Талака

Станислав Володько
За жыццё б нямала зведаў
Адзiнокасцi пакут,
Каб не зваў сусед суседа
Да сябе на талаку.

Павукi адны такiя –
Ў адзiноце сеткi ткуць.
Камары ж здаўна i тыя
Талакою мак таўкуць.

Крыць страху, прывесцi дровы
I дзялянку пакасiць –
Памагчы ты сам гатовы,-
Самаму смялей прасiць...

Часам лiха ў страшным гудзе
Разлiвалася ракой.
I вайну змагалi людзi,
Стаўшы дружнай талакой!

А зрабiўшы спраўна справу,
То не грэх i замачыць,
Разам з песняю на славу
За сталом паталачыць...