На гэтай зямлi

Станислав Володько
На гэтай зямлi
Нашы продкi жылi,
Па-людску жылi, -
Свае гнёзды вiлi.
Iм птушкi спявалi
I кветкi цвiлi
На гэтай
Нам дадзенай Богам
Зямлi.

На гэтай зямлi
Мы аднойчы ўзышлi
I ў гэтай зямлi
Сiлу-моц узялi,
I крылы сцягамi
Высока ўзнялi
На гэтай
Нам дадзенай Богам
Зямлi.

На гэтай зямлi
Нашы дзецi ўзраслi, -
Ў купальскую ноч
Зорку шчасця знайшлi,
I здзейснiць вялiкiя мары змаглi
На гэтай
Нам дадзенай Богам
Зямлi.

На гэтай зямлi
Нашым праўнукам жыць
I кожнаю пяддзю яе
Даражыць,
Каб птушкi спявалi
I кветкi цвiлi
На гэтай
Нам дадзенай Богам
Зямлi.