каран. сура 3. Сямья Имрана

Александр Метелица
1.Аліф лаам мім сад.
Апроч Алаха Бога не знайшлі,
2.І ён пісанне дасылае у сцвярджэнне,
Што спаўджаны ранейшыя знаменні,
І Тора ,і Евагеле былі.
3.Ваісціну,ў кім веры не стае,
Той пакаранне хутка набывае.
4.Алах людзей па розуму стварае
І форму ва утробе надае.
5.Пісанне дасылае ён табе.
Там вершы ўсе свае знаходзяць месцы:
Галоўныя і сходныя па сэнсу
У кнізе складзены у правільнай чарзе.
Няверны ухіляецца у зман,
Засмучаны,і тлумачэння прагне.
Алах адзіны,хто тлумачыць стане.
А вернік разумее вершы сам.
6.Гасподзь!Не адхіляй жа сэрцы тых,
Пасля таго,як просты шлях наданы!
Не так і шмат патрэбна для пашаны,
І просьбаў не спатрэбіцца пустых.
7.Гасподзь наш!Ты збярэш усіх людзей,
Ваісціну,у тым няма сумнёву,
Да дня,калі абет і слова
Спаўняюцца у непазбежны дзень.
8.Тады не уратуюцца ,ані,
Хто не увераваў і не зважаў на словы.
Не уратуюць іх ні дзеці,ні маёмасць.
І першымі гарэць ім у агні.
9.Успомні Фіруана час,
І тых,хто да яго тут існавалі!
Яны усе знаменні адракалі,
І пакаранні напаткалі кожны раз.
10.Скажы тым,хто не веруе зусим:
"Усё адно набудзеце паразу.
Геена вогненная ахіне вас разам.
І лепшага у Бога не прасі!"
11.Да вас нясуць знаменні з двух бакоў.
Вы--месца,дзе яны сустрэцца мусяць.
Адныя з Богам,і яны не хлусяць.
Другіх жа сатана да вас прывёў.
І толькі позірк на знаменні кінь--
І відавочна,тых,хто з Богам болей.
Алах падвоіць моц сваёю волей.
Перакананнем будзе хай тваім!
12.Усё для чалавека на зямлі.
І асалоду кожны адчувае.
Дзень сённяшні прываблівым бывае
Праз грошы,праз маёмасць,праз сям'ю.
13.Але скажы,калі сустрэў такіх--
"Ёсць лепшая за гэту асалода.
Сады і рэкі вечныя у Бога.
І жонка з мужам там у чысціні."
14.Ваісціну,пачуе Бог усіх,
Хто кажа--"Госпадзі,мы верым.
Прабач жа за грахі ад шчодрай меры!
І ад агню свайго нас захіні!
15.Ваісціну,заўважыць вас Гасподзь,
Цярплівых,шчырых і несквапных.
Хто просіць прабачэння неадкладна,
І на каленях зранку увесь год.
16.Алах згадае,што няма багоў
Апроч яго ніякіх у сусвеце.
І праз анёлаў веды мець пачнеце,
І справядлівасць,мудрасць праз яго.
17.Перад Алахам ёсць адзінае--Іслам.
Ды людзі,што пісанне атрымалі,
Перасварыліся па злосці і сканалі,
Бо хто не веруе--сябе марнуе сам.
18.Калі ж такі спрачаецца з табой,
То адкажы--"Усё праз Бога маю.
І хто са мной--ніколі не блукае.
19.А вы ці здольны шлях адолець мой?"
Калі табе даверацца спаўна,--
Ім просты шлях.І хутка будзе мэта.
А як яны не здольныя на гэта,
То не твая у тым ужо віна.
20.Калі няверныя прарокаў б'юць,
Ці тых,хто справядлівасць вызначае,
Змагайся з імі,покуль сіл хапае!
21.І хай няверныя пакутліва памруць!
22.Хіба не бачыў ты ніколі тых,
Хто часткаю пісання авалодаў,
І спрэчкі вёў перад усім народам?
Алах рассудзіць правільна такіх.
23.Яны лічылі--"не кране агонь.
Хіба крыху,і горача не будзе."
І мерылі рэлігію,як суддзі,
Шукаючы выгоду і спакой.
24.І хіба ёсць сумнеў,што мы збярэм
Такіх людзей у дзень ,што непазбежны?
І раздадзім іх душам.як належна.
Бо толькі па заслугах раздаем.
25.Скажы--"О,Госпадзі,сусвету цар.
Даеш уладу тым,каму жадаеш.
