Так выхвалялiся горда...

Станислав Володько
Так выхвалялiся горда:
Во дзе размах наш вiдаць!
Аж перасохла у горле –
Ў студнi прапала вада!..

Жорсткасць, прыволле адчуўшы,
Ведаць не хоча гранiц:
Мiлiярацыя ў душах
Знiшчыла столькi крынiц!

Цi зразумелi праз годы,
Што нам бязглуздасць нясе,
Мiлiтарысты прыроды –
Мiлiяратары ўсе?!.