Малiтвы

Станислав Володько
На памяць добра, перш чым вершы,
Малітвы ведаў я.
Чым надта
Набожных маму з татам цешыў,
Калі ішоў мне годзік пяты.

І як да нас прыходзіў хтосьці,
Бацькі любілі пахваліцца:
- Вось паглядзіце, ягамосьці,
Як сын наш ведае малітвы.

І я ахвотна – на калені,
Жагнаўся ўмела на абразы,
Чым выклікаў ва ўсіх здзіўленне
І ўсмешку добрую адразу.

Найбольш запомніўся Рабочы,
Аднавясковец:
- Дзякуй Богу,
Ксяндзом няйначай, будзе хлопчык,
Так сыпле пацеры, як з бобу...

...І зараз мне падчас здаецца,
Што ёсць і мне чым пахваліцца,
Што мне сынкі так цешаць сэрца,
Бо я змаля пачаў маліцца...