І у каго захочаш,забіраеш.
І ты над кожнай рэччу уладар.
26.Бог той,хто ноч змяняе днём,
І потым дзень ізноў змяняе ноччу.
І надае усё,каму захоча,
І мёртвага адорвае жыццём.
27.Няверны з вернікам не можа мець сям'і.
У гэтым вернік хай баіцца Бога!
Бо да яго заўжды вядзе дарога,
Якія б думкі не схаваў ў сабе.
28.І калі прыйдзе непазбежны дзень,
То кожны знойдзе поўныя падлікі--
Што добрага,што злога утварылі.
Тады захочацца ад злога быць далЕй.
29.Скажы--"Калі Алах--ваш Бог,
То ён даруе вашыя агіды,
Бо літасцівы ён і ўсім адкрыты."
Але няверных ён не засцярог.
30.Ваісціну Алах сабе абраў
Перад усімі Нуха і Адама,
І Ібрагіма род,і род Імрана.
І быць нашчадкамі ён ім наканаваў.
31.Імрана жонка мовіла тады:
"О,Госпадзі,табе я абяцаю
Кім ацяжарана,каго пад сэрцам маю.
Прымі ж дзіця,як чуеш,назаўжды!"
Калі ж было народжана яно,
Алах адразу ведаў,што дзяўчынка.
Бо пол жаночы--гэта не мужчынскі.
І каб схаваць яе ад сатаны.
32.Прыёмам добрым Бог яе прыняў,
Надаўшы росту добрага Марыі.
І даручыў выхоўваць ЗакарЫі,
І ежу ёй заўсёды дасылаў.
Калі ж пыталіся пра ежу у яе--
Яна казала:"Гэта ад Алаха."
Ваісціну,такому перавага--
Каму жадае Бог і надаЕ.
33.І ЗакарЫя Бога папрасіў:
"Нашчадкаў добрых дай праз сваю літасць!"
І вось ,калі ў міхрабе ён маліўся,
Яму анёлы вестку прыняслі--
34."Алах табе нашчадка надаЕ.
Імём ягоным будзе ІяхІя.
І ты паверыш--цуды ёсць такія,
Што Бог адзіны здольны даць табе."
35.І ён спытаў:"О,Божа!Як бы мог
З'явІцца хлопчык,калі тэрмін выйшаў?
Мы састарэлі з жонкай,не радзіўшы..."
І чуў адказ--"Што хоча робіць Бог".
36."Зрабі знаменне,калі ты Алах!"
І чуў адказ:"У тым тваё знаменне:
Маўчаць тры дні.Праз знакі разуменне.
Маліцца зранку і па вечарах."
37.І вось анёлы мовілі тады:
"Мір'ям!Цябе Алах ачысціў,
І выбраў перад іншымі жанчынай.
38.Будзь у малітве схілена заўжды!"
39.Хай тайна гэтая нікога не кране!
Бо ты не быў,калі анёлы гаманілі,
хто клапаціцца будзе аб Марыі.
І кожны гэткае жаданне меў.
40.І прыняслі аб сыне вестку ёй.
"Імя яму дасі Іса-мессія.
41.Ён будзе размаўляць з людзьмі усімі
Ад нараджэння самага свайго.
42.Яна спыталася:"Адкуль жа у мяне
дзіця магчыма ў некранутым целе?"
Але ж Алах кім хоча--тым надзеліць.
Ён кажа "Будзь!"--І робіцца усе.
43.І потым будзе сына навучаць
ПісАнню ,мудрасці,Евангеллю і Торы.
І ведаў дась у цудах некаторых,
Каб да сыноў Ізраіля даслаць.
І скажа сын:"Я да людзей прыйшоў,
Знаменні маючы аб Госпадзе адзіным.
Зрабіць я здольны птушку з гліны.
І потым станецца яна жывой.
Сляпым вяртаць я здольны зрок,
І да здароў'я хвораму дарогу,
І мёртвых ажывіць з дазволу Бога,
І ведаць чалавека кожны крок.
44.І вам таксама я дазволю мець
Часткова,што самому мне надАна,
Бо я да вас ад Бога скіраваны.
І вам схіліцца трэба ўсім паспець".
45.Калі ж Іса адчуў нявер'е ў іх,
Тады заклІкаў--"Хто са мной застаўся!"
І побач з ім апосталы паўсталі--
"Засведчы перад Богам нас усіх!"
46.Гасподзь наш!Мы адолеем твой шлях,
І за дасланнікам тваім ідзем няспынна.
