Благаславенна будзь, жанчына-мацi. Конкурс

Дарья Ходаковская
«Благаславенна будзь, жанчына-мацi» - ,
Я словы, як малiтву гавару.
Пяшчотных слёз мне больш не утрымцi,
Калi руку святую я крану.

Ты для мяне узор душы жаночай.
Ты промень сонейка, што свецiць мне вясной.
I погляд родны твой, i твае вочы,
Як талiсман – заужды яны са мной.

I боль чужы ты возьмеш, калi дрэнна.
Параду лепшую у патрэбны час дасi.
Празрыстая, ты узляцiш у неба,
Даруючы ратунак на зямлi.

«Благаславенна ж будзь, жанчына-мацi!» - ,
Я словы, як малiтву гавару.
Табе усе словы добрыя хачу аддацi.
К нагам тваiм зямлi усе кветкi пакладу.