Ля манумента Смага у Брэсце

Станислав Володько
...А вады яму ўжо не напіцца –
Не спатолілі смагі гады.
Толькі мірная ўсё ж навальніца
Налівае у каску вады.

І з ягонай вялікае ласкі
Я гляджу ў мірны час малады
Як зачэрпвае месяца каскай
З рэчкі вечар засмяглы вады.