Пявуння

Станислав Володько
Мая матуля пець любiла вельмi,
Ад продкаў, пэўна, перадаўся дар.
Ад песен i народных i касцельных
Душа святлела, праясняўся твар.

Спявала мiла так як спавiвала,
Тулiла сваiх дзетак да грудзей,
За прадзiвам i шыючы спявала
I, расцяплiўшы печ, будзiла дзень,

Як ураджай з шнура свайго збiралi,
Здалёку спевы чулiся яе;
Заслухвалiся птушкi, замiралi,
Калi, бывала, ў лесе запяе.

Сваёй пявунняй ганарыўся тата:
Маладзiком вачэй не адвядзе
Ад зоркi, што ўпрыгожваючы свята
Ў застоллi шумным песню завядзе!

Што маю слых, сказаць я не бяруся,
Ды маме часам падпяваў як мог.
Вiно пiлi мы песен беларускiх,
Пiлi мы з мамай польскiх песен мёд.