47.Хай незаўсёды мы гаворым шчыра,
Але ж і ты на хітрыкі мастак."
48.Алах тады дамовіўся з Ісой:
"Калі памрэш--то да сябе адкрыю дзверы
І так зраблю,каб тыя,хто паверыў
Вышэй былі за тых,хто не са мной.
49.І пакараю грэшнікаў усіх
ў жыцці бліжэйшым і жыцці апошнім.
50.А вернік дапамогу мецьме кожны.
Ды не крыўдзіцелям--нікому з іх."
51.Знаменні гэткія чытаем мы табе.
52.Іса--што і Адам калісьці быў для Бога.
Ён створаны быў з попелу аднога.
Бог кажа--"Будзь!"--І вось ён паўстае.
53.Не май сумневу--праўда ёсць спакон.
54.Як маеш веды,што былі спрадвечна.
Хто мае супраць--хай вядзе да спрэчкі.
І ад Алаха для ілжывага праклён.
55.Усё.што ведаеш,праз Бога існуе.
Алах адзіны,хто да ісціны прыводзіць.
Праз Бога толькі мудрасць у народзе.
56.Ён бачыць тых,хто ісціну псуе.
57.Скажы--"О,тыя,хто пісанне атрымаў!
Для вас і нас аднолькавае слова.
І каб нікому не схіляцца болей,
І каб гаспод ніхто не утвараў!
Калі ж не далічыліся каго--
то значыць,што не варта болей з тымі,
58.Калі спрачаюцца яны пра Ібрагіма,
хоць разыходжанні усе пасля яго.
59.Як спрэчкі пра вядомае вядзеш
То маеш права.Але хіба варта
Аб невядомым лаяцца з пагардай?
Ваісціну праз Бога ўсё ідзе.
60.Бо Ібрагім ніколі не бываў
Ні хрысціянінам ані ,не іудзеям
Супроць шматбожжа быў у кожнай дзеі
І сам сябе ханіфам называў.
61.Да Ібрагіма блізкі крочыць з ім:
Прарок і вернікі--ім Бог найлепшы сябра.
62.Хай іншыя спрабуюць збіць зацята!
Але ж одно--збівацца ім самім.
63.О тыя,хто пісанне атрымаў,
Калі вы бачылі--чаму вачам нявер'е?
64.Хаваеце атрыманыя веды,
хто свой сумнеў за ісціну падаў.
65.І вось тады адныя кажуць з вас--
"Давайце зранку будам верыць Богу,
А ўвечары адмовімся патроху".
І як вярнуць да праўды гэткі клас?!
66.І скажуць вам--"Не веруйце другім!
Бо толькі нашая царква вядзе дакладна".
Скажы--што на знаменні Бог не сквапны,
І можа даць свае пісанне ўсім.
І калі спрэчка л'ецца ,як вада,
Скажы--2Ваісціну,усё праз Бога маем.
І літасць,і астатняе бывае.
І толькі Бог над намі гаспадар.
67.Ніхто не мае літасці такой.
Алах адорвае каго захоча ёю,
68.І людзі розныя стасуюцца з табою,
І як пазнаць,хто з думкаю благой?
Бывае,хтось пазычыць грошаў шмат
І верне ўсё,як і было ў дамове.
А іншы запазычыць штось малое
І ўсё адно спрабуе не аддаць.
69.І кажа--"Я хітрэйшы за другіх".
І лаецца на Бога неўтаемна.
70.Але спрабуе у падмане жыць дарэмна,
Бо толькі шчырасць любіць Бог ва ўсіх.
71.У кім дамовы з Богам не стае,
Дарэмны потым да жыцця усе памкненні.
Не ачышчае іх Алах да васкрашэння,
І пакаранне невыцерпнае дае.
72.І ёсць заўжды такія між людзей,
І здольны так пісанне растлумачыць,
Што выгаду сабе заўсёды маюць,
І на Алаха спасылаюцца усе.
73.Нягодна,калі мусіў Бог надаць
Адному з вас пісанне,мудрасць,веру,
А той бы скарыстаў свае намеры,
Каб рабства на зямлі усталяваць.
74.І не прымусіць анікога Бог,
Каб мелі над сабой уладарамі,
Бо не анёл,і не прарок над вамі,
А Бог адзіны,і нікога больш.
75.Тады з прарокаў Бог дамову заручыў--
"Вам тое,што нададзена з пісання.
І потым будзе ад мяне дасланнік,
І мусіце яму дапамагчы.
Ці абяцаеце,што зробіце ўсё так?"
Яны казалі--"Пэўна.Абяцаем."
