемры да святла заўжды выводзіць.
259.А ідалы назад у цемру зводзяць
Падманам да пякельнага агню.
260.Хіба не памятаеш тых,хто спрэчкі вёў?
Ад Ібрагіма доказаў чакалі.
"Калі Алах змярцвелых ажыўляе...
Але ж мы думаем,што без яго жывем."
І Ібрагім казаў:"Каб вам Багамі стаць,
То сонца з захаду на ўсход перавядзіце!"
І хто раней не верыў--засмуціўся.
Алах неправедным не можа шлях спрастаць.
261.Альбо як той,хто праз руіны йшоў
І так казаў:"Калі усё памерла,
І горад гэты апантала цемра.
Як можа тут ажыць усё наноў?"
І раптам сам памёр на сто гадоў.
І уваскрэс ізноў з дазволу Бога.
І Бог спытаў:"Ці ты памёр надоўга?"
І той адказваў:"На паўдня ўсяго."
"А ў свеце не было сто год цябе.
І не заўважыў свет тваю адсутнасць"
І той казаў:"Цяпер я бачу сутнасць.
І у Алаха верую цяпер."
262.Да Госпада звярнуўся Ібрагім:
"Дазволь пабачыць,як ты васкрашаеш!
Я верую,што ты людзей вяртаеш.
Ды каб спакой у сэрцы мець сваім.."
Алах сказаў:"Прывучаных к табе
Змясці чатыры птушкі на вяршыні.
А пазаві--і прыляцяць імкліва.
У гэтым мудрасць і памерлых запавет."
263.Хто на шляху да Бога раздае,
Як зерне,што расце да ураджаю--
У кожным коласе сто новых вырастае.
Так памнажае Бог і дадае.
264.Хто не шкадуе траціць на шляху,
І не крыўдуе ,пацярпеўшы страту,
Таго пазбавіць Бог любога страху,
І ў справах будзе на яго баку.
265.Прыемнасць словаў,выбачэнне крыўд
Важней за міласціну ,што ідзе не з сэрца.
266.О,тыя,хто у веры застаецца,
Каб з вас ніхто праз крыўду не тварыў!
Хто крывадушна робіць напаказ
І насамрэч не веруе у Бога,
Падобны на скалу,што стала голай.
І ад дажджоў пакутуе весь час.
267.А тыя,хто маёмасць раздае,
Разумна трацячы,не губячы наўмысна,
Яны ,што сад,якому дождж карысны,
А засуха ніколі не кране.
268.Хіба захочацца камусьці з вас губляць?
Мець сад,што корміць рознымі пладамі.
А потым ,каб засох,каб састарэлі самі,
І не было нашчадкаў гадаваць?
269.О,тыя,хто паверыў сапраўды,
Усім карыснае праз грошы утварыўшы,
Не думайце,што робіце на іншых!
Бо робіце для Госпада заўжды.
270.Як брыдка зроблена,і відавочна вам...
Вы бачылі,але хавалі вочы,
Не ведаўшы,што сатана так хоча.
Няўжо б Алах вам лепшага не даў?!
271.Шайтан бядоту можа толькі даць,
І кепства рознага ад вас,адно,чакае.
Алах жа літасць людзям абяцае,
І зробленае здольны выбачаць.
272.Каму жадае,мудрасць надае.
А той,хто мудры--той багацце мае.
І розум дадзены у справе скарыстае,
І памятае дзеянні свае.
273.Якую б страту вы не паняслі,
Якое б абяцанне не стрымалі--
Алах заўжды на кожнага зважае.
І як неправедны--то рады не дасі.
Як міласціну робіш для другіх,
То гэта добра,але лепей значна
Стварыць дабро нягучна і небачна.
І гэта перакрые ўсе грахі.
274.Што б не патраціў--вернецца к табе.
Алаху бачна ваша дабрачыннасць.
Ён верніка ніколі не пакрыўдзіць,
Бо ўсё ,што робіш--робіш для сябе.
Дапамажы таму,хто пацярпеў,
І хто з-за сціпласці сваёй не дакучае.
Уласнаю нястачай не ўшчувае.
Яму што зробіш--будзе для цябе.
275.Хто дзеліцца маёмасцю сваёй
Прылюдна альбо патаемна--
Таму узнагарода не патрэбна,
Бо ад Алаха атрымае ён.
276.Хто ад пазыкі толькі і жыве,
І кажа,каб прыбытак мець паболей--
"Мы гандляры.А гандль Бог дазволіў."
Ды ў гандлі выгада не толькі ж для цябе!
І хто зважае Бога напамін--
Таму даруюцца ягоныя учынкі.
А той,каму спыніцца немагчыма,
Згарае ў пекле і заўжды у ім.
277.Працэнт знікае.Міласціна--не.
Алах не любіць грэшнікаў зацятых,
А любіць вернікаў,і тым не будзе страты.
278.І вернік ад прыбытку раздае.
279.Калі не будзеш гэтага рабіць--
То праз вайну увесь здабытак сыйдзе.
Не будзь крыўдзіцелем--не будзеш сам у крыўдзе!
Бо капітал без Веры не набыць.
280.Як цяжка некаму,хоць тэрмін надышоў,
То варта пачакаць сваёй пазыкі,
281.Бо літасць--гэта капітал вялікі,
Калі расплочвацца спатрэбіцца душой.
282.Калі ж ты сам пазыку хочаш браць,
То тэрмін трэба афармляць пісьмова.
І ,як належна,пазначаць умовы,
І пісар вам не мусіць адмаўляць.
Дваіх мужчын у сведкі трэба ўзяць,
Альбо замест мужчыны--дзве жанчыны.
Калі адна забудзецца,магчыма--
Другая дапаможа узгадаць.
Калі гандлюеш,ці абменьваешся чым,
Пры тым не пазычаеш анічога,
Тады запісваць неабавязкова.
І гэтым ты ніяк не паграшыш.
Ніякай шкоды нельга утвараць
Ні пісару,ні сведкам для падману!
Магчыма здолееш жыццё пражыць заганна.
Але ад Бога гэта не схаваць!
283.Калі не знойдзеш чалавека напісаць,
Тады за грошы трэба браць заклады!
Калі ж давер між вамі без разладаў--
Тады пад слова можна пазычаць.
284.Алах спадар над небам і зямлёй.
Калі схаваеш ад людзей свае намеры--
Алах заўважыць гэта без сумневу.
І ці даруе,ці карае ён.
285.Дасланнік веруе і просты вернік з ім.
І між дасланнікаў адрознення не будзе.
Праз кожнага набудуць веру людзі--
"Даруй нам,Госпадзі!І дай вяртання ўсім!"
286.Ваісціну,Алах не ускладаў
На душу немагчымага нічога.
Ёй-- тое,што набыта цераз Бога.
І супраць--тое,што на зло прыдбаў.
"Алах ,наш Бог,ад нас не запытай
За нашыя грахі двайную плату!
Пазбаві нас і літасцю узрадуй!
І супраць ворагаў няверных моцу дай!"


 скончана у 2005 годзе.