Каля Чырвонага касцёла

Леонид Пранчак
КАЛЯ ЧЫРВОНАГА КАСЦЁЛА

Згараў цудоўны дзень асеннi,
Лiсты кружылiся наўкола,
А я стаяў у задуменнi
Каля Чырвонага касцёла...

Шумела плошча неўгамонна,
Нiбы не ведала, не знала,
Што дабрадзейная Алёна
Мяне з табой благаслаўляла...

Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты iграла сола.
I покуль музыка гучала, —
Яна мяне з табой вянчала...

I грукацела сэрца звонам,
I ад пяшчоты замiрала,
I вочы боскага Сымона
Усмешка радасцi кранала.

Плылi аблокi нiзка-нiзка,
Нiбы самотныя анёлы.
Было да Бога блiзка-блiзка,
Як да Чырвонага касцёла!

Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты iграла сола.
I покуль музыка гучала, —
Яна мяне з табой вянчала...