Маленькi лясок

Станислав Володько
Зялёны
Маленства майго
Паясок, -
За вёскаю ў полi
Маленькi лясок.

Ён больш, чым вялiкi,
Нас вабiў малых,
Чароўным музыкам
Лагодзiў нам слых.

Дарамi сваiмi
Быў рад дагадзiць.
Галоўнае ж – нельга
У iм заблудзiць.

Тут мак камарамi
Нам добра таўчы,
У Зялёныя святкi
Яечню пячы...

Угору падняўся
I ён праз гады,
А ўсё-ткi застаўся
Малым, як тады...

За роднаю вёскай
Маленькi лясок
Праз зiмы i вёсны
Падаў галасок...