За усе скарбы...

Станислав Володько
За ўсе скарбы на свеце
Для мяне даражэй
Заручальны пярсцёнак,
Што мяне беражэ.

А ў вачах стане цёмна –
Да святла давядзе
Заручальны пярсцёнак –
Выручальны ў бядзе.

Знак увагі-павагі
Згоды знак залаты
Надае мне адвагі,
Дадае дабраты.

Станаўлюся, здаецца,
Залацейшым я сам,
Прытуліўшы да сэрца
Гэты мой талісман.

Заручальны пярсцёнак,
Што любоў беражэ,
Заўсе скарбы на свеце
Для мяне даражэй.