І Бог сказаў--"Тады і я сцвярджаю,
Што свдкай справядлівым буду сам."
76.І калі потым нехта адышоў,
Тады распуства існасьцю ягонай.
77.Як можна верыць ў нейкае другое,
Замест Алаха,што над небам і зямлёй?!
78.Скажы--"Мы верым Богу і таму,
Што ён даслаў Якубу ды Ісхаку,
Ды Ісмаілу з Ібрагімам ,і нашчадкам,
Мусе з Ісой,а не камусьці аднаму.
Усе прарокі роўныя для нас
79.І Бог адзіны над усімі і над намі,
І хто ў Ісламе Бога не шукае
У рэшце будзе ў страце кожны раз.
80.І як жа Богу весці ўсіх людзей,
Калі яны адмовіліся верыць
Пасля таго,як бачылі знаменні?
Няверных Бог нікуды не вядзе.
81.Ім тое--што праклёны ад усіх.
82.І вечна у праклёнах яны будуць.
Ім пакаранне толькі зычаць людзі,
І шкадаваць ніхто не будзе іх.
83.І толькі калі добрае зрабіць,
Тады Алах праз літасць выбачае,
84.І калі хто ад веры адступае,
Такім ніколі шляху не набыць.
85.І хто памёр бяз веры ,як і жыў,
Ніякіх грошай потым не хапае,
Каб для сябе купіць шляхі да раю.
Адное муку гэтым заслужыў.
86.І нельга гонару ніколі дасягнуць,
Пакуль не падзяліўся тым,што любіш.
Што раздасі--то не лічы,што згубіш.
Адзіны Бог ахоўнік усяму.
87.Сынам Ізраіля дазволена ўжываць
Любую ежу,акрамя такое,
што Ізраіл адмовіў сам да Торы,
І ў ёй усё напісана для вас.
88.І хто супроць Алаха у хлусні,
То ён няверны.Да яго пагарда.
89.Скажы--"Алах заўжды гаворыць праўду"
І Ібрагім шматбожнікам не быў.
90.І першы дом,што збудаваны вам ,
Стаіць у Мекке кіраўніцтвам людзям,
91.І там знаменні кожны з вас набудзе,
І трэба ,ка б там кожны пабываў.
92.Ніхто за Бога з вас не багацей.
Скажы--"О,атрымаўшыя пісанне!
Чаму не верыце у Богава пісанне.
Алах за сведку ў кожнае з падзей.
94.О,тыя,хто пісанне атрымаў,
Чаму вы вернікаў збіваеце са шляху?
Скрыўляеце у іх да веры прагу,
Алах усё што зроблена зважаў.
95.О,вы,што веру у Бога набылі,
У свеце шмат хто да пісання хваткі,
І як прымкнеце да адной іх часткі,
То станяце нявернымі і вы.
96.І як не верыць,калі ўсё між вас:
Дасланнікі,знаменні і пісанне.
Трымайцеся за Бога ў кожнай справе,
І просты шлях вы мецьмеце весь час.
97.О вы,што веру ў Бога набылі,
Адзіны Бог,каго баяцца трэба.
І калі смерць да вас сыходзіць з неба,
То мусульманамі найлепей,каб былі.
98.Трымайцеся за Бога ва усім,
Не падзяляйцеся,і помніце пра літасць,
Калі усіх людзей Алах наблізіў.
І будзьма ўсе братамі на зямлі.
99.Ля краю бездані агню
Вы ўсе былі.І Бог уратаваў вас.
Так Бог знаменні надае на справе,
І просты шлях,належачы яму.
100.І хай супольнасць будзе паміж вас,
Хто да дабра схіляе чалавецтва,
І іншых утрымоўвае ад кепства,
І тыя будуць шчасце набываць.
101.Не будзьце тымі,хто знаменні падзяліў,
Разнагалоссем ісціну сказіўшы,
І пакаранне моцнае набыўшы
102.У дзень,як чорна-белым свет паўстаў.
І сталі твары светлымі тады,
А іншыя счарнелі безнадзейна.
Счарнелі тыя,хто зашмат хацелі,
103.А светлым--літасць Бога назаўжды.
104.Знаменні выгляд маюць вось такі.
Мы для цябе заўсёды іх чытаем.
Ваісціну,Алах не пажадае
Сусвет пакрыўдзіць са сваёй рукі.
105.Належаць Богу і нябёсы,і зямля,
І справа кожная вяртаецца да Бога,
106.І ў свеце лепш за вас няма нікога,
Бо вернікі--адзіная сям'я.
