Сумны саксафон

Леонид Пранчак
СУМНЫ САКСАФОН

Кожны дзень у пераходзе
Музыка твая...
I таму сюды прыходжу
Кожны вечар я.

Я люблю твой хрыплаваты
Сумны саксафон.
Ты iграеш для прахожых
Песнi даўнiх дзён.

Сэрца музыка мне ранiць
Горкаю тугой.
Зберагу я тую горыч —
Толькi не з табой.

I чаму так несуцешна
Плача саксафон?
I чаму над нашым лёсам
Смутак як праклён?

Не вярнуць былое шчасце.
Што там шкадаваць!
Мабыць, нам наканавана
Вечна сумаваць...

Ты iграеш для прахожых
Песнi даўнiх дзён.
Я люблю твой хрыплаваты
Сумны саксафон...