Хоць большасцю за Богам не ідуць,
І вернікаў распуствам непакояць,
107.Але ніякай шкоды не наробяць,
Бо у адкрытай бойцы прайграюць.
108.Яны зняважаны і страту набылі.
Пад гневам Божым грэшнік жыць павінен.
Для іх заўжды бядотай будзе вынік
За тое,што праз веру не ішлі.
 109.Ўсе людзі розныя.Між вернікаў заўжды
Ёсць еднасць,і ні ў чым не саступаюць.
І ў час любы знаменні скарыстаюць,
І Богу будуць схілены яны..
110.Вядома ім,што будзе судны дзень,
І добрае ад кепскага адрозняць,
Спяшаюць дабрынёю свет напоўніць.
Яны праўдзівыя усе.
111.І калі нешта добрае зрабіў,
То за табой заўсёды застанецца.
Ваісціну праз Бога надаецца
Ўсім вернікам,хто Бога не забыў.
112.Няверныя да раю не дайдуць
Ні колькасцю дзяцей,ні грошамі сваімі.
Іх полымя пякельнае абдыме,
І ў ім яны навекі прападуць.
113.Што трацяць у цяперашнім жыцці
Падобна ледзяному ветру,
Што вынішчае і палі ,і нетры.
І вось таму яны у небыцці.
Не Бог прыдумаў гэты шлях для іх.
Яны уласна крыўджаны сабою.
114.О тыя,хто схіліўся перад Богам,
Не давярайце іншым дзён сваіх.
Сябры на словах,будуць шкодзіць вам,
Зларадна усміхацца вашым бедам.
Зло распазнаць сваечасова трэба.
Вось для чаго знаменні Бог даслаў.
115.І нават,калі любіце вы іх,
Яны таксама ж вас любіць не могуць.
Хоць кажуць--"Мы таксама верым Богу".
За вочы ж ненавідзяць вас услых.
Скажы --"Сканайце ў гневе вы сваім!"
Ваісціну,Алаха суд імклівы.
116.Як будзеш богабоязным,цярплівым,
То не пашкодзяць грэшнікі нічым.
І хоць зларадныя яны заўжды,
І вельмі сумна ім,калі астатнім добра.
Алах заўсёды дась табе апору,
117.І дась табе настрой да барацьбы.
118.Як раптам два атрады сярод вас
Спалоханы--тады Алах прыходзіць,
І дапамогу вернікі знаходзяць,
І зноў удзячны Богу кожны раз.
119.Успомніце пра Бадру і яшчэ,
Як вы прыніжана звярталіся да Бога.
120.І хіба не прыходзіць дапамога,
Калі тры тысячы анёлаў Бог дашле?
121.Калі вы будзеце цярплівымі заўжды--
Яны да вас імкліва прыйдуць з высі.
І Бог тады дашле яшчэ пяць тысяч
Анёлаў лепшых вам дапамагчы.
122.Алаха весткі ўсе на радасць тых,
Каму Алах дапамагчы намерыў,
І знішчыць нешта з тых,хто у нявер'і,
І незваротна іх адрыне ўсіх.
123.У тым ,што здарыцца,няма віны твае,
Якое пакаранне Бог абрыне
На тых,хто у жыцці несправядлівы.
124.Алах каму захоча--надае.
125.О тыя,хто паверыў сапраўды,
Не карыстайце лішняга нічога!
126.І павінуйцеся,трымайцеся за Бога.
І літасьцю адорыць ён тады.
127.Імкніцеся да выбачэння ўсім грахам,
І Бог тады вас вывядзе да раю--
Дзе і нябёсы,і зямля--не бачна краю
Для богабоязных прыгатаваны там.
128.ДЛя тых,хто ў гора,ў радасць раздаюць,
Хто іншым выбачыць,уласны гнеў стрымае.
129.А тыя,хто мярзоту утварае--
Усё адно Алаха памянуць.
Каб выбачэнне Бога атрымаць.
Бо ён адзіны,хто за ўсё даруе.
Праз Бога адракаюцца ў мінулым,
Бо разумеюць--іншага няма.
130.Для іх узнагародаю заўжды
Праз літасць атрымаць у карыстанне
Ад Бога сваё вечнае прыстанне,
Дзе рэкі л'юцца і цвітуць сады.
131.І калі хочаш--паглядзі на свет!
І шмат убачыш прыкладаў падобных.
Чым скончыцца,калі не да спадобы,
І лічаць за няпраўду запавет.
(працяг